Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





§ 5 Род назоўнікаў



Катэгорыя роду – адна са сродкаў выражэння прадметнага значэння назоўнікаў. Яна з'яўляецца ix пастаяннай, незалежнай граматычнай прыметай. Катэгорыя роду ўласціва ўciм назоўнікам, акрамя тых, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку (caнi, канікулы, акуляры, Баранавічы). Назоўнікі адносяцца да аднаго з трох родаў: мужчынскага (дзень, лес, колер, лідар); жаночага (песня, радасць, краіна, ноч); ніякага (поле, шчасце, мора, жыццѐ ). Род назоўнікаў можна вызначыць марфалагічна, сінтаксічна i семантычна. Марфалагічна род назоўнікаў вызначаецца па канчатках.

ü 3аўвага. Па канчатках толькі назоўнага склону род некаторых назоўнікаў адрозніць немагчыма. Напрыклад, назоўнікі з нулявым канчаткам у назоўным склоне могуць быць як словамі мужчынскага (шалаш, вугаль), так i жаночага (мыш, дэталь ) роду. У такім выпадку толькі канчаткі роднага склону будуць указваць на розны граматычны род назоўнікаў: шалаша, вугалю i мышы, дэталі.

Да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць нулявы канчатак, а ў родным – канчаткі -а (-я), -у (-ю): універстэт – універсітэта, чалавек – чалавека, пень – пня, шлях – шляху, гай – гаю. Да мужчынскага роду адносяцца некаторыя асабовыя назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць канчатак -а (-я), а ў родным – -і (-ы): дзядзька – дзядзькі, дзядуля – дзядулі, mama – таты, хлапчына – хлапчыны, а таксама субстантываваныя прыметнікі i дзеепрыметнікі з канчаткам ў назоўным склоне: ляснічы, рабочы, малады, знаѐ мы. Да жаночага роду адносяцца назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць канчатак -а (-я) i нулявы канчатак, а ў родным – канчатак (): вясна – вясны, настаўніца – настаўніцы, кропля – кроплі, ткачыха – ткачыхі, шчолач – шчолачы, Cвip – Cвipы. Жаночы род маюць субстантываваныя прыметнікі i дзеепрыметнікі з канчаткам -ая ў назоўным склоне: сталовая, аперацыйная, знаѐ мая, маладая, нарачоная. Да ніякага роду адносяцца назоўнікі, якія ў назоўным склоне маюць канчаткі (), (), , а ў родным – (): сонца – сонца, цемя – цемя, племя – племя, дупло – дупла, жыццѐ – жыцця, зерне – зерня. Ніякі род маюць субстантываваныя прыметнікі i дзеепрыметнікі на -ае, -ое: гарачае, пірожнае, шампанскае, заліўное.

Сінтаксічна род назоўнікаў вызначаецца па форме дапасаванага да назоўніка слова (прыметніка, займенніка-прыметніка, парадкавага лічэбніка, дзеепрыметніка) ці па форме дзеяслова-выказніка ў прошлым часе: прыгожая песня, прыгожы палетак, прыгожае поле; пятая кніга, пяты ўрок, пятае вядро.

