|
|||
§ 4 Зборныя і рэчыўныя назоўнікіЗборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць асоб, жывых icтот, аднародных прадметаў як адно цэлае: студэнцтва, сялянства, прафесура, дзятва, лісце, калоссе, звяр'ѐ, машкара, пер'е. Асноўная граматычная прымета зборных назоўнікаў – ўжыванне толькі ў форме адзіночнага ліку. Яны не спалучаюцца з уласнаколькаснымі лічэбнікамі, аднак могуць утвараць спалучэнні з няпэўна-колькаснымі словамі, дробавымі лічэбнікамі: столькі беднаты, шмат ламачча, дзве трэція асінніку, тры пятыя насельніцтва. Зборныя назоўнікі маюць спецыфічныя словаўтваральныя суфіксы: -ств- (-цтв-): птаства, настаўніцтва, казацтва; -от- (-am-): лістота, бедната; -няк: дубняк, сушняк; -нік: сунічнік, алешнік; -як: вішняк, сасняк; -ј-: звяр'[-ј-о], хлам'[-ј-о]. Ад зборных назоўнікаў трэба адрозніваць словы тыпу калектыў, група, атрад, аркестр, хор, войска, дружына, зграя, табун, груда. Такія назоўнікі абазначаюць сукупнасць асоб, прадметаў толькі лексічна i зборнымі не з'яўляюцца. У адрозненне ад зборных яны ўтвараюць формы множнага ліку (калектыў – калектывы, зграя – зграі) i спалучаюцца з уласнаколькаснымі лічэбнікамі (тры, чатыры калектывы; адна, дзве зграі, пяць, шэсць атрадаў). У мове мастацкай літаратуры значэнне зборнасці можа набываць i агульная назва ў форме адзіночнага ліку: У Нарачы, як i ў іншых азѐ рах i рэках Балтыйскага басейна, ад Брэста да Acвei, водзіцца розная рыба (Каратк. ); Беларусь паступова бяднела звярамі. Зубр, які сустракаўся ў Палессі i на noўднi Прыдняпроўя яшчэ ў XVIII ст., быў выбіты i збярогся толькі ў Белавежы, быў знішчаны собаль, балотная рысь, або «лемпарт», чорны заяц, што сустракаўся ля Копыся яшчэ на пачатку XX ст., высакародны алень i многія іншыя (Каратк. ); Ці не багаты тут лясы i рознай птушкай i звярамі, арэхам, ягадай, грыбамі (К-с). ü Заўвага. Трэба адрозніваць формы зборных назоўнікаў тыпу калоссе, лісце, бярвенне, пер'е ад форм множнага ліку суадносных з iмi аднакарэнных назоўнікаў: каласы, лісты, бярвѐ ны, пѐ ры. Ужыванне формаў калоссі, лісці, бярвенні, nep'i з'яўляецца парушэннем норм літаратурнай мовы. Асобную групу назоўнікаў у беларускай мове складаюць адзінкавыя назоўнікі. Яны абазначаюць адзінкавыя прадметы, вылучаныя з сукупнасці аднародных прадметаў. Адзінкавыя назоўнікі могуць мець формы адзіночнага i множнага ліку (ільдзіна – ільдзіны, жамчужына – жамчужыны), спалучацца з колькаснымі лічэбнікамі (дзве ільдзіны, тры жамчужыны). Утвараюцца яны ад зборных i рэчыўных назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў -ын- (-iн-), -ынк- (-інк-): ламачча – ламачына, гарох – гарошына, галлѐ – галіна, салома – саломіна, быллѐ – былінка, снег – сняжынка, пясок – пясчынка, пух – пушынка. Рэчыўныя назоўнікі называюць рэчывы аднароднага саставу. Такія рэчывы можна важыць, мераць, дзяліць на часткі, пры гэтым кожная частка захоўвае назву цэлага. Да рэчыўных назоўнікаў адносяцца назвы прадуктаў харчавання: мука, цукар, соль, хлеб, тлушч; сельскагаспадарчых культур: бульба, капуста, пшаніца, авѐ с, гарох; тканін: паркаль, аксаміт, сацін, шоўк, рацін; лякарстваў: валідол, аспірын, тэмпалгін, пірамідон; xiмiчныx элементаў i ix злучэнняў: уран, кісларод, азот, вадарод, шчолач; матэрыялаў: гinc, цэмент, кірпіч, пясок, бетон; выкапняў i металаў: жалеза, сера, натрый, ртуць, волава. Граматычнай прыметай рэчыўных назоўнікаў з'яўляецца ўжыванне іх пераважна ў форме толькі адзіночнага ліку: малако, чай, шчаўе, крапіва, вугаль. Асобныя рэчыўныя назоўнікі маюць форму толькі множнага ліку: дyxi, апілкі, дрожджы, вяршкі, высеўкі, суніцы, чарніцы. Некаторыя рэчыўныя назоўнікі з формай адзіночнага ліку могуць набываць у кантэксце форму множнага ліку, калі абазначаюць віды або гатункі рэчываў: соль – калійныя солі, сталь – высакаякасныя сталі, гразь – лячэбныя гразі; вырабы з рэчываў: шоўк – князѐ ўна была ў шаўках, гinc – увесь у гincax; занятую рэчывам плошчу: скрозь віднеліся пяскі, уздоўж дapoгі цягнуліся жыты. Рэчыўныя назоўнікі не спалучаюцца з уласнаколькаснымі лічэбнікамі, але могуць ужывацца з дробавымі лічэбнікамі, няпэўна-колькаснымі словамі, а таксама з назвамі адзінак меры, вагi, аб'ѐ му: дзве трэція тлушчу, тры чацвѐ ртыя мукі, столькі крапівы, багата нафты, кілаграм цукру, тона бульбы, метр паркалю, літр мѐ ду. Марфалагічнай асаблівасцю рэчыўных назоўнікаў мужчынскага роду з'яўляецца канчатак -у (-ю) у родным склоне адзіночнага ліку: кіслароду, вадароду, азоту, шакаладу, раціну, саціну, снегу, гароху, асфальту, алею, мѐ ду, цукру; але: хлеба, аўса.
|
|||
|