Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





2) прааналізаваць нацыянальныя абазначэнні медыцынскіх паняццяў, адпаведныя запазычаным словам. Растлумачце значэнне запазычаных тэрмінаў пры дапамозе беларускіх слоў



2) прааналізаваць нацыянальныя абазначэнні медыцынскіх паняццяў, адпаведныя запазычаным словам. Растлумачце значэнне запазычаных тэрмінаў пры дапамозе беларускіх слоў

Запазычаныя словы Уласнабеларускія словы
абсорбацыя агонія адсорбцыя актыўнасць алерген альвеола ампула амнэзія ангіна анэмія аорта апатыя апаплексія астма бяссоніца біфуркацыя бранхіёлы вата вена вяснушкі пацыент перхаць плацэнта пазваночнік парок прыпадак усмоктванне кананне паглынанне дзейнасць іншачыннасць пухірык дуцік бяспамяцце завалкі недакроўніца тутніца агурэнь паляруш дыхавіца бессань раздвой дыхнічкі баўна жылка бацянькі спалечнік кашута апоня хрыбетніца ган абмор

 

4. Абагульняючае тэставанне:

Тэст № 2. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ (XI – XIX стагоддзі)

Варыянт I

Адзначце нумары правільных адказаў

1. Беларуская мова адносіцца да:

1) славянскай сям’і моў;

2) заходнеславянскай групы моў;

3) першакрыніцы – старажытнарускай мовы.

2. Спецыфічнымі асаблівасцямі беларускай мовы з’яўляюцца:

1) наяўнасць ў;

2) зацвярдзелыя зычныя;

3) прыналежнасць назоўніка сабака да жаночага роду.

3. Старажытны перыяд развіцця беларускай мовы характарызуецца:

1) двухмоўем, прадстаўленым царкоўнаславянскай і старажытнарускай мовай;

2) як пачатковы этап у гісторыі кожнай усходнеславянскай мовы;

3) інтэнсіўным развіццём мовы беларускага народа.

4. Да помнікаў эпохі Кіеўскай Русі адносяцца:

1) “Слова пра паход Ігаравы”;

2) Радзівілаўскі летапіс;

3) “Аповесць мінулых гадоў”.

5. Да вызначальных асаблівасцей беларускага пісьменства эпохі Вялікага Княства Літоўскага адносяцца:

1) стабілізацыя арфаграфічных і граматычных норм беларускай літаратурнай мовы;

2) дзелавое пісьменства;

3) развіццё свецка-мастацкай літаратуры.

6. Дзеячы эпохі Вялікага Княства Літоўскага:

1) Васіль Цяпінскі;

2) Кастусь Каліноўскі;

3) Францыск Скарына.

7. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай вызначаецца:

1) ганьбаваннем беларускай мовы;

2) ужываннем польскай мовы як афіцыйнай;

3) панаваннем расійскай культуры.

8. Беларуская мова ў часы Расійскай імперыі характарызуецца:

1) узнікненем новай беларускай літаратурнай мовы на аснове жывых народных гаворак;

2) развіццё фальклору на польскай мове;

3) шырокім распаўсюджаннем ананімных твораў.

9. Аўтарамі твораў на беларускай мове перыяду XIX стагоддзя з’яўляюцца:

1) Ян Чачот;

2) Сымон Будны;

3) Францішак Багушэвіч.

10. Вызначце адпаведнасці паміж назвамі беларускай мовы ў розныя эпохі:

А. “Грубая, мужыцкая мова” Б. “Русскій язык” В. “Северо-западное наречие” Г. “Ліцвінская мова” 1) Кіеўская Русь 2) ВКЛ 3) Рэч Паспалітая 4) Расійская імперыя


  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.