Пры нязменных словах канчаткі дапасаваных да ix слоў выступаюць як адзіныя паказчыкі роду: першае інтэрв'ю, прасторнае фае, дапытлівая ледзі, прыехаў аташэ, мой Тбілісі. Семантычна вызначаецца род асабовых назоўнікаў у залежнасці ад біялагічнага полу асобы: словы дзяўчына, дачка, жанчына – жаночага роду, бо называюць асоб жаночага полу; хлопец, сын, мужчына – мужчынскага роду, бо называюць асоб мужчынскага полу. Суадносныя родавыя пары ўтвараюцца суплетыўнымі асновамі: бацька – маці, дзядуля – бабуля, муж – жонка, жаніх – нявеста, брат – сястра, юнак – дзяўчына. Многія родавыя пары ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -к-, -эс-, -ых-, -ыс-, -ш-: машыніст – машыністка, журналіст – журналістка, паэт – паэтэса, прынц – прынцэса, ткач – ткачыха, повар – паварыха, акцѐ р – актрыса, ліфцѐ р – ліфцѐ рша, а таксама пры дапамозе канчатка, які мае словаформаўтваральнае значэнне: Ніл – Ніла, Валянцін – Валянціна, Аляксандр – Аляксандра. Залежнасць граматычнага роду назоўніка ад полу носьбіта можна прасачыць i ў назвах некаторых жывѐ л: жарабец – кабыла, бык – карова, леў – ільвіца, заяц – зайчыха, каза – казѐ л, кот – кошка, аднак яна праяўляецца непаслядоўна. Многія назвы жывѐ л, птушак, рыб, паўзуноў ужываюцца толькі ў форме мужчынскага роду: журавель, алень, крот, цюлень, вуж, карась, сокал або толькі ў форме жаночага роду: ластаўка, змяя, мыш, вавѐ рка, пчала, муха. Часта назоўнікі, якія абазначаюць прафесію, род заняткаў, не маюць суадносных слоў жаночага роду і ўжываюцца толькі ў мужчынскім, хоць i адносяцца да асоб мужчынскага i жаночага полу: дырэктар Ciдapaў – дырэктар Ciдapaвa, майстар Пятроў – майстар Пятрова, суддзя Аляксандраў – суддзя Аляксандрава, дацэнт Іваноў – дацэнт Іванова. Калі такі назоўнік-дзейнік называе жанчыну, то дзеяслоў-выказнік у прошлым часе пры iм становіцца ў жаночым родзе. Азначэнне з такім назоўнікам ужываецца толькі ў форме мужчынскага роду незалежна ад таго, асобу мужчынскага ці жаночага полу ѐ н абазначае: Малады ўрач прасядзела ля хворага ўсю ноч. Вопытны інжынер справілася з заданнем. Некаторыя назвы асоб паводле ix прафесіі, роду заняткаў маюць паралельныя формы жаночага роду, але выкарыстоўваюцца яны ў гутарковым стылі або ўжываюцца для абазначэння жонкі чалавека адпаведнай прафесіі ці звання: дырэктарша, прафесарша, рэдактарка, кандуктарка, палкоўніца i інш. Разам з тым у мове ѐ сць назвы прафесіі, якія маюць толькі форму жаночага роду: машыністка, балерына, манікюрша, кастэлянша. Для назвы прафесіі мужчын звычайна выкарыстоўваюцца апісальныя выразы: перапісчык на машынцы, артыст балета.

