Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





§ 3 Адушаўлѐныя i неадушаўлѐныя назоўнікі. Асабовыя і неасабовыя назоўнікі.



Адушаўлёныя назоўнікі абазначаюць назвы людзей, жывёл, птушак, рыб, насякомых: слесар, воўк, кнігаўка, сарока, шчупак, карась, плотка, матыль, камар; неадушаўлёныя – прадметаў нежывой прыроды, з'яў і падзей рэчаіснасці: вуліца, дом, універсітэт, памяць, сустрэча, пошук. Большасць адушаўлёных назоўнікаў – гэта назоўнікі мужчынскага і жаночага роду; адушаўлёных назоўнікаў ніякага роду вельмі мала: дзіця, птушаня, качаня, ягня, парася, насякомае і некаторыя іншыя. Граматычнае паняцце ≪ адушаўлёнасць – неадушаўлёнасць≫ не адпавядае паняццю ≪ жывое – нежывое≫ ў біялогіі. Граматычнае адрозненне адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў выражаецца формай вінавальнага склону.

У адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку (за выключэннем назоўнікаў на -а(-я) форма вінавальнага склону супадае з формай роднага склону: бачу чалавека, настаўніка – не было чалавека, настаўніка. Форма вінавальнага склону супадае з формай роднага і ў адушаўлёных назоўнікаў множнага ліку: бачу людзей, настаўнікаў – не было людзей, настаўнікаў.

У неадушаўлёных назоўнікаў форма вінавальнага склону множнага ліку супадае з формай назоўнага: бачу палі, узгоркі – паказаліся палі, узгоркі.

Да неадушаўлёных адносяцца назоўнікі народ, атрад, натоўп, моладзь, вучнёўства, студэнцтва, таварыства, якія маюць зборнае значэнне.

Да адушаўлёных належаць некаторыя назоўнікі, якія абазначаюць нежывыя істоты:

· назвы антычных багоў: Зеўс, Марс, Гіпнос, Юпітэр, Фартуна;

· назвы фантастычных і міфалагічных персанажаў: лясун, чорт, вядзьмар, гном;

· назвы цацак: лялька, заяц, ліса, вавёрка;

· назвы шахматных фігур: слон, кароль, конь, ферзь;

· назвы страў: карп, шчупак, лешч;

· назоўнікі нябожчык, тапелец;

· словы з пераносным значэннем, якія абазначаюць асоб: язык 'палонны' (узяць языка), тып 'чалавек з адмоўнымі рысамі характару' (распазналі гэтага тыпа адразу), мяшок 'непаваротлівы чалавек' (абхітрылі нашага мяшка), зорка 'чалавек вялікага таленту' (сабралі ўcix зорак беларускай эстрады), пень 'абыякавы да ўсяго чалавек' (пераканалі ўсѐ -такі гэтага пня).

Асобныя назоўнікі ўжываюцца ў мове як назвы адушаўлѐ ных i неадушаўлѐ ных прадметаў: вывучалі кaго? і што? – лічынкі i лічынак, бацылы i бацылаў, мікробы i мікробаў.

Асабовыя назоўнікі з'яўляюцца назвамі пэўных асоб (хлебароб, патрыёт, асілак, калега, запявала, мужчына, дзяўчына), неасабовыя служаць для абазначэння розных іншых істот, прадметаў і з'яў (лось, барсук, вавёрка, хвоя, неба, тундра).



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.