Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Skončyłasia šoū



Ž orny

 

Пошукі сьвежага ветру

Ў горадзе з назвай Прамзона.

Ранак бяззорны,

Круцяцца, круцяцца жорны.

 

Новыя людзі, старыя

Прыходзяць на цёплыя мейсцы.

Усё бездакорна,

Круцяцца, круцяцца жорны.

 

Рэфрэн:

Круцяцца жорны,

Мір і спакой,

Трушчыцца зерне

І будзе мукой.

 

Зіхоткія тэлепраграмы,

Зоркі пяюць пра любошчы.

Аб’ёмныя формы,

Круцяцца, круцяцца жорны.

 

Хтосьці пакінуў шэраг,

Ланцуг не заўважыў страты.

Усё ілюзорна,

Круцяцца, круцяцца жорны.

 

Рэфрэн.

 

Хочацца нешта зьмяніць тут,

Выпіць якой-небудзь колы,

Зьесьці папкорну,

Круцяцца, круцяцца жорны.

 

Рэфрэн.


Skonč ył asia š oū

 

Скончыліся сьвяты, скончылася шоў.

Раніцай дзяўчаты вернуцца дамоў.

Выключылі зорку, пагасілі сьцяг,

Замярзае збоку сумны аўтазак.

 

Рэфрэн:

Скончыліся сьвяты,

Скончылася шоў!

Скончыліся сьвяты…

 

Сьціхла рэха сьпеваў, здохнуў гіт-парад.

Разьбіраюць сцэну, грузяць апарат.

Заўтра люд на працу пашыбуе зноў.

Цягнуць дэкарацыі. Скончылася шоў!

 

Рэфрэн:

Скончыліся сьвяты,

Скончылася шоў!

Скончыліся сьвяты…

 

Скончыліся сьвяты -- сьпіць Мінаўтатранс.

Дружна аўтаматы паздаваў спэцназ.

Горад засынае нецьвярозым сном.

Хутка сонца ўстане -- дзень пачнецца зноў!

 

Рэфрэн:

Скончыліся сьвяты,

Скончылася шоў!

Скончыліся сьвяты,

Скончылася шоў!

Скончыліся сьвяты,

Скончылася шоў!

Скончыліся сьвяты,

Скончылася шоў!

 


Daj mnie nahodu

 

Дай мне нагоду быць вельмі вострым і рэзкім.

Дай мне нагоду быць мяккім, як сёньняшні хлеб.

Пакуль яшчэ не дагарэлі ўсе трэскі,

Дай мне нагоду ўсё зрабіць step by step.

 

Дай мне нагоду быць дасканалым, як эльфы.

Дай мне нагоду гоблінам быць раз на год.

Пакуль вы яшчэ не зрабілі апошняе сэлфі,

Дай мне нагоду пачаць наш крыжовы паход.

 

Рэфрэн:

Цюрых сустрэне фандзю і раклетам,

Лёндан -- сакрэтам, Масква -- пісталетам...

 

Дай мне нагоду, дай мне нагоду для старту.

А для фэніты нагоды ня трэба пакуль.

Мы яшчэ тут, любім дасьціпныя жарты.

Дык дай мне нагоду ўхіліцца ад куль!

 

Рэфрэн:

Цюрых сустрэне фандзю і раклетам,

Лёндан -- сакрэтам, Масква -- пісталетам,

Прага няблага спатоліць нам смагу,

І толькі Чыкага, і толькі Чыкага…

 

А калі раптам завяне вясёлае сонца,

Зоркі заплачуць, і толькі ў вачох каламуць,

Дай мне нагоду болей ня быць марафонцам,

Дай мне нагоду легчы й ціхенька заснуць.

 

Бэрлін павязе па ўскрайку і цэнтры,

Мінск, як заўжды, забароніць канцэрты,

Вільня чакае й Варшава чакае,

І толькі Чыкага, і толькі Чыкага...

 




  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.