Акрамя назоўнікаў мужчынскага, жаночага i ніякага роду, у беларускай мове ѐ сць група назоўнікаў агульнага роду, якія ўжываюцца як у значэнні мужчынскага, так i ў значэнні жаночага роду ў залежнасці ад полу асобы, якую яны абазначаюць: валацуга, гуляка, калека, крыўляка, малайчына, недарэка, нязгрэба. Пол асобы ў такім выпадку вызначаецца сіктаксічна, па дапасаваных да ix атрыбутыўных словах: той праныра тая праныра, круглы cipama – круглая cipama, маленькі чысцѐ ха – маленькая чысцѐ ха. Назоўнікі агульнага роду маюць форму жаночага роду з канчаткам () i абазначаюць асоб па характэрных для ix дзеяннях: бадзяга, выскачка, задзіра, мямля, папрашайка ці ўласцівасцях: нязгрэба, недарэка, здыхля, ляўша, мурза, святоша, скнара. Многія з ix маюць экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку, часцей за ўсѐ адмоўную: абжора, абдзірала, пустамеля, п'яніца, скупянда, шэльма. Ім уласцівыя спецыфічныя суфіксы: -к-, -л-, -іц-, -яг-: недавучка, гуляка, служка; аб'ядала, дурыла, зубрыла; п'яніца, тупіца, шаляніца; туляга, бадзяга, стыляга. Ужываюцца назоўнікі агульнага роду пераважна ў гутарковай мове i мове мастацкай літаратуры. Да назоўнікаў агульнага роду адносяцца некаторыя ўласныя імѐ ны тыпу Саша, Жэня, Шура, Валя, Лѐ ня: дачка Саша – сын Саша, дзяўчынка Жэня – хлопчык Жэня, вясѐ лая Шура – вясѐ лы Шура, маленькая Лѐ ня – маленькі Лѐ ня. Семантычна, з улікам лексічнага значэння, вызначаецца род іншамоўных нескланяльных назоўнікаў. Да мужчынскага роду адносяцца: 1) назоўнікі, якія абазначаюць асоб мужчынскага полу: буржуа, ранцье, аташэ, дэндзі, маэстра, парцье, канферансье, янкі; 2) назвы жывѐ л, птушак: гну, фламінга, noнi, какаду, кенгуру, шымпанзэ; 3) назвы моў: фіджы, хіндзі, пушту; 4) назвы вятроў: сірока, тарнада, салана; 5) назоўнікі сулугуні (сыр), экю (французская старажытная манета), пенальці. Да жаночага роду адносяцца: 1) назоўнікі, якія абазначаюць асоб жаночага полу: міс, місіс, мадам, ледзі, naнi, фраў; 2) словы цэцэ (від мyxi), салямі (гатунак каўбасы), калірабі, брокалі (від капусты), iвaci (від рыбы). Да ніякага роду адносяцца назвы нежывых прадметаў: ток-шоў, алібі, амплуа, бюро, дэпо, журы, карэ, рагу, камюніке, рэзюмэ, кашнэ, кабернэ, піке. Род нескланяльных геаграфічных назваў вызначаецца па родавым агульным слове. Так, назоўнік Дэлі мужчынскага роду, паколькі суадносіцца са словам горад; Сан-Францыска, Сочы, Чыкага (горад), Хакайда, Хансю (востраў), Пуэрта-Рыка (порт) – мужчынскага роду; Micicini, По (рака), Марока, Чылі (дзяржава) – жаночага роду; Антарыа (возера) – ніякага роду. Гэтаксама вызначаецца род нескланяльных назваў перыядычных выданняў: (газета) «Таймс», «Ушта», «Юманітэ». Род нескланяльных складанаскарочаных слоў (абрэвіятур) вызначаецца па апорным слове расшыфроўкі: ААН (Арганізацыя Аб'яднаных Нацый), ДАІ (Дзяржаўная аўтаінспекцыя), АТС (аўтаматычная тэлефонная станцыя) – жаночы род; БРСМ (Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі), БДПУ (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўнiвepcimэm), ТК (аддзел тэхнічнага контролю), рана (раѐ нны аддзел народной асветы) мужчынскі род; СНТ (студэнцкае навуковае таварыства ), ТЧК ( Таварыства Чырвонага Крыжа) ніякі род. Род скланяльных абрэвіятур вызначаецца марфалагічна (па канчатках). Паводле граматычнай формы яны нагадваюць назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам: ЛіМ ( «Ліmapamypa i мастацтва») – у ЛіMe, ЛіМам; БАМ (Байкала-Амурская магістраль) – на БАМе, БАМам; ВАК (Вышэйшая атэстацыйная камісія) – у ВАКу, ВАКам; лясгас – у лясгасе, лясгасам, гарвыканкам – у гарвыканкаме, гарвыканкамам.

Формы граматычнага роду аднакарэнных назоўнікаў у рускай i беларускаймове не заўсѐ ды супадаюць. Так, словы валяр'ян, ахапак, цень, медаль, сабака, мазоль, боль, шынель у беларускай мове мужчынскага роду, у рускай – жаночага. Некаторыя назоўнікі адрозніваюцца ў беларускай i рускай мовах не толькі родавай прыналежнасцю, але i характарам асновы. Словы тыпу запіс, палын, гар, зыб, лесастэп, плеш (плех), дроб, noдnic, накіп, фальш, стэп, пыл, поступ у беларускай мове адносяцца да мужчынскага роду i маюць цвѐ рдую (зацвярдзелую) аснову, у рускай мове такія назоўнікі жаночага роду з мяккай асновай: запись, полынь, гарь, зыбь, лесостепь, плешь, дробь, подпись, накипь, фальшь, степь, пыль, поступь.

Назоўнікі гусь, лебедзь, жырафа, таполя, камода, гонта ў беларускай мове жаночага роду, у рускай – мужчынскага. Няма супадзення ў родзе слоў яблык – яблоко, капыт – копыто, брыво – бровь, шчаўе – щавель, жніво – жатва i інш. Назвы маладых icтот у беларускай мове ніякага роду: гусяня, парася, цяля, ваўчаня, у рускай – мужчынскага: гусенок, поросенок, теленок, волченок.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.