Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Сярэднявечча



Храналагічныя межы сярэдневяковай літаратуры прыня-та вызначаць паміж V і ХІV-ХV стагоддзямі ў Еўропе, паміж II—III і ХV-ХІХ стагоддзямі ў Азіі. Як цэласная сістэма яна склалася ў VІІІ-ХШ стагоддзях. Асаблівую ролю ва ўсёй культуры Сярэднявечча выконваюць новыя монатэістычныя веравызнанні — хрысціянства ў Еўропе, будызм, іслам і іншыя на Усходзе. Сацыяльныя працэсы (узнікненне імперый і вялікіх каралеўстваў і царстваў), амаль неабмежаваная ўлада царкоўнай іерархіі зрабілі галоўнымі асяродкамі сярэдне­вяковай культуры з аднаго боку двары імператараў і каралёў, з другога боку — манастыры.

Адносная стабільнасць вялікіх дзяржаўных утварэнняў на Усходзе спрыяла росквіту прыдворнай літаратуры і прыдворнага мастацтва, Выдатных паэтаў далі свету Кітай (Лі Бо, Ду Фу, Бо Цзюйі, Ван Вэй і інш. ) і Персія (Рудакі, Румі, Фірдаўсі, Амар Хаям, Нізамі і інш. ). Яны здолелі пэўным чынам узняцца над сваім часам, знайсці новыя паэтычныя сродкі для выяўлення глыбінных чалавечых пачуццяў. Напрыклад, вершы Ду Фу — гэта як бы погляд з вышыні птушынага палёту на Кітай, яго мінуўшчыну і будучыню, людзей з іх штодзённымі турботамі і памкненнямі. Амар Хаям, стварыўшы для сваіх рубаі звыклы фон (шынок, ганчарня, гарадская вуліца), у кожным радку праводзіць думку пра вечны кругабег жыцця, услаўляе рухомасць і разнастайнасць прыроды, праводзіць выразную мяжу паміж дабром і ліхам, годна сцвярджае сваё творчае «я».

Еўрапейскія літаратуры на аснове агульнахрысціянскага (а потым і нацыянальнага) патрыятызму і выпрацаванага з гадамі рыцарскага кодэкса пачынаюць імкліва развівацца крыху пазней — з канца XII — пачатку XIII стагоддзяў. Пры гэтым станаўленне літаратурных гатункаў (родаў) шмат у чым паўтарае адпаведны працэс у старагрэцкай літаратуры: напачатку высокага ўзроўню дасягае гераічны эпас (француз­ская «Песня пра Раланда», нямецкі «Спеў пра Нібелунгаў», ірландскія і скандынаўскія сагі, усходнеславянскае «Слова пра паход Ігаравы» і г. д. ), потым зяўляюцца сапраўдныя шэдэўры лірычнай паэзіі (вершы і песні трубадураў у Правансе, трувэраў у Паўночнай Францыі, мінезінгераў ў Нямеччыне вагантаў у розных краінах Цэнтральнай Еўропы), развіваецца народы тэатр у Англіі, Францыі, Нямеччыне, батлейка ў Беларусі.

У сярэднявеччы адзіны дагэтуль паток літаратуры канчаткова падзяляецца на ўласна літаратуру і фальклор. Менавіта фальклор новых («варварскіх») народаў. спалучыўшыся з духоўнай цэласнасцю хрысціянства, ляжыць у аснове галоўнага гатунку сярэдневяковай літаратуры —эпасу. Фальклор стварыў свайго героя - вольную, мужную, паўнакроўную асобу, цесна злітую з народам, а хрысщянства ўводзіла гэтую асобу ў пэўныя рамкі, ставячы перад ей свой недасяжны ідэал (гл, напрыклад, «Песню пра Раланда»).

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.