|
|||
§ 6 Лік назоўнікаў ⇐ ПредыдущаяСтр 6 из 6 Катэгорыя лiку – гэта граматычная катэгорыя, якая выражае адносіны прадметаў да ix колькасці. У сучаснай беларускай літаратурнай мове існуюць дзве формы ліку назоўнікаў: адзіночнага i множнага. Назоўнікі адзіночнага ліку абазначаюць адзін прадмет: горад, сяло, студэнт, гадзіннік, артыст. Назоўнікі множнага ліку абазначаюць некалькі або падзельнае мноства аднародных прадметаў: балоты, берагі, студэнты, клѐ ны, астравы. Лік назоўнікаў вызначаецца марфалагічна i сіктаксічна. Марфалагічнымі паказчыкамі ліку з'яўляюцца склонавыя канчаткі: для назоўнікаў адзіночнага ліку – канчаткі -а (-я), -е, -о (-ѐ ) i нулявы канчатак: краіна, лазня, зерне, пісьмо, жыццѐ, гай, звер, дуб; для множнага – -ы (-і), -е: сталы, гады, землі, мінчане, гараджане. Разам са склонавымі канчаткамі дадатковым сродкам выражэння катэгорыі ліку можа быць чаргаванне гукаў у аснове: вока – вочы, вуха – вушы, сон – сны, лѐ д – ільды, рубель – рублі; змена націску: –, ся бар – сябры, зямля – зе млі. Некаторыя назоўнікі пры ўтварэнні формы множнага ліку змяняюць структуру асновы: з'яўляецца ці страчваецца суфікс: неба – нябѐ сы, племя – плямѐ ны, жарабя – жарабяты; курыца – куры, палачанін – палачане, селянін – сяляне. Асобныя словы маюць суплетыўныя формы ліку: чалавек – людзі. Сінтаксічна катэгорыя ліку вызначаецца па форме дапасаванага да назоўніка азначэння (прыметніка, займенніка-прыметніка, парадкавага лічэбніка, дзеепрыметніка) ці па форме дзеяслова-выказніка: цікавая кніга – цікавыя кнігі, мая мара – мае мары, першая сустрэча – першыя сустрэчы, вымытае акно – вымытыя вокны, гучыць песня – гучаць пecнi. Нескланяльныя назоўнікі выражаюць катэгорыю ліку толькі сіктаксічна: наша інтэрв'ю – нашы інтэрв'ю, прасторнае фае – прасторныя фае, кафэ зачынена – кафэ былі зачынены, купэ было ўтульнае – купэ былі ўтульныя. Пераважная большасць назоўнікаў у беларускай мове абазначае прадметы, якія паддаюцца лічэнню i могуць спалучацца з колькаснымі лічэбнікамі. Такія назоўнікі маюць суадносныя формы адзіночнага i множнага ліку: мур – муры, мурог – мурагі, выспа – выспы, дранік – дpaнiкі. Некаторыя назоўнікі маюць форму або толькі адзіночнага (адзіночналікавыя), або толькі множнага (множналікавыя) ліку. Да адзіночналікавых адносяцца назоўнікі: 1) зборныя: ельнік, моладзь, чалавецтва, апаратура, радня, смецце, павуцінне, лістота; 2) абстрактныя: прыгажосць, сум, каханне, любоў, хадзьба, чысціня, блакіт, плач, цярпенне, слава; 3) рэчыўныя: чай, цукар, воўна, жалеза, проса, мука, пюрэ, вада, медзь; 4) назвы грамадскіх плыняў, вучэнняў, галін навукі: марксізм, сацыялізм, дэмакратыя, класіцызм, фізіялогія, лінгвістыка; 5) назвы месяцаў: верасень, чэрвень, жнівень, люты; 6) назвы напрамкаў свету: поўнач, поўдзень, захад, усход; 7) уласныя назвы: Нарач, Мядзель, Буг, Максім Танк, мястэчка Ракаў. Некаторыя адзіночналікавыя назоўнікі ў пэўным кантэксце могуць утвараць формы множнага ліку, што звязана са зменай ix лексічнага значэння: Больш не горка гасцям. Горка мне аднаму! Толькі мѐ ду мне ў чарку не ліце. За жыты залатыя свой тост я ўзніму ды за песню, што згублена ў жыце (Гіл. ). Ідуць бясконцым мураўіным гужам памераў парадыйных ішакі. Не то ў Кабул, не то да Гіндукуша вязуць яны славутыя шаўкі (Панч. ). Да множналікавых адносяцца назоўнікі, якія абазначаюць: 1) прадметы, што складаюцца з дзвюх або некалькіх аднолькавых частак: граблі, арэлі, вусны, абцугі, нажніцы, кросны, насілкі, акуляры, сані; 2) рэчывы, прадукты, адходы некаторых рэчываў: дyxi, лекі, дрожджы, кансервы, апілкі, адкіды, памыі; 3) дзеянні, стан прыроды: выбары, паводзіны, роды, провады, замаразкі, прыцемкі; 4) гульні, абрады, святы: хованкі, жмуркі, шахматы, радзіны, памінкі, імяніны, угодкі, Каляды, Дзяды; 5) прамежкі часу: суткі, канікулы, прыцемкі; 6) уласныя назвы: Асіповічы, Баранавічы, Карпаты, Анды, Рыбы. Множналікавыя назоўнікі, што называюць канкрэтныя прадметы, якія можна лічыць (вілы, caні, нажніцы), а таксама словы са значэннем часу могуць утвараць супрацьпастаўленне «адзінкавасць – множнасць». Значэнне адзінкавасці ў ix перадаецца спалучэннем са словам адны: адны граблі, адны абцугі, адны насілкі, адны суткі, а значэнне множнасці – спалучэннямі з лічэбнікамі двое сутак, пяцѐ ра нажніц, трое акуляраў, пяць шаравараў. Ад множналікавых назоўнікаў трэба адрозніваць словы, якія ўжываюцца пераважна ў множным ліку, але маюць таксама i формы адзіночнага ліку: гетра – гетры, поручня – поручні, шкарпэтка – шкарпэткі, чаравік – чаравікі, пацерка – пацеркі, кар а ля – кар а лі, кліпс – кліпсы, будзень – будні, аб'едак – аб'едкі, лыжа – лыжы. Лік назоўнікаў у беларускай i рускай мовах у асноўным супадае. Адрозненні назіраюцца толькі ў некаторых словах. Так, назоўнікі чарніцы, брусніцы, каноплі, двайняты, крупы ў беларускай мове маюць форму множнага ліку, у рускай – адзіночнага: черника, брусника, конопля, двойня, крупа. Назоўнікі клопат, чарніла, бяліла, змрок, макарона ўжываюцца ў беларускай мове ў форме адзіночнага ліку, а ў рускай – множнага: хлопоты, чернила, белила, сумерки, макароны. Словы дзверы, грудзі ў беларускай мове множналікавыя, у рускай мове яны маюць абедзве формы ліку: грудь – груди, дверь – двери.
|
|||
|