|
|||
Адраджэнне3 XIV (у Італіі), XV і XVI ст. (у іншых краінах Еўропы) пачынаецца эпоха Адраджэння або Рэнесанса (франц. — «адраджэнне»). Вяртаючыся да філасофскай спадчыны антычных мысляроў Платона, Арыстотэля, Цыцэрона і іншых, перадавыя людзі гэтага часу ўсё пільнейшую ўвагу звяртаюць не да Бога як цэнтра ўсяго Сусвету, а да чалавечай асобы — як меры ўсіх рэчаў. Жыццё і людзі зрушваюцца са звыклых месцаў, закаснелыя каноны, формулы, усталяваныя, здавалася б, раз і назаўсёды ісціны пачынаюць разбурацца. Шырэй усведамляецца магчымасць сусветнага яднання людзей, існавання адзіных законаў развіцця гаспадаркі і культуры. Хрысціянства дасягнула гэтага на ўзроўні духоўнасці, цяпер хутка выяўляецца імкненне ўвасобіць гэта ў рэальным, зямным жыцці. У літаратуры Адраджэння адзіным носьбітам і здзяйсняльнікам гэтага прынцыпу выступае чалавек, які вызваляецца ад шмат якіх ранейшых абмежаванняў і абапіраецца сам на сябе. Бясконцы ідэал вялікага італьянскага паэта Дантэ Аліг'еры, нягледзячы на знешнюю форму яго твораў, напоўнены зямным зместам. Паэзія Франчэска Петраркі яшчэ больш выразна засяроджваецца на чалавечых пачуццях. Думку аб прыгажосці і шляхетнасці свабодных памкненняў чалавечай асобы развівае Франсуа Рабле: адзіны закон Тэлемскага кляштара — «рабі, што хочаш». Вялікі Шэкспір як бы падагульняе здабыткі «тытанаў Рэнесанса». У яго творах перад чытачом паўстае жывы працэс — пераход ад эпічнага адзінства грамадства і асобы да адасаблення і, на~ колькі гэта магчыма, самастойнага развіцця асобы, а потым да сутыкнення чалавека-тытана з абмежаванасдю навакольнага свету. Гатункава-жанравае развіццё літаратуры Рэнесанса звязана найперш з вяртаннем да старых антычных формаў, аднак лірычная паэзія, напрыклад, далучыла да сваіх набыткаў санет, папулярны і па сённяшні дзень.
|
|||
|