Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





У зборніку (9 клас) “Юнацтва сінія арэлі”, 2001 г., стар. 139-202. 5 страница



Можа, пабудзіць Ягора?

I зноў пашкадавала: хай паспіць.

Аднак трэба было плысці. Ведала: плытагрны бу- дуць чакаць Ягора ў запані. Саўка ні ў кога не будзе прымаць плыты, пакуль усе не збяруцца. Вось будуць мацюгаць Ягора!..

Юлька скінула з сябе кофту, сукенку, пастаяла, калоцячыся ад ранішняй рачной прахалоды, падумала, ці не скінуць і споднюю сарочку, і не скінула, не адважылася. Села на канцавую акораную бярэзіну, пабоўтала нагамі ў вадзе, узяла шост'і рашуча скочыла разам з ім у рэчку. Вада падалася вельмі сцюдзёная, ды і глыбокая, вышэй, як па грудзі. Праўда, холадам апаліла адно спачатку — потым пацяплела, памякчэла, нібы сваім цяплом Юлька яе нагрэла.

Стоячы ў вадзе, лягчэй было намацаць корч: вось ён, зусім блізка, але ж вельмі цупкі ды коўзкі — ніяк не ўдзёўбнуць рачык, жалезны наканечнік шаста, — шост адлятаў, вада яго адносіла. Зноў і зноў. Юлька дзяўбла у корч вастрыём і нарэшце зачапілася за яго, налегла на шост — корч паддаўся, адышоў, спружыніў, і рачык зноў адскочыў. Юлька не адступала, але рачык быццам натыкаўся на жалеза, цвярдзейшае за яго. Ужо рукі забалелі, і зноў пра Ягора падумала; ён адразу б даў рады. Але хацелася самой справіцца; спіхнуць плыт з карча, без Ягора.

Яна паклала шост на бярвенне, сабрала на галаве раскіданыя валасы, завіла іх у зграбную куксу, каб не лезлі ў вочы, і надумала дацягнуцца да карча рукамі: калі дрынчыць пад рачыкам, паддаецца, значыць, не моцна трымае плыт, значыць, можна, ёмка ў яго ўчапіўшыся, упёршыся, зламаць ці хоць спіхнуць убок. Чаго баяцца? Нырала і плавала Юлька як трэба, як усе беражанцы, што на Сажы павырасталі.

Але ад ніжніх тарцоў, дзе стаяла, супраць плыні не данырнеш. Яна абышла рог плыта, зайшла збоку, ад берага — адсюль хоць і далей, але затое вада сама пад корч падгоніць.

Ужо за ракою палымнела лясное макаўе, сонца вытыркнула над ім свой распраўлены горбік, быццам сачыла за Юлькаю. Ну-ну, прывеціла яна яго, пасвяці мне пад плыт. Зажмурылася, прыгрэтая сонечнымі промнямі, цяплынь адчула вачыма — добра зрабіла- ся. Расплюшчыла вочы — зірнула туды, дзе ляжаў Ягор. Яму, відаць, не горш — таксама сонца прыгрэла, песціла твар, валасы. Юлька парадавалася, што не пабудзіла яго. Навошта будзіць? Прачнецца, а плыт плыве. I ведаць не будзе, што доўга на карчы сядзелі, што яна, Юлька, адна — падумаць толькі! — зняла плыт.

Вось ныраць не хацелася. Юлька стаяла на сонцы, грэлася, думала, як бы і плыт сапхнуць з карча, і ў ваду не ныраць?

Раптам да яе данёсся знаёмы роў матора, нямоцны, але жахлівы. Ён быў яшчэ далекаваты, прыглушаны глыбокай прасторай берага, пабурэлымі, пажоўклымі ўзгоркамі, але набліжаўся імкліва і вось-вось павінен быў вырвацца з-за ўзгоркаў.

Юлька замерла, пахаладзелымі вачыма ўставілася ў нерухомую далячынь. Там не было, здаецца, нічога, акрамя чыстай узгорыстай канвы далягляду: ні дрэўца, ні кусточка, ні хаткі. 3 жахам чакала, калі на ўзгорку з’явіцца той гул — ужо блізкі, нічым не прыглушаны, а ў ім, у тым гуле, — матацыкл. Гэта ён, матацыкл, ляціць сюды, да вады, да плыта, да яе, Юлькі, да Ягора. Гэта ён — Анкуда.

