Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Čałaviek Nichto. Mnie treba iści



Č ał aviek Nichto

 

Чалавек Ніхто ведае пра ўсё

Значна лепей за кожнага з нас.

Ён з малых гадоў рыхтаваў сябе

Да скарэньня народных мас.

 

Чалавек Ніхто слухаў Sonic Youth

І чытаў Альбэра Камю.

Чалавек Ніхто можа зьняць кіно,

Можа, нават у стылі “ню”.

 

Рэфрэн:

Гэта банальныя словы

І трывіяльны матыў:

“Паслухай, а раптам чалавек Ніхто --

Гэта ты?.. ”

Не, безумоўна, ня ты…

 

Чалавек Ніхто напісаў раман

І ўрыўкі чытае нам.

Чалавек Ніхто ў спартзалю ідзе

І рэкорды ставіць там.

Ён можа граць, ён любіць сьпяваць,

Выкладаецца на ўсе сто.

Ён будзе кампэтэнтна размаўляць,

Але ён -- чалавек Ніхто.

 

Рэфрэн:

Гэта банальныя словы

Упоперак горла стаяць:

“Паслухай, а раптам чалавек Ніхто --

Гэта я?.. ”

Не, безумоўна, ня я…

 

Чалавек Ніхто ў сваім аўто

Успамінае былых кабет.

Чалавек Ніхто не ў гуморы, бо

Ён крыўдуе на гэты сьвет.

Плянаваў ён славу, пашану, бабло,

Але чамусьці жыцьцё не дало.

І чакай Гадо, не чакай Гадо --

Але вось чалавек Ніхто.

 

Рэфрэн:

Гэта банальныя словы,

Як шэрыя нашы дамы:

“Паслухай, а раптам людзі Ніхто --

гэта мы?.. ”

Не, безумоўна, ня мы…

Не, безумоўна, ня мы…

Не, безумоўна, ня мы...

 

 


Mnie treba iś ci

 

Мне трэба ісьці туды, дзе зіма,

Туды, дзе трывога і змрок.

Дзе лёг на зямлю атрутны туман,

Дзе цяжка рабіць кожны крок.

 

Мне трэба ісьці туды, дзе няма

Упэўненасьці ў жыцці,

Туды, дзе завея, вайна і турма,

Але мне трэба ісьці.

 

Рэфрэн:

Са мной мой боль, са мной мая соль,

Мой добры анёл, вярнуцца дазволь.

 

Мне трэба ісьці ў фіялетавы змрок

Насустрач няўмольнай бядзе.

Туды, дзе лёс ня лічыць да трох,

Дзе людзі ня любяць людзей.

 

Мне трэба ісьці туды, дзе ільды,

Туды, дзе губляеш сьляды,

Дзе цёплы прамень не мільгане...

Дачакайся мяне.

 

Рэфрэн.

 

Мне трэба ісьці туды, дзе заціх

Апошні птушыны ўздых.

Туды, дзе радасьць ня дзеляць ні з кім,

А скруху дзеляць на ўсіх.

 

Мне трэба ісьці ў роспач і страх,

Мне трэба на самы край.

І не абмінуць гэтай долі ніяк,

Даруй і бывай.

 

Рэфрэн.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.