Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Хоць Звышдуша здаецца падзеленай паміж жывымі істотамі, Яна адзіная і непадзельная. Яна захоўвае ўсе жывыя істоты, але варта ведаць, што Яна таксама паглынае і праяўляе іх усе.



ВЕРШ 15

 

сарвендрійа-гунабхасам сарвендрійа-віварджітам
асактам сарва-бхріч чаіва ніргунам гуна-бхоктрі ча

 

сарва - усіх; індрійа - органаў пачуцьцяў; гуна - якасьцяў; абхасам - першакрыніца; сарва - усімі; індрійа - пачуцьцямі; віварджітам - які не валодае; асактам - які не адчувае прыхільнасьці; сарва-бхріт - той, хто забясьпечвае патрэбы кожнага; ча - таксама; эва - безумоўна; ніргунам - пазбаўлены матэрыяльных якасьцяў; гуна-бхоктрі - валадар гун; ча - таксама.

Звышдуша зьяўляецца першакрыніцай усіх пачуцьцяў, хоць Сама не мае іх. Забясьпечваючы кожную жывую істоту ўсім патрэбным для жыцьця, Госпад тым не менш ні да чаго не прывязаны. Трансцэндэнтны да матэрыяльных гун, Ён у той жа час зьяўляецца іх валадаром.

 

КАМЭНТАР: Хоць Вярхоўны Госпад зьяўляецца крыніцай усіх пачуцьцяў жывых істот, Сам Ён не мае падобных матэрыяльных пачуцьцяў. Насамрэч жывыя істоты надзеленыя духоўнымі пачуцьцямі, але ў матэрыяльным сьвеце гэтыя пачуцьці пакрываюць матэрыяльныя элемэнты, і таму іх дзейнасьць таксама робіцца матэрыяльнай. Аднак пачуцьці Вярхоўнага Госпада не маюць матэрыяльнага покрыва. Яго пачуцьці трансцэндэнтныя, і таму іх называюць ніргуна. Слова гуна адносіцца да якасьцяў матэрыяльнай прыроды, але пачуцьці Госпада не маюць матэрыяльнай абалонкі. Трэба зразумець, што Ягоныя органы пачуцьцяў адрозьніваюцца ад нашых. Хоць прычынай узьнікненьня нашых органаў пачуцьцяў зьяўляецца Госпад, Сам Ён мае трансцэндэнтныя пачуцьці, не апаганеныя матэрыяй. Гэта цудоўна тлумачыцца ў «Шветашватара-упанішад» (3.19): апані-падо джавано грахіта. У Госпада, Вярхоўнай Асобы, няма матэрыяльных рук, але ў Яго ёсьць Ягоныя рукі, якімі Ён прымае ўсе нашы паднашэньні. Гэтым Звышдуша адрозьніваецца ад абумоўленай душы. У Госпада няма матэрыяльных вачэй, але гэта не азначае, што ў Яго зусім няма вачэй, інакш як бы Ён мог бачыць? Яго позірку адкрыта ўсё: мінулае, цяперашняе і будучае. Знаходзячыся ў нашых сэрцах, Ён ведае, чым мы займаліся ў мінулым, што робім цяпер і што чакае нас у будучыні. Гэта таксама пацьвярджаецца ў «Бхагавад-гіце»: Бог ведае ўсё, Яго ж ня ведае ніхто. Гаворыцца, што ў Госпада няма матэрыяльных ног, і ўсё ж Ён перамяшчаецца ў прасторы на духоўных нагах. Інакш кажучы, Госпад не безасабовы. У Яго ёсьць вочы, ногі, рукі і г. д., таму мы, будучы неад'емнымі часьцінкамі Вярхоўнага Госпада, таксама валодаем імі. Але Ягоныя вочы, рукі, ногі і іншыя органы пачуцьцяў не апаганены матэрыяльнай прыродай.

 

У «Бхагавад-гіце» таксама гаворыцца, што, калі Госпад прыходзіць у матэрыяльны сьвет, Ён прыходзіць з дапамогай Сваёй унутранай энэргіі, паказваючы людзям Сваю сапраўдную форму. Матэрыяльная энэргія не паганіць Госпада, бо Ён - яе валадар. Зь Ведаў мы даведваемся, што цела Госпада цалкам духоўнае. Ён мае вечнае цела, якое завецца сач-чід-ананда-віграха. Госпад валодае ўсімі дасканаласьцямі. Ён - уласьнік усіх багацьцяў і ўсіх энэргій. Ён самы разумны, і Яго спазнаньні ўсеахопныя. Такія некаторыя якасьці Вярхоўнай Асобы Бога. Госпад забясьпечвае жывыя істоты ўсім патрэбным для жыцьця і зьяўляецца сьведкам усіх іх учынкаў. Зь ведычных пісаньняў вынікае, што Вярхоўны Госпад заўсёды трансцэндэнтны. Цяпер мы не бачым Ягонай галавы, твару, рук і ног, але яны ў Яго ёсьць, і, дасягнуўшы трансцэндэнтнага ўзроўня, мы зможам убачыць Госпада. Зараз Госпад недаступны нашаму позірку, бо нашы органы пачуцьцяў апаганены матэрыяй. Па гэтай жа прычыне імпэрсаналісты, якія знаходзяцца пад уплывам матэрыяльнай энэргіі, ня здольныя спасьцігнуць Вярхоўную Асобу Бога.

