|
|||
http://knihi.com/Vincent_Dunin-Marcinkievic/ - спасылка на іншыя творы В.І.Дуніна-Марцінкевіча. Пінская шляхта. Фарс-вадэвіль у адной дзеіСтр 1 из 5Следующая ⇒ http: //knihi. com/Vincent_Dunin-Marcinkievic/ - спасылка на іншыя творы В. І. Дуніна-Марцінкевіча Пінская шляхта Фарс-вадэвіль у адной дзеі Асобы
Асобы Кручкоў – станавы прыстаў. Пісулькін – яго пісарчук. Ціхон Пратасавіцкі. Куліна – яго жонка. Марыся – іх дачка. Іван Цюхай-Ліпскі. Грышка – яго сын. Цімох Альпенскі. Базыль Статкевіч. Харытон Куторга. Дзесяць іншых асоб. Дзесяцкі.
Дзея адбываецца ў ваколіцы О.... паміж балотаў, у глушы Пінскага павета. Сцэна паказвае шляхецкую ваколіцу. Гаспадарскія будынкі раздзелены садамі з боку сцэны − хата заможнага гаспадара; пры ёй − лаўка.
З’ява I Марыся (седзячы на лаўцы, прадзе і прыпявае)
Цяжка жыці мне, дзяўчаці, 3 міленькім ў разлуцы, − Лае бацька, лае маці, Што сэрцайка ў скуцы. Годзе сядзець над прасніцай, − Я хачу быць маладзіцай! Маці кажа: век малоды, Ой, ты яшчэ мала! А сама ўжо ў гэты годы Бацьку пакахала. Годзе сядзець над прасніцай, − Я хачу быць маладзіцай!
Ой, так! Няхай ганіць бацька, няхай лае маці, а я люблю Грышку і любіць яго век буду. Ой, бедныя ж нашы галованькі!.. Што гэта за дур напаў на бацькоў? П’яныя завяліся ды пабіліся з сабою за шляхецтва, а мы з Грышкам праз тое гаруем і ныем. Яго бацька падаў на майго ў суд скаргу, і сягоння прыедзе ў ваколіцу найяснейшая карона* на прасоку. У ім цэлае наша спасенне. Як прыедзе, дык мы з Грышкам паклонімся яму ў пояс ды будзем прасіць ды маліць, каб ён пагодзіў нашых бацькоў ды каб яны дазволілі нам пажаніцца. А ён такі сярдзіты, не дапускай ты госпад! Як наставіць адзін вус угору, а другі ўніз ды крыкне: па найяснейшаму ўказу! − то бацькі спалохаюцца ды зладзяць нам вяселле... Ды што гэта зрабілася Грышку? (Грышка паціху паказваецца з-за дзерава, крадучыся да Марысі). Баюся, каб не паўставалі бацькі, − нельга было б пабачыцца з ім. (Устаўшы, пахаджваючы па сцэне, гаворыцъ. ) Ой, Грышка, Грышка! Ты штось цяпер зрабіўся вельмі лянівы. Табе, пэўна, сэрца цяпер так ужо не ные па мне... Як прыйдзе, дык пакажуся перад ім сярдзітаю і хоць будзе прасіць і маліць, каб пацалавала, дык не пацалую. Дальбог, што не пацалую! * Даўней асэсараў, або засядацеляў, а потым станавых прыставаў, таму што першыя выбіраліся падчас шляхецкіх выбараў, а другія назначаліся ўрадам, − пінская шляхта велічала найяснейшай каронай.
|
|||
|