Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





3. Статус беларускай мовы ў ВКЛ (XIII – XVI стагоддзі).



У ХІІІ ст. пасля распаду Кіеўскай Русі на шэраг самастойных княстваў (а гэтаму паспрыялі міжусобныя войны феадалаў) прасторавыя адрозненні паміж народамі яшчэ большпаглыбіліся, што побач з іншымі прычынамі садзейнічала фарміраванню самабытнай беларускай, украінскай і рускай культур. У створанай за ўвесь папярэдні час духоўнай культуры цяпер, як ніколі раней, сталі набіраць моц шмат якія характэрныя тэрытарыяльныя адрозненні. Адметнае пачало браць верх над агульным. На працягу XIV - XVI стагоддзяў пачалі складвацца асобныя народнасці – беларуская, руская і ўкраінская.

Беларуская народнасць утварылася з трох плямён: крывічы, радзімічы, дрыгавічы. Тэрмін Белая Русь упершыню сустракаецца ў канцы XIV ст. у адносінах толькі да Полацкай зямлі. У далейшым ён пашырыўся на ўсю Беларусь.

Асноўную ролю ў фарміраванні беларускай мовы, даследчыкі называюць яе старабеларускай, адыгралі мясцовыя гаворкі (паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні дыялекты). Тагачасныя кніжнікі ў пісьменстве строга прытрымліваліся традыцыйных старажытнарускіх норм, а новыя моўныя рысы ў пісьмовых помніках адлюстроўваліся толькі зрэдку, у выглядзе паасобных “апісак”.

Як асобная самастойная мова старабеларускае пісьменства сфарміравалася ў перыяд, калі нашы землі знаходзіліся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Канчатковае фарміраванне асноўнага кампанента беларускай культуры – мовы, на думку многіх вучоных, адбылося ў першай палове ХІV стагоддзя. Менавіта ў гэты час склаліся усе самыя галоўныя асаблівасці сучасных беларускіх гаворак. Прыкладна з сярэдзіны ХV стагоддзя пісьменства на тэрыторыі Беларусі насычаецца спецыфічна беларускімі асаблівасцямі ў такой меры, што пачынаючы з гэтага часу ёсць падставы гаварыць пра старабеларускую літаратурную мову, якая сваімі графічнымі, арфаграфічнымі, граматычнымі і лексічнымі рысамі прыкметна адрознівалася ад старажытнарускай мовы, але не парывала сувязей з ёй. Паколькі ва ўсіх астатніх народаў, што пражывалі на тэрыторыі ВКЛ, да гэтага часу не было сваёй пісьменнасці, беларуская мова становіцца пры вялікім князе Альгердзе (1345 – 1377) агульнадзяржаўнай мовай, што мела надзвычай важнае значэнне ва ўмацаванні этнічнай самасвядомасці яе носьбітаў. Вялікую ролю ў гэтым адыграў і той самы факт, як колькасная перавага беларусаў над усімі астатнімі народнасцямі ВКЛ, што дазваляла першым займаць дамінуючае становішча не толькі ў эканамічным, але і ў духоўным жыцці княства. І нарэшце ўсяму гэтаму спрыяла сама дзяржава, якая ніколі не была чужароднай, бо калі б насельніцтва заходня рускіх земляў, апынуўшыся ў складзе ВКЛ, трапіла ў залежнае становішча, дык у такіх бы ўмовах наўрад ці ўдалося сфарміравацца беларускай народнасці.

Важна і тое, што на славянскім усходзе распачалося кнігадрукаванне (6 жніўня 1517 г. у Празе Францыск Скарына надрукаваў на царкоўнаславянскай мове Псалтыр). Асветніцкая дзейнасць Францыска Скарыны, гуманіста, першадрукара, перакладчыка, пісьменніка, рэдактара, мастака з’яўляецца нацыянальным гонарам усіх славянскіх народаў. Менавіта ён узняў беларускую мову і беларускую культуру на еўрапейскі ўзровень(праз два стагоддзі тое самае паспрабуе зрабіць для рускага народа М. В. Ламаносаў).

Усе помнікі перыяду ВКЛ як рукапісныя, так і друкаваныя адыходзяць ад былых традыцый старажытнарускай мовы, усё больш і больш нясуць на сабе рысы мясцовага жыцця.

Трэба адзначыць, што тэрыторыя тагачаснай Беларусі не была арэалам распаўсюджання толькі роднай мовы яе карэннага насельніцтва. Даволі рана (ужо з IV стагоддзя) сюды пачала пранікаць латынь, якая ў многіх карінах Еўропы шмат стагоддзяў лічылася адзінай мовай навукі і багаслужэння ў каталіцкіх храмах. Гэта мова знайшла шырокі ўжытак у розных навучальных установах Беларусі, на ёй свабодна размаўлялі, пісалі і чыталі многія адукаваныя людзі, што, аднак, не перашкджала ім цаніць і любіць роднае слова. Так, з выдадзеных на тэрыторыі ВКЛ за 1525 – 1599 гады 324 кніг была надрукавана на лацінскай мове 151, польскай -114, беларускай – 50.

