|
|||||||||||||||||||||||
МетадычнЫЯ ЎКАЗАННІ для ВЫКЛАДЧЫКА № 2МетадычнЫЯ ЎКАЗАННІ для ВЫКЛАДЧЫКА № 2 для правядзення заняткаў на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага і лячэбнага факультэтаў па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”
Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
75 хвілін.
І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты: 1. Ахарактарызаваць месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў. 2. Акрэсліць асноўныя этапы і перыяды развіцця і фарміравання беларускай мовы на працягу X - XIX стагоддзяў. 3. Развіваць навыкі аналізу тэкстаў на медыцынскія тэмы. 4. Удасканальваць і назапашваць прафесійную лексіку ўласнабеларускага паходжання. 5. Выхоўваць свядомыя адносіны да нацыянальнай мовы як асновы духоўнай культуры і ідэалогіі беларускага народа.
ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне: Дыдактычны матэрыял па тэме. III. РАЗЛІК ВУЧЭБНАГА ЧАСУ:
IV. агульныя метадычныя ўказанні: Пасля праверкі прысутных выкладчык знаёміць студэнтаў з тэмай, мэтай і задачамі практычных заняткаў. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў праводзіцца ў выглядзе франтальнага апытвання і праверкі дамашняга задання (ацэньваецца 50% прысутных студэнтаў). Выкладчык забяспечвае выкананне практычных заданняў па свайму выбару, улічваючы ступень падрыхтаванасці групы і індывідуальныя асаблівасці навучэнцаў, такім чынам забяспечвае дыферэнцаваны падыход у навучанні. Выкладчык арганізуе самастойную работу студэнтаў на занятках, тым самым ацэньваючы іх узровень ведаў (практычныя заданні правяраюцца ў сшытках 50% прысутных студэнтаў). У канцы заняткаў праводзіцца абагульняючае тэставанне па тэме, якое правяраецца выкладчыкам ва ўсіх студэнтаў. У заключнай частцы заняткаў выкладчык дае характарыстыку работы групы, адзначае ступень падрыхтоўкі студэнтаў, дае дамашняе заданне.
V. Ход заняткаў: 1. Арганізацыйная частка: · арганізацыйны момант, праверка прысутных; · вызначэнне тэмы і мэты заняткаў.
2. Апытванне па тэарэтычным матэрыяле: 1) месца славянскай моўнай групы ў індаеўрапейскай сям’і моў; 2) групы славянскіх моў, іх крыніцы і ўмовы вылучэння; 3) асаблівасці ўсходнеславянскай моўнай групы; 4) адметныя асаблівасці беларускага пісьменства эпохі Кіеўскай Русі; 5) помнікі старажытнага беларускага пісьменства; 6) статус беларускай мовы ў часы Вялікага Княства Літоўскага; 7) жанрава-стылёвыя разнавіднасці беларускага пісьменства перыяду Вялікага Княства Літоўскага; 8) славутыя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага; 9) накірункі нацыянальна-моўнай палітыкі Рэчы Паспалітай у дачыненні да беларускай мовы; 10) польска-беларуская літаратура XVII - XVIII стагоддзяў; 11) развіццё беларускай мовы ў часы Расійскай імперыі; 12) жанры беларускага пісьменства XIX стагоддзя; 13) беларуска-польскія асветнікі XIX стагоддзя.
3. Выкананне практычных заданняў: 1) скласці план тэксту, падрыхтаваць вусны адказ на тэму “Медыцынская лексіка іншамоўнага паходжання ў старабеларускай мове” Сярод запазычанняў, за лік якіх на працягу XIV - XVIII стагоддзяў істотна папоўніўся слоўнікавы састаў старабеларускай мовы, невялікую, але надзвычай важную ў навукова-культурных адносінах групу складалі медыцынскія тэрміны. Пранікненне іх у беларускі слоўнік выклікалася як неабходнасцю далейшай распрацоўкі спецыяльнай тэрміналогіі ў сувязі з далейшым развіццём ведаў па анатоміі, фізіялогіі, так і далейшым паглыбленнем звестак аб нармальнай дзейнасці чалавечага арганізма – захворваннях, так і патрэбамі медыцынскай практыкі, закліканай весці пастаянную барацьбу з рознымі хваробамі. З пункту погляду этымалогіі пераважную большасць запазычанняў, якія можна ўключыць у групу медыцынскай лексікі старабеларускай мовы, складалі тэрміны лацінска-польскага паходжання. Гэта тлумачыцца тым, што старабеларуская мова медыцынская лексіка, як і медыцынская тэрміналогія шмат якіх іншых еўрапейскіх народаў, фарміравалася пад уздзеяннем лацінскай лексікі. Непасрэднай крыніцай многіх лацінізмаў побач з класічнай і сярэдневяковай латынню была польская мова, у якой спецыяльная медыцынская тэрміналогія лацінскага паходжання дзякуючы сваёй выразнасці і дакладнасці прыжылася вельмі трывала ў сярэдневяковы перыяд. З польскай мовы былі запазычаны таксама лексемы ўласнапольскага і заходнееўрапейскага пходжання. Тэрміны іншамоўнага паходжання, звязаныя з медыцынскай справай і запазычаныя старабеларускай мовай, выразна размяркоўваюцца па некалькіх падгрупах. Самую вялікую з іх складаюць словы, якія ўяўляюць сабой назвы хвароб, недамаганняў і сімптомаў іх праяўлення. Сюды ў прыватнасці адносяцца наступныя адзінкі: · апаплексія 'апаплексічны ўдар': “некаторыя здаровыя спрудка гинутъ або хваробаю, яко апоплексиею, або прыпадкам, яко утоннем”; · врод 'нарыў, скула' – “яго вроды і спросные спухліннасці цекучые заразілі”; · доляглівасць 'немач, недамаганне': “я теж пани Сологубовую вполокъ з небожчицою жоною своею в розных кривдах и долегливостех своих позывал”; · згага 'пякотка': “завтра вам дам мяса, аж до месеца, аж се обернет в бридкост албо в згагу”; · інкубус 'злы дух, які ўсяляецца ў жанчын у час сну'; “мяновали докторове тэ хворобэ инкубусэм”; · кадук 'падучая хвароба, эпілепсія': “Зинон цесар яко был жарлаком и пятницою часто кадуком упадал, яко умерлый”; · канцеръ 'рак': “от вроду который зовут канцер умерлъ тотъ окрутник”; · малігна 'лихаманка': “Лункевичъ захворал на малигну”; · нежыць 'фурункул': “диаволъ порази Иова нежитомъ лютымъ”; · параліж 'параліч': “трудоватые очищалъ, паралижом забитые оуздровлялъ”; · парша 'парша, кароста': “бородавки або свербъ, або парши”; · ропа 'гной': “оуха ропы полны”.
Прыкладны план тэксту: 1. Медыцынскія тэрміны як група старабеларускай лексікі. 2. Прычыны пранікнення медыцынскіх тэрмінаў у беларускі слоўнік. 3. Паходжанне медыцынскіх запазычанняў старабеларускай лексікі. 4. Крыніца медыцынскіх лацінізмаў. 5. Падгрупы запазычанай медыцынскай лексікі.
|
|||||||||||||||||||||||
|