 

ВЕРШ 16

 

бахір анташ ча бхутанам ачарам чарам эва ча
сукшматват тад авіджнейам дура-стхам чантіке ча тат

 

бахіх - вонках; антах - унутры; ча - таксама; бхутанам - усіх жывых істот; ачарам - нерухомых; чарам - рухомых; эва - таксама; ча - і; сукшматват - бо зьяўляецца тонкай па прыродзе; тат - тое; авіджнейам - неспазнавальная; дура-стхам - далёка; ча - таксама; антіке - побач; ча - таксама; тат - тое.

Вышэйшая Ісьціна знаходзіцца ўнутры і вонках ўсіх жывых істот, і нерухомых, і тых, што рухаюцца. Паколькі Яна тонкая па прыродзе, Яе немагчыма спасьцігнуць з дапамогай матэрыяльных пачуцьцяў. Яна бясконца далёкая і адначасова вельмі блізкая.

 

КАМЭНТАР: Зь ведычных пісаньняў мы даведваемся, што Госпад Нараяна, Вярхоўная Асоба, знаходзіцца ўнутры і вонках кожнай жывой істоты. Ён адначасна знаходзіцца ў духоўным і ў матэрыяльным сьвеце. Знаходзячыся бясконца далёка ад нас, Ён у той жа час заўсёды поруч з намі. Пра гэта сказана ў Ведах: асіно дурам враджаті шайано йаті сарватах (Катха-упанішад, 1.2.21). Ён вечна адчувае трансцэндэнтную асалоду, цешачыся Сваімі багацьцямі, але з дапамогай матэрыяльных пачуцьцяў мы ня ў сілах убачыць ці зразумець гэта. У Ведах сказана, што матэрыяльныя пачуцьці і вум ня могуць спасьцігнуць Госпада. Аднак той, хто ачысьціў свой вум і пачуцьці, займаючыся адданым служэньнем Госпаду ў сьвядомасьці Крышны, бачыць Госпада ўвесь час. Пра гэта сказана ў «Брахма-самхіце»: Адданы, які разьвіў любоў да Ўсявышняга, заўсёды, увесь час бачыць Яго вобраз. Пра тое ж самае гаворыцца ў «Бхагавад-гіце» (11.54): бхактйа тв ананйайа шакйах - спасьцігнуць і ўбачыць Госпада можна толькі з дапамогай адданага служэньня.

 

 

ВЕРШ 17

 

авібхактам ча бхутешу вібхактам іва ча стхітам
бхута-бхартрі ча тадж джнейам грасішну прабхавішну ча

 

авібхактам - непадзельны; ча - таксама; бхутешу - ува ўсіх жывых істотах; вібхактам - падзеленая; іва - нібы; ча - таксама; стхітам - зьмешчаны; бхута-бхартрі - захоўнік усіх жывых істот; ча - таксама; тат - тое; джнейам - варта ведаць; грасішну – які паглынае; прабхавішну – які праяўляе; ча - таксама.

Хоць Звышдуша здаецца падзеленай паміж жывымі істотамі, Яна адзіная і непадзельная. Яна захоўвае ўсе жывыя істоты, але варта ведаць, што Яна таксама паглынае і праяўляе іх усе.

 

КАМЭНТАР: Госпад у вобразе Звышдушы знаходзіцца ў сэрцы кожнай жывой істоты. Ці значыць гэта, што Ён падзяліўся на часткі? Не. Госпад заўсёды застаецца адзіным. Ён падобны да сонца. Калі сонца ў зеніце, яно знаходзіцца ў адным месцы, але, калі спытаць розных людзей у радыусе пяці тысяч кілямэтраў, дзе знаходзіцца сонца, кожны скажа, што сонца сьвеціць у яго над галавой. Ведычныя пісаньні прыводзяць гэты прыклад, каб паказаць, што, хоць Госпад непадзельны, Ён здаецца падзеленым на часткі. У ведычных пісаньнях сказана, што адзін Вішну, будучы ўсемагутным, знаходзіцца ўсюды, падобна таму як сонца адначасова сьвеціць над галавой мноства людзей, якія знаходзяцца ў розных месцах. Апроч таго, хоць Вярхоўны Госпад - захоўнік усяго жывога, Ён паглынае ўсё існае падчас разбурэньня сусьвету. Пра гэта ўжо казалася ў адзінаццатай частцы «Бхагавад-гіты», дзе Госпад сказаў, што Ён зьявіўся для таго, каб паглынуць усіх ваяроў, якія сабраліся на Курукшэтры. І Госпад дадаў, што ў вобразе часу Ён таксама паглынае ўсё. Ён нясе згубу й разбурэньне ўсяму жывому. Падчас стварэньня матэрыяльнага сьвету Госпад дапамагае жывым істотам праявіцца зь іх спрадвечнага стану, а падчас разбурэньня сусьвету паглынае іх. У ведычных гімнах таксама гаворыцца, што Госпад - крыніца і месца заспакаеньня ўсяго існага. Стварыўшы матэрыяльны сьвет, Ён падтрымлівае яго Сваёй бязьмежнай магутнасьцю, а пасля зьніштажэньня матэрыяльнага сусьвету ўсё зноў пагружаецца ў Яго. Пра гэта сьведчаць ведычныя гімны: йато ва імані бхутані джайанте йена джатані джіванті йат прайантй абхісамвішанті тад брахма тад віджіджнасасва (Тайттірія-упанішад, 3.1).

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.