|
|||
Літаратурныя эпохі, кірункі, плыні, школыСтр 1 из 7Следующая ⇒ Літаратурныя эпохі, кірункі, плыні, школы
Антычнасць Антычная літаратура (на лац. «старажытны») складаецца з літаратуры Старажытнай Грэцыі і літаратуры Старажытнага Рыма. Яна ўзнікла некалькі тысяч год таму і лічыцца самай даўняй літаратурай у Еўропе. Грэцкая літаратура, а дакладней яе пісьмовыя помнікі, былі створаныя не раней за VIII ст. да н. э. Да гэтага існавала багатая вусная творчасць плямёнаў, што насялялі кантынентальную Грэцыю і востраў Крыт. Распаўсюджаным жанрам яе былі міфы, якія пазней сталі асновай сюжэтаў усёй пісьмовай літаратуры не толькі Грэцыі, але і Рыма. У старагрэцкай літаратуры сфармаваліся ўсе асноўныя гатункі (роды) літаратуры, вядомыя нам і сёння: эпас, лірыка і драма. Станаўленне гераічнага эпасу звязана з творчасцю Гамера і яго наступнікаў (да VIII ст. да н. э. ), першымі выдатнымі паэтамі-лірыкамі былі грэцкія паэты Архілох, Сапфо, Алкей, Анакрэонт і іншыя VІІ-VІ ст. да н. э. ), першымі выдатнымі драматургамі — майстры трагедыі Эсхіл, Сафокл, Эўрыпід, камедыёграф Арыстафан (V-ІV ст. да н. э. ). Далей-шае развіццё эпічных жанраў прывяло да ўзнікнення грэцкага рамана (найболып вядомы аўтар — Лонг). Старажытнарымская літаратура, развіваючы сюжэтыку і формы старагрэцкай, дала свету найперш плеяду выдатных паэтаў — Катула, Вяргілія, Гарацыя, Авідыя і іншых. Антычная літаратура ўяўляе сабою адзін з духоўных падмуркаў, на якім стаіць будынак сусветнай літаратуры. У творах грэцкіх і рымскіх аўтараў, апроч людзей, звычайна дзейнічаюць багі і паўбагі (героі). Над усімі імі пануюць Мойры, багіні, якія сцвярджаюць наканаванае. У гэтым выяўляецца непахіснасць і трываласць Сусвету. У творах антычнай літаратуры дзеянні і думкі багоў і людзей паказваюцца паралельна, іх аўтары ўжываюць рэалістычныя дэталі ў апісанні побыту, звяртаюцца па натхненне да музаў. 3 грэцкай трагедыі бярэ свой пачатак катарсіс — запраграмаванае аўтарам унутранае ачышчэнне, узвышэнне душы гледача спектакля.
|
|||
|