|
|||
З’ява II. З’ява ІІІЗ’ява II
Грышка і Марыся Грышка. Дык я ж і прасіць не буду, сам цябе пацалую. (Цалуе яе. ) Марыся. Ах, Грышка, нядобры! Як ты спалохаў мяне, гневаюся не жартам!.. Грышка. Гневаешся? Няпраўда! А чаму ж ты на мяне так міленька пазіраеш? Марыся. Так, са злосці!.. Нягодны, дзе ты забаўляўся? Гэта ж зараз прыйдуць бацькі, а мы так многа маем з табою перагаварыць. Грышка. Выбачай, мілая Марыся, − чуць золак, я з’ездзіў ужо да места, кінуўся ў ногі асэсару і прасіў, каб ён узяў нас пад сваю апеку. Марыся. Трэба было завезці які гасцінчык. Грышка. Дык я ж завёз яму двух зайцоў, тры пары цецерукоў ды кадобчык мёду. Ён усе прыняў ласкава і сказаў, што сёння ж прыедзе на разборку справы майго бацькі з тваім. Ой, наварылі бацькі сабе кашы, будзе што есці! Ён вельмі сярдзіты, − бо адзін вус калом угору стаў. Будзе вазня! Марыся. Дай Бог, каб гэта каша нам зубоў не папрышчыла! Грышка. Ён дакляраваў зрабіць нам вяселле. На Богу ды на ім − уся наша надзея.
Дуэт Паклаўшы надзеі на Бога, Чаго ж гараваць? Прысяглі любіці да гроба, − Дык будзем жа ждаць. Хоча няшчасная доля Навек разлучыці, − А Бог скажа: мая воля Ім з сабою жыці! Не памогуць злы языкі, Hi бацькоў старожа, − Ён жа такі пан вялікі, Што хоча, то зможа!
З’ява ІІІ
Тыя самыя. Ціхон Пратасавіцкі і яго жонка Куліна
Ціхон. Хрэн табе ў вочы, − жонка, а жонка! Хадзі да паўзірайся, як дачка твая з Грышкам Цюхайчыкам галубіцца! Куліна (за сцэнай). Хто? Дачка? Бойся Бога, ды яна ж яшчэ малая. (Уваходзіць. ) Ціхон. Які чорт малая! Хрэн табе ў вочы, − хадзі палюбуйся! Марыся. Якая ж я малая, калі мне на Спаса скончыцца семнаццаць год?! Куліна. Маўчы ты, хітрая лісіца! Бачыш ты, як яна скора палічыла гады! Ціхон. Ах ты, чортаў сыну, − хрэн табе ў вочы! Не годзе таго, што бацька да жывога мяне пакрыўдзіў, назваўшы не шляхціцам, дык яшчэ сынок дачку нам баламуціць. Грышка. Ды я ж яе люблю і хачу з ёю жаніцца... Ціхон. Ось я цябе так пажаню, як твайго бацьку! Жонка, а жонка! Дай мятлу, − хрэн табе ў вочы! Грышка. Што хочаце, тое рабіце, а ўсё-такі Марыся будзе мая! (Да Марысі. ) Бывай здарова! (Выходзячы, спатыкаецца з Куторгам і збівае таго з ног, Марыся ўцякае ў хату. )
|
|||
|