§ 2 Канкрэтныя i абстрактныя назоўнікі
Агульныя назоўнікі падзяляюцца на канкрэтныя i абстрактныя. Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць прадметы, з'явы рэчаіснасці: дом, дрэва, лѐ тчык, чалавек, мяцеліца, дождж, бліскавіца. Гэтыя прадметы i з'явы ўспрымаюцца рознымі органамі пачуццяў: зрокам, слыхам, дотыкам. Граматычнай асаблівасцю канкрэтных назоўнікаў з'яўляецца тое, што прадметы i з'явы, абазначаныя iмi, паддаюцца лічэнню, таму яны могуць спалучацца з колькаснымі i парадкавымі лічэбнікамі: дзве бярозы, тры дзічкі, чатыры скібы, першае цяпельца, пяты стол. Звычайна такія назоўнікі ўжываюцца як у форме адзіночнага, так i ў форме множнага ліку: ліст – лісты, імшара – імшары, выспа – выспы. Абстрактныя назоўнікі абазначаюць адцягненыя паняцці, пачуцці, уласцівасці, якасці, працэсы, дзеянні, стан: слава, сціпласць, каханне, любоў, гонар, дабрыня, бег, прыгажосць, барацьба, чытанне, радасць. Абстрактныя назоўнікі звычайна ўжываюцца ў форме адзіночнага ліку, не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, толькі некаторыя з ix могуць спалучацца з няпэўна-колькаснымі cлoвaмi: шмат yвагі, многа радасці, гэтулькi гора, столькі цярпення, кропелька шчасця, mpoxi дабрыні. Асобныя абстрактныя назоўнікі могуць набываць у пэўным кантэксце канкрэтнае значэнне i ў такіх выпадках ужывацца не толькі ў форме адзіночнага, але i ў форме множнага ліку i спалучацца з лічэбнікам радасці жыцця, жахі вайны, запаволеныя pyxi, шумы ў сэрцы, нашы беды, жаночыя слабасці, першыя выпрабаванні, дзве перамогі, першыя радасці. Некаторыя абстрактныя назоўнікі маюць форму толькі множнага ліку: перамовы, прыцемкі, замаразкі, праводзіны, канікулы i інш.
Большасць абстрактных назоўнікаў мае вытворную аснову. Утвараюцца яны пераважна ад прыметнікаў i дзеясловаў пры дапамозе спецыфічных суфіксаў: -асці (-осці): згуртаван-асць, стойк-асць, прыгаж-осць; -ізм: гера-ізм, рэал-ізм, фармал-ізм; -ств-, -цтв-: прыго-ств-а, хара-ств-о, свая-цтв-а; -нн-: цярпе-нн-е, чыта-нн-е, адчува-нн-е; -б-: служ-б-а, бараць-б-а, малаць-б-а; -к-: плаў-к-а, бамбѐ ж-к-а, naдnic-к-a.
|