![]()
|
|||||||
Čorny kvadrat. Na vajnie. Cioplaje minulajeČ orny kvadrat
Налева, направа Залева, аблава Ты думаеш, гэта цікава Цыгарэты ды кава.
Пад кайфам, пад сцягам Чакаем працягу Ты белы ўвесь будзеш ад страху, Але прымеш прысягу.
Рэфрэн: Жыцьцёвая прастора Чорны квадрат Ня будзе карнавалу - Будзе парад Бязважкім шэрым ценем Прыдзе назад Твой брат.
Марудзіш, а людзі ж Хаваюць пачуцьці. Здаецца, што ніякіх цёплых зносінаў Болей ня будзе.
За рогам дарога Далёка да Бога Так прагнецца новага І так не хапае старога.
Рэфрэн: Жыцьцёвая прастора Чорны квадрат Ня будзе карнавалу - Будзе парад Бязважкім шэрым ценем Прыдзе назад Твой брат.
Жыцьцёвая прастора Чорны квадрат Гаворыць так прыгожа, Але робіць няшмат Ты сам уласны вораг, Сам сабе кат Мой брат.
Na vajnie
Я на вайне, ты на вайне, Мы на вайне... Ну як… Ну як не разумееш ты? Я жаўнер, ты жаўнер -- Мы ўсе жаўнеры на гэтай… На гэтай дзіўнай вайне.
Рэфрэн: Гэта вайна, вайна Усіх супраць усіх Ніхто ня хоча прайграць, Ніхто ня можа перамагчы.
Яны не здаюцца: “Нясіце патроны! Мы на вайне, ну як… Ну як не разумееш ты? Паўзі ды страляй. Мы пераможам” Незразумела, каго... Каго і навошта.
Рэфрэн.
Калі ж я загіну Ад кулі варожай Пастаў мне like, напішы… Напішы мне comment. І зноўку паўзі, І зноўку змагайся Незразумела, за што… За што і навошта.
Рэфрэн: Гэта вайна, вайна Усіх супраць усіх Ніхто ня хоча прайграць, Ніхто ня можа перамагчы.
Гэта вайна, вайна Усіх супраць усіх Ніхто не прайграе, І не пераможа ніхто, І не пераможа ніхто...
Cioplaje minulaje
Дом на ўскрайку гораду, прайсьці крыху - і будзеш у лесе. Там маё дзяцінства мне сьпявала невясёлыя песьні. Разьвіталіся бацькі і Дзед Мароз ужо не прыходзіў. Усе суседзі зь вёсак і жывуць сабе з трасянкай у згодзе.
Рэфрэн: Толькі ў снах вяртаецца Цёплае мінулае. Сумна пасьміхаецца І смугой атульвае.
Горкі сьнегавыя і бясконцыя савецкія зоркі. Робэрт Рэдфард уцякае спрытна ад пагоні ў Нью-Ёрку. Школа, што абрыдла, і вучэльня, і мастацкія пляны. Водар рок-н-ролу ўзбуджальны, і распусты, і п’яны.
Рэфрэн.
Штосьці ўжо размылася, а штосьці сьветла й цёпла згарэла, Нешта прызабылася, а нешта назаўжды састарэла. Людзі нараджаюцца і адыходзяць позна ці рана. Дзе ты, мая Анечка, і нашыя стракатыя пляны?
Рэфрэн.
|
|||||||
|