|
|||
2.1. Назоўнік як часціна мовы.Стр 1 из 6Следующая ⇒ 2. 1. Назоўнік як часціна мовы.
§ 1 Уласныя і агульныя назоўнікі
Уласныя назоўнікі абазначаюць індывідуалізаваныя назвы асоб, істот, прадметаў і з'яў рэчаіснасці (Мікола, Купала, (верш) ≪ Гусляр≫, Віхор, Вараны, Палессе, Нёман, Няміга, Зямля, Поўнач, Усход, (завод) ≪ Ударнік≫, (калгас) ≪ Перамога≫, (трактар) ≪ Беларусь≫, (таварыства) ≪ Спартак≫, Радзіма). Агульныя называюць цэлыя класы аднародных прадметаў і з'яў, істот, паняццяў (кніга, дрэва, луг, рака, чалавек, звер, маўзер, джоўль, кюры, краязнаўцы). Уласныя назоўнікі звычайна ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку, але ёсць асобныя словы і ў форме множнага ліку, хоць яны і абазначаюць адзінкавыя прадметы (Асіповічы, Клімавічы, Бялынічы, Чашнікі, Цімкавічы, Альпы, Гімалаі). Форму множнага ліку маюць імёны і прозвішчы, калі яны абазначаюць групу людзей: апавяданне Янкі Брыля ≪ Іваны≫, браты Камаровы, сям'я Васілевічаў. Некаторыя агульныя назоўнікі пры пэўных умовах могуць стаць уласнымі: так узніклі, напрыклад, прозвішчы Верабей, Суша, Шпак, Крот, Сак, Курган, Мельнік, Каваль, геаграфічныя назвы Круглае, Глыбокае, Гарадок, Мір, Гай, Дуброва. Некаторыя ўласныя назоўнікі ў сваю чаргу могуць стаць агульнымі. Напрыклад, агульныя назоўнікі рэнтген, ватман, маўзер, наган, дызель, ампер, кулон, ом, габелен, батыст, рэглан утварыліся ад імёнаў асоб, якія былі іх вынаходнікамі, адкрывальнікамі. Уласныя назоўнікі становяцца агульнымі і тады, калі набываюць абагульняльны сэнс і пачынаюць ужывацца з пераносным значэннем. Гэта звычайна прозвішчы літаратурных тыпаў, якія ўжываюцца як абагульненыя характарыстыкі людзей пэўных паводзін: зёлкіны, тулягі, гарлахвацкія, быкоўскія.
|
|||
|