 

Назавём жанры і найбольш вядомыя помнікі літаратуры таго часу:

1. Справавая літаратура, да якой адносіліся гандлёвыя дагаворы, дарчыя граматы, судовыя і пасольскія кнігі, пастановы сейма, справаздачы, каралеўскія наказы, пісьмовыя правы на валоданне зямлёй і інш. Прыклады дадзенага жанру: «Дагавор Полацка з Рыгай» (1330 г. ), «Дарчая грамата» Вітаўта літоўскім канонікам (1399), «Судзебнік» караля Казіміра Ягелончыка (1468 г. ), «Кніга судовых спраў» (1516 г. ) і інш.

Помнікі справавой пісьменнасці, як рукапісныя, так і друкаваныя, сабраны ў 600 тамоў Літоўскай метрыкі, дакументы якой даюць уяўленне пра розныя бакі палітычнага, эканамічнага, культурнага жыцця ВКЛ на працягу некалькіх стагоддзяў і з’яўляюцца крыніцай вывучэння беларускай мовы.

Найбольш слынным дакументам гэтага перыяду, безумоўна, лічыцца Статут Вялікага Княства Літоўскага ( тры рэдакцыі: 1529 г., 1566 г., 1588 г. ), які стаў узорам, асновай для ўпарадкавання права нават у многіх суседніх дзяржавах: Прусіі, Польшчы, Расіі. Доўгі час Статут заставаўся адзіным зборам законаў у Еўропе, быў перакладзены на лацінскую і польскую мовы. Не выклікае сумненняў, што ён быў распрацаваны і падрыхтаваны на высокім тэарэтычным і прафесійным узроўні кваліфікаванымі прававедамі і дзяржаўнымі чыноўнікамі (рэдакцыя 1588 г. падрыхтавана пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ Астафія Валовіча (каля 1520 – 1587), вядомага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, мецэната-асветніка, і падканцлера Льва Сапегі (1557 – 1633), палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча, выдатнага дыпламата). «Статут» –сведчанне дзяржаўнасці беларускага і літоўскага народаў, іх высокай прававой культуры. Некаторыя сучасныя гісторыкі многія гады даказвалі, што да кастрычніка 1917 года беларусы аб дзяржаўнасці толькі марылі. Публікацыя Статута Вялікага Княства Літоўскага (Мінск, 1989 г. ), прымеркаваная да 400-годдзя першай публікацыі (1588 г. ), – важкі аргумент у сённяшніх спрэчках аб дзяржаве і беларускай мове

Помнікі старабеларускага пісьменства ранняй пары мала чым адрозніваліся па сваіх моўных асаблівасцях ад помнікаў эпохі Кіеўскай Русі. Аднак у мову дзелавых помнікаў пазнейшага часу часцей трапляюць рысы жывой беларускай мовы. У XVI - XII стагоддзях на дзелаую мову пачынае моцна ўплываць польска-лацінская пісьменнасць.

2. Летапісы (захавалася каля 20 збораў). Сярод іх знаходзяцца Супрасльскі збор, Увараўскі збор, Віленскі зборнік , дзе апісваюцца жыційныя, ваенныя, княжацкія справы на тэрыторыі нашай краіны. Найбольш знакамітымі з’яўляюцца « Чэцці-Мінеі» , напісаныя паповічам Бярозкам з Новагародка, які распавядае пра забойства Святаполкам Барыса і Глеба, а таксама Баркулабаўскі летапіс (апісваюцца падзеі ў наваколлі Быхава).

Мова летапісаў спалучала рысы жывой народнай гаворкі з элементамі царкоўнаславянскай мовы. Такога ж характару і мова летапісаў, якія з’яўляліся на беларускай глебе – “Радзівілаўскі летапіс”, “Летапіс Аўрааамкі”, “Летапісец Вялікіх князёў Літоўскіх”.

Беларускія летапісы ствараюць важны этап у развіцці беларускай мовы. Свецкія па характару, яны былі напісаны свецкімі людзьмі, што значна адрознівае іх ад летапісаў эпохі Кіеўскай Русі. Напрыклад, “Хроніцы Быхаўца” аўтар імкнуўся надаць выгляд літаратурна апрацаванага, займальнага апавядання, якое б глыбока закранала пачуцці чалавека і выклікадла адпаведныя перажыванні ў чытача.

Паступова летапісы беларускай народнасці як у моўных, так і ў жанравых адносінах усё больш пачынаюць адыходзіць ад традыцый эпохі Кіеўскай Русі. Пэўны час іх складалі на старажытнарускай, затым на старабеларускай і нарэшўе – на польскай мовах.

3. Свецкія аповесці прымыкаюць да летапісаў і з’яўляюцца творамі прамежкавага характару паміж дзелавымі і рэлігійнымі творамі – “Аповесць аб Грунвальдскай бітве”, “Аповесць аб паўстанні чорных людзей”.

