Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





класс. Беларуская мова. Беларуская літаратура



 

РЕКОМЕНДАЦИИ

по выполнению учебных программ в V–IX классах учреждений общего среднего образования

(IV четверть 2019 / 2020 учебного года)[1]

5 класс

Учебный предмет Класс Количество часов, на которое уменьшается учебное время в IV четверти Рекомендации по выполнению учебной программы Рекомендации по изучению учебного материала

Беларуская мова

На вывучэнне тэмы «Адназначныя і мнагазначныя словы» адводзіцца 1 гадзіна (замест прадугледжаных КТП дзвюх гадзін).

Тэарэтычны матэрыял (правілы) вучні засвойваюць у поўным аб’ёме. Пры падборы практычнага матэрыялу для фарміравання моўных, маўленчых і камунікатыўных уменняў рэкамендуецца скараціць аб’ём практыкаванняў рэпрадуктыўнага характару. Асобныя практыкаванні можна выканаць у вуснай форме.

Тэмы «Устарэлыя словы» і «Неалагізмы» вывучаюцца на адным уроку.
На вывучэнне тэмы «Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага за год» адводзіцца 1 гадзіна (замест прадугледжаных КТП пяці гадзін).

Беларуская літаратура

На вывучэнне твора «Добры хлопец Дзік» Максіма Лужаніна адводзіцца 2 гадзіны (замест трох гадзін). Рэкамендуецца сумясціць разгляд стасункаў паміж Гаспадаром і Дзікам, высвятленне ўражанняў вучняў, іх адносін да герояў і падзей. Падрабязны пераказ аднаго з раздзелаў твора выконваецца па жаданні вучняў.
На вывучэнне твора «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» Міхася Лынькова адводзіцца 3 гадзіны (замест чатырох гадзін). Рэкамендуецца выключыць пераказ прыгод, у якія трапілі персанажы твора, выразнае чытанне ўрыўка і яго абмеркаванне.
На вывучэнне твора “Былі ў мяне мядзведзі” Уладзіміра Караткевіча адводзіцца 3 гадзіны (замест чатырох гадзін). Рэкамендуецца выключыць пераказ блізка да тэксту эпізодаў пра развітанне Сяргея з Бурыкам і нечаканую апошнюю сустрэчу з мядзведзем у лесе.
Выключыць адзін урок дадатковага чытання.  


  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.