Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Барока. Асветніцтва



Барока

Барока (ад італ. Ьагоссо, літаральна незвычайны, дзіўны; ёсць і іншыя этымалагічныя версіі-трактоўкі дадзенага слова-тэрміна) — адзін з вядучых стыляў у еўрапейскім мастацтве, які развіваўся нераўнамерна і несінхронна з сярэдзіны XVI ст. (Іспанія, Італія) да Ш-х гг. XVIII ст. (Венгрыя, славянскія краіны). Барока ахапіла ўсе віды мастацгва, наклала адбітак на асаблівасці наву ковай і філасофскай думкі, на розныя бакі культурнага жыцця і побыту. Наогул можна з поўнай падставай (і на гэта ўказвае большасць даследчыкаў дадзенага метаду і стылю) весці гаворку аб барочным светапоглядзе і светаадчуванні.

Барока ўключыла ў сябе розныя ідэйныя плыні і мастацкія тэндэнцыі. Яго шырока выкарыстоўвалі і прадсгаўнікі Контррэфармацыі, і пратэетанты, і праваслаўнае духавенства, і, вядома ж, дваранекая арьгетакратьга, а таксама сярэднія і бяднейшыя слаі тагачаснаіа насельніцтва.

Барока як мастацкі стыль вылучае дынаміка, афектнасць, патэтыка, тэатральнасць, ілюзіанізм, сутыкненне фантастыкі і рэальнасці. Яго таксама характарызуюць імкненне да антытэз, гіпербал, складаных метафар і наогул да ўсяго незвычайнага, нечуванага, нават сенсацыйнага У творах барочных аўтараў таксама шмат схаластыкі, малазразумелых сілагізмаў і г. д. Свет паўстае перад мастакамі барока як хаатычны, пазбаўлены ўстойлівасці; ён знаходзіцца ў стане пастаянных змен, якія нічога добрага з сабой не нясуць. Тэма ілюзорнасці шчасця, хісткасці жыццёвых каштоўнасцей, поўнай улады над светам року і выпадку — адна з центральных тэм барочных аўтараў. Позняе Адраджэнне з крызісам гуманістычнай ідэалогіі наклала, тагам чынам, на борока свой выразны адбітак.

Літаратура барока прадстаўлена ў Іспаніі паэзіяй Гангоры-і-Аргатэ (г. зв. гангарызм), трагедыямі Кальдэрона, драмамі ТырсадэМаліны, сатьфай Кеведа-І-Вільегаса (у тым ліку і яго хітрунскім раманам); у Італіі — паэзіяй Т. Таса і Дж. Марына (г. зв. марынізм); у Германіі — трагедыямі А. Грыфіуеа і Д. Лаэнштэйна, лірыкай П. Флемінга і Ф. Шпе, раманам Грымельсхаузена; у Францыі — паэзіяй і прозай Т. д'Абінье, раманамі, байкамі і вершамі М. дэ Скюдары (г. зв. прэцыёзная літаратура), раманамі Ш. Сарэля; у Англіі — трагікамедыямі Ф. Бамонта і Дж. Флетчара Як ужо адзначалася ў самым пачатку пытання, барока адбілася і ў славянскіх літаратурах, у прыватнасці, у творчасці Я, Морштына, С Твардоўскага, (Польша), А. Міхны (Чэхія), I. Гундуліча (Харватыя), I. Велічкоўскага, К. Саковіча (Украіна), С. Полацкага (Беларусь і Расія).

Дарэчы, барока знайшло таксама і сваіх тэарэтыкаў. Найбольш арыгінальнымі сярод іх з'яўляюцца іспанец Б. Грасіян (трактат «Штодзённы аракул ці Мастацтва Асцярожнасці», 1647) і італьянец Э. Тэзаура («Падзорная труба Арыстоцеля», 1655).

К сярэдзіне XVIII ст. барока ў яго арыстакратычна-прыдворным варыянце трансфармуецца ў стыль ракако (фр. гососо — маленькія каменьчыкі, ракавінкі), асноўная прыкмета якога — геданізм. У літаратуры ракако, што імкнулася да камернасці, інтымнасці, атрымала развіццё анакрэонтыка, галантная лірыка, розныя віды «лёгкай паэзіі» (пасланні, экспромты, элегіі) і г. д.