4. Рэлігійная літаратура. У перыяд ВКЛ пачалі з’яўляцца і непасрэдныя пераклады на беларускую мову асобных рэлігійных твораў, а таксама некаторых біблейскіх кніг. Звычайна гэта былі не даслоўныя пераклады, а творчыя апрацоўкі, што дапаўняліся матэрыялам рознага зместу

Значным крокам у пашырэнні ролі беларускай мовы ў рэлігійнай сферы была перакладчыцкая дзейнасць Францыска Скарыны, Сымона Буднага і Васіля Цяпінскага.

     Так, Францыск Скарына зрабіў пераклад большай часткі кніг Старога Запавету. Захаваўшы царкоўнаславянскую аснову, першадрукар насыціў пераклад беларускімі моўнымі рысамі. У сваіх выданнях асобныя незразумелыя рысы ён тлумачыў на беларускай мове.

Лінгвістычная каштоўнасць перакладных тэкстаў у тым, што паслядоўна і выразна перадаюцца многія фанетычныя асаблівасці беларускай мовы, якія нерэгулярна, эпізадычна фіксаваліся ў старабеларускіх помніках, напісаных кірыліцай. Да такіх асаблівасцей належаць аканне, яканне, перадача г фрыкатыўнага, афрыкатаў дж, дз, мяккага с іінш. Дапералічаных фанетычных адметнасцей неабходна дабавіць падаўжэнне зычных (зелле, жыццё і інш. ), зацвярдзенне р, ж, ш, ч (прамо, божэ, иншыхъ, чыи і г. д. ), прыстаўныя гукі в, г (восень, гусеница і інш. ), пераход в, у, л у ў, перададзенае праз в (вжо, прышовъ і пад. ), чаргаванне складоў ро, ло з ры, лы ўстановішчы паміж зычнымі (кровъ – крыви, глотка – глытати іпад. ). З марфалагічных рысаў: скланенне назоўнікаў тыпу боль, жаль, тень, насыпъ і г. д. на ўзор мужчынскага роду, ужываннеканчаткаў -у(-ю) у назоўніках р. скл. адз. л. м. р. (народу, броду іпад. ). У тэкстах гэтых помнікаў назіраецца паступовы пераход адмарфалагічнага да фанетычнага прынцыпу напісання слоў. Акрамяўласнабеларускай лексікі, у дадзеных помніках ёсць і беларуская фразеалогія (галаву звесіць, сэрца баліць, чыніць паклон і інш. ). У старабеларускіх рукапісных і друкаваных кнігах даволі разнастайна пададзены жывыя моўныя з’явы, уласцівыя беларускімгаворкам і не характэрныя ў цэлым для рускай і ўкраінскай моў.

     Побач з друкаванымі рэлігійнымі творамі была створана і вялікая колькасць рукапісных рэлігійных помнікаў на беларускай мове. Рукапісныя помнікі ў параўнанні з друкаванымі кнігамі больш поўна адлюстроўваюць жывую народную мову.

З другой паловы XV стагоддзя пачынаюць перакладацца на старабеларускую мову жыцііі “хаджэнні”: “Жыціе Аляксея, чалавека божага”, “Жыціе трох віленскіх пакутнікаў”, “Хадэжэнне ў Царград і Ерусалім”.

Падзенне Кіеўскага княства ў выніку татара-мангольскага нашэсця прывяло да зніжэння прэстыжнасці на беларускіх землях такіх слоў, як Русь, Руская зямля, русы. Прыкладна ў XIII стагоддзі з’явіўся геаграфічны тэрмін Літва, які распаўсюдзіўся на даволі значную тэрыторыю паміж Нёманам і Віліяй. Ад таго часу, як у насельніцтва заходнярускіх зямель ВКЛ намеціўся погляд на сябе як на этнічную супольнасць, узнікла заканамерная патрэба ў саманазве. Да сучаснай назвы беларусы пакуль што ляжаў складаны і супярэчлівы шлях. У перыяд ВКЛ яго не ўдалося прайсці. Таму па традыцыі многія з нашых продкаў усё яшчэ называлі сябе рускімі. Таму нядзіўна, што, калі Скарына пачаў друкаваць кнігі ў Празе, ён пісаў у сваіх прадмовах, што гэтыя працы выходзяць на “рускай” мове, хоць кожнаму адукаванаму чалавеку таго часу было вядома, што мова ВКЛ была ўжо не той, што некалькі стагоддзяў таму карысталіся славяне Кіеўскай Русі.

У цэнтры і заходняй частцы Беларусі, гэта значыць бліжэй да Літвы, назва “рускі” губляла сваю моц, і не магла быць ахвотна прынята мясцовым насельніцтвам, якое паспела ўжо зведаць пэўны ўплыў з боку балцкіх народаў, перш за ўсё літоўцаў. Таму, відаць, называла сябе слова літвіны, ці ліцвіны, а мову – ліцвінскаю. У шэрагу тагачасных дакументаў данымі тэрмінамі называлі амаль усё славянскае насельніцтва ВКЛ, а пазней – прыкладна палову жыхароў Рэчы Паспалітай і іх мову.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.