|
|||
Najlepšy dla žyćciaNajlepš y dla ž yć cia
Мы ўсе жывем у казачным горадзе: Ці то рубінавым, ці то смарагдавым. І прадказаць спрабуем у чарговы раз, Чым нас вялікі, жахлівы парадуе. Гімны над рэчкай плывуць сэрэнадаю, Гмахі паўзуць, хмарачосы ўзьвіваюцца... Пэўна, што шмат каму тут падабаецца. Бо для вачэй чалавека нязвыклага Столькі вялікага, столькі жахлівага... Дом мы шукалі і ўрэшце знайшлі яго...
Рэфрэн: Што ні рабі, гэты горад найлепшы для жыцьця. Як ні круці, гэты горад найлепшы для жыцьця. Як ні круці, гэты горад найлепшы для жыцьця. М-м-м-м гэты горад…
Ноччу мужчыны кружляюць над плошчаю. У іх дагарае гарэлка апошняя. Побач жанчыны лятуць па-над дахамі За спакушальнымі “охамі”, “ахамі”. Заўтра на працы ўсе будуць няўдахамі...
Рэфрэн: Як ні круці, гэты горад найлепшы для жыцьця. Хочаш ці не, гэты горад найлепшы для жыцьця. Як ні круці, гэты горад найлепшы для жыцьця. Куды ні кінь, гэты горад…
Я тут пражыў столькі рознага-ўсякага, Толькі чамусьці цяпер абыякава. Што будзе з горадам? Хто будзе ў горадзе? Гэта даўно прасьпявана і пройдзена. Чым быў той горад: Радзімай ці Родиной?..
Рэфрэн: Як ні круці, гэты горад найлепшы для жыцьця. Хочаш ці не, гэты горад найлепшы для жыцьця. Куды ні кінь, гэты горад найлепшы для жыцьця. Як ні круці, гэты горад... Куды ні кінь, гэты горад найлепшы для жыцьця. Як ні круці, гэты горад... Як ні круці, гэты горад найлепшы для жыцьця. Куды ні кінь, гэты горад...
Niama kali
Хацелася эпасу, космасу Розгаласу і пэрформансу. Хацелася так, што трымцелася І білі маланкі з вачэй.
Цяпер час высноваў ды вынікаў Сярод гэтых снобаў і цынікаў Што выканаў ты, а што выкінуў Што грэе цябе, што пячэ.
“Не, гэта зусім не дэпрэсія”, - Кажу так сабе кожны месяц я. І пошук чароўнага крэсіва Нібыта працягваю зноў.
Рэфрэн: Няма калі нам, няма калі нам, няма куды Няма куды нам, няма куды нам, няма чаго.
Хто ведае, хто яго ведае, Каго з нас зрабілі мас-мэдыя. Мы ўсе пэрсанажы камэдыі, Што цягнецца безьліч гадоў.
Рэфрэн: Няма калі нам, няма калі нам, няма куды Няма куды нам, няма куды нам, няма чаго Няма чаго нам, няма чаго нам, няма каму Няма каму нам, няма каму нам, няма калі Няма чаго нам, няма чаго нам, няма каму Няма каму нам, няма каму нам, няма калі.
Стаміліся людзі ад подзьвігаў, Ад рукавадзяшчых работнікаў. А мне адштурхнуцца б ад ходніка І ў шэрае неба ўзьляцець.
Але хаця крылы і маюцца, Кудысьці раз-пораз хаваюцца. Калісьці яно атрымаецца, Галоўнае вельмі хацець.
Рэфрэн.
|
|||
|