Як зазначае адзін з самых дасведчаных даследчыкаў беларускага літаратурнага барока А. Мальдзіс, «у беларускай літаратуры і шматмоўнай літаратуры Беларусі барока найбольш выразна выявілася ў пераходны перыяд, асабліва ў другой палове XVII — першай трэці XVIII стст. Беларускае барока цесна звязана з ідэямі Контррэфармацыі, што асабліва адчуваецца ў містычнасці ідэалу і рытарычнай зададзенасш, але як мастацкае светаўспрыманне значна шырэй за іх. Эстэтыка борока была крокам наперад у мастацкім развіцці Беларусі. Тут сінтэзаваліся сярэдневяковыя і рэнесансавыя традыцыі, упершыню скрыжоўваліся шляхі развіцця пісьмовай літаратуры і фальклору»1. Барока на Беларусі прадстаўлялі такія аўтары, як С Полацкі, Д. Рудніцкі, М. Сарбеўскі (тэарэтык барока і наогул прыгожага пісьменства на Беларусі). Акрамя таго, яно выявілася даволі выпукла ў школьнай драме (у тым ліку і ў інтэрмедыях, якія побач з падобнымі тюрамі народнага тэатра стаяць ля вытокаў беларускай нацыянальнай прафесійнай драматургіі), ананімнай парадыйна-сатырычнай і гумарыстычнай паэзіі («Птушыны баль», «Ліст да Абуховіча», «Казане руске» і інш. ), песенна-інтымнай лірыцы.

Асветніцтва

Эпоха Асветніцтва ў Еўропе прыпадае на XVIII стагоддзе. Асветніцтва выявіла духоўныя памкненні новага моцнага класа ў Еўропе — мяшчанства, якое імкнулася змяніць стары феадальны лад. Асветнікі, выразнікі дум гэтай плыні, намагаліся вырашыць галоўнуюдля іх праблему — праблему чалавека і яго прыроды, шукалі прычыны нешчаслівасці асобы, якая бы­ла Богам створана дзеля шчасця.

Літаратура эпохі Асветніцтва — не аднародная з'ява. У ёй пануюць тры галоўныя эстэтычна-мастацкія сістэмы: асветніцкі класіцызм (П'ер дэ Бамаршэ ў Францыі, познія Фрыдрых Шылер і Ёган Вольфганг Гётэ ў Германіі), асветніцкі рэалізм (Даніэль Дэфо і Генры Філдынг у Англіі, Рэнэ Лесаж у Францыі, Ігнацы Красіцкі ў Польшчы) і сентыменталізм (раннія Гётэ і Шылер у Германіі, Жан Жак Русо ў Францыі, Роберт Берне у Шатландыі, Мікалай Карамзін у Расіі). Вяршыняй літаратуры Асветніцтва была творчасць вялікага нямецкага паэта Егана Вольфганга Гётэ (1749-1832). Мораль­ная праблема, пастаўленая яшчэ ў Бібліі, — цярпенне дзеля Госпада і супрацьстаянне спакусам д'ябла — інтэрпрэтуецца ў сімвалічным і універсальным вымярэннях, з дапамогай багацця адценняў паэтычнай мовы, выкарыстання літаратурных здабыткаў класіцызму, барока, асветніцкага рэалізму, рамантызму. Барацьба ліха і дабра адбываецца на зямлі, найперш у чалавечых душах. Зямное ўвасабленне дабра — чалавек, але яго прыроду нявечыць сутыканне з ліхам.

Асветніцкія плыні не абмінулі рознамоўную літаратуру Беларусі («Авантуры майго жыцця» Саламеі Русецкай-Пільштыновай, вершаваныя творы І. Храптовіча, Ф. Багамольца, Ф. Князьніна, Міхала Карыцкага, ананімная «Песня беларускіх жаўнераў 1794 года», камедыі М. Цяцерскага, У. Радзівіла, К. Марашэўскага і інш. ).

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.