|
|||
Hej! (horad). Radzima naradzila. ŚpiavajcieСтр 1 из 6Следующая ⇒
Hej! (horad)
Не бывае кепскага жыцьця -- бывае мала віна Калі б досыць кепскага віна, жыцьцё імкліва мільгане Ды ад чорнае крыві распачынаецца вайна І чырвонае крыві багата льецца на вайне
Рэфрэн: Чалавек сярод людзей Гэй! Гэй! У натоўпе жыць прасьцей Гэй! Гэй!
З доўгіх комінаў струменіцца чырвоны і зялёны дым Хтось працуе кожны дзень, каб гэты дым ніколі не зьнікаў Мігатліва, нібы станцыі мэтро, бягуць гады Ты бы выйшаў зь цягніка, але баісься скразьняка
Рэфрэн.
Гэты прывід дабрабыту і ягоны трошкі бэзавы смак Ад яго чамусьці хочацца далёка ўцячы Але мяне на гэтым палатне намаляваў мастак І я стаю бяз зброі, а ва ўсіх двуручныя мячы
Рэфрэн.
Radzima naradzila
А калі жыць - дык у палацы, Там дзе прыгожыя паласы, Там дзе мармур, граніт і вазы, І залатыя ўнітазы.
А калі красьці - дык мільёны, І не драўляных, а зялёных. А як кахаць - дык каралеву, Без аніякага сумневу.
Рэфрэн: Радзіма нарадзіла Чарговага дэбіла Радзіма нарадзіла... Радзіма нарадзіла Чарговага дэбіла Чарговага дэбіла…. А калі езьдзіць - дык на “Поршы”, І каб мадэль была апошняй. А як насіць - дык толькі “Найк” Ці “Адыдасы” на крайняк.
Рэфрэн.
Пакуль палаца я ня маю І каралеву не кахаю. Але ўсё гэта справа часу, Пайду ў магаз вазьму півасу.
Рэфрэн.
Ś piavajcie
Сьпявайце, людзі, песьні сонца, Бо песьні сонца - гэта моцна. Мацнейце ў кожным кілаваце Сьпявайце! (х4)
Сьпявайце, людзі, песьні праўды, Хоць ім ня кожны будзе рады. Але ж вы рады ўсім давайце Сьпявайце! (х4)
Сьпявайце песьні пра каханьне, Тады каханьне не завяне. Сваіх каханых абвівайце Сьпявайце! (х4)
Сьпявайце, людзі, песьні злосьці, Вы ж ненавідзіце кагосьці. Таму давайце не хавайце Сьпявайце! (х4)
Сьпявайце, людзі, песьні здрады Пад біт салодкае эстрады. Атруту ў келіх налівайце Сьпявайце! (х4)
А калі раптам не пяецца, Калі ня прагне песьні сэрца, Тады свой голас адключыце Маўчыце! (х9)
|
|||
|