Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Hej! (les). Idzi i hladzi



Hej! (les)

 

Усё зьмяншалася-зьмяншалася і зьменшылася аж да нулю.

Яшчэ крышачку, ну трошачкі – і будзе мінус адзін.

Прачынаюся я зраніцы, а мне здаецца, што я сплю.

Хочацца пацерці лямпу, як у казцы Аладзін.

 

Рэфрэн:

З кожным крокам лес гусьцей.

Гэй! Гэй!

Ні турыстаў, ні гасьцей.

Гэй! Гэй!

 

Тут з-за дрэваў пазіраюць на мяне ваўкі й дзікі,

Хоць якую зброю ды было б някепска мець.

Разумею я раптоўна – гэта не Халкідзікі,

А я ў пляжным гарнітуры, а паблізу ходзіць сьмерць.

 

Рэфрэн.

 

Не бывае кепскага жыцьця – бывае мала віна.

Але ў гэтым лесе ані кропелькі віна няма.

І незразумела, ці то ў тым мая віна,

Ці то проста лёс такі і ўсё было дарма.

 

Рэфрэн.

 


Idzi i hladzi

 

Чорны лес, белы сьнег.

Гэты сьвет, нібы ў сьне,

Чорна-белым бязьлітасным сьне.

Белы сьнег, шэры лён.

Ці палон, ці праклён.

Сумны плён неабачлівых дзён.

 

Рэфрэн:

Дык ідзі і глядзі,

Ідзі і глядзі

Па зямлі, па вадзе, па жыцьці.

 

Чорны сьпіс, белы сьпіс.

Парадокс, кампраміс.

Ты дарэмна чакаеш свой прыз.

Белы сьнег, шызы лёд.

Ледзяны карагод.

Кара мне за нязграбны палёт.

 

Рэфрэн.

 

Тут у небе пэтарды як зьмеі,

А ў душы вар’яцее завея.

Белы сьнег. Белы дзень. Белы сон.

 

Рэфрэн (2 разы).

 


Dom

 

Ужо нам песьні не пяе наш добры дом,

Стары наш дом, наш бедны дом.

Не сустракае цеплынёю ды сьвятлом

Ні цеплынёй, ані сьвятлом.

 

І мы ўжо даўно не размаўляем зь ім,

Сядзім ямо, ляжым і сьпім.

Ці то праз шыбіны на вуліцу глядзім

На шэры дом, на шэры дым.

 

Рэфрэн:

Вестак няма ад Бога,

Уздыбілася падлога.

Хуткая дапамога

Не дапаможа нам.

 

Мы не зважаем на расколіны ў сьцяне.

Нібыта ёсьць, а быццам не.

Відаць, што проста так лягчэй табе і мне

Прасьцей табе, зручней і мне.

 

Рэфрэн:

Вестак няма ад Бога,

Уздыбілася падлога.

Хуткая дапамога

Не дапаможа нам.

Толькі ў закутых сэрцах

Сонца праменьчык б’ецца.

Можа і адгукнецца

Заўтрашняя вясна.

 

І я чакаю, што калісьці з-за вакна

Пакажуць нам чароўны знак.

А калі не, дык хай тады ўсё будзе так,

Хай будзе так, хай будзе так.

 

Рэфрэн.

 




  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.