Яна зажмурыла вочы, моцна-моцна, да болю, каб нічога там, на ўзгорку, не бачыць, і тады штосьці магутнае, ад сэрца, штурхнула яе пад плыт, да таго карча, каб схапіцца з ім.

3 глыбокім, нейкім падводным уздыхам плыт падняўся і апусціўся, як праваліўся ў яму, — вада залапатала паміж бярвення.

Ягор прачнуўся. Святло рэзнула па вачах. Ен зажмурыўся, агледзеўся вакол: Юлькі няма, і плыт стаіць. Дзе Юлька?

Ускочыў на ногі.

А неба — высознае! Ружовае і блакітнае. Сонца ззяе, ажно вачам балюча, і нідзе ні душы жывой. Адны коні. Чырвоныя, а грывы ружовыя — ад сонца. Коні — на зялёнай атаве.

Ягор прыставіў далоні да рота:

— Юлька-а!..

— А-а-а!.. —Рэха неслася з-за пажоўклых узгоркаў, быццам безнадзейны чалавечы плач.

Цішыня...

Раптам з-за ўзгорка да Ягора даляцеў гул матацыкла. Ягор насцярожыўся: хто там едзе? Ён з жахам адчуў нейкую сувязь паміж знікненнем Юлькі і матацыклам, якога яшчэ не бачыў. Ягор захваляваўся, яго позірк, поўны роспачы, забегаў па берагах, чапляю- чыся за кожную водмель, лагчыну, за кусты і дрэвы, шарыў па вадзе, чароце, кідаўся то далёка, на грэбні ўзгоркаў — там было пуста; то: амаль пад ногі на плыт — тут ляжаў грудок прысаку ад учорашняга вогнішча, махныткі, чорны, як махныткі, чыгун з задзеравянелай бульбаю, бярэмца зляжалага пад бакамі сена, плытніцкі мяшэчак, кофта... Кофта?.. Ягор падхапіў кофту... Пад ёю сукенка: кветкі жоўтыя.

—Юлька-а!..

Ягор кінуўся ў ваду.

 

 

Зіхацела раніца. Яна ўжо змыла з берагоў і рэчкі апошнія лахманы ценяў, якія трымаліся ад начы, раскатвала па небе ружовыя і блакітныя дарожкі: і ніякія зямныя драмы, як быццам, не адбіваліся на і спаконвечным раскладзе, па якім жыло неба.

Ды і на зямлі, як на небе, усё цякло па спаконвечных законах ракі, якая абыходзіла пясчаныя водмелі, узгоркі, бары, вёскі. Назаўсёды змаўкаў чыйсьці голас? Але ўсе астатнія галасы прачыналіся ў наканаваны ім час, былі чыстыя і маладыя, поўнілі жыццём лугі, палі, лясы, рэчку

Там — чуўся тупат коней, паднятых сонейкам на працу.

Тут — у вадзе весела пялёскаліся жабы і рыбы.

Там — на ворыве — ужо вёў сваю драцоўную песню калгасны трактар. Песню аб хлебе надзённым.

Тут — над ракою — бесклапотна, з пустога ў парожняе, пераліваў гукі, нібы ваду, жаўранак.

Па Сажы плыў плыт. На ім каля ўчорашняга, за ноч зусім пасівелага вогнішча сядзеў Ягор Кавалёк. Ён сядзеў на шурпатай бярозавай калодзе, на якой звечара каля вогнішча сядзела Юлька. Упёршы локці ў калені, узваліўшы на рукі цяжкую галаву, ён уставіўся на сукенку ў жоўтых восеньскіх кветках, а ў галаве была яна, адна яна. 3 думкамі аб ёй яму было ўсё роўна куды плысці, колькі дзён і начэй плысці.

Зноў, ужо блізка, пачуўся гул матацыкла. Калі ён асіцх, -зусім блізка, Ягор узняў вочы: матацыкл з каляскаю, такі, як у Анкуды, стаяў на беразе рэчкі, каля вады.

3 матацыкла злез пажылы мужчына. Дастаў з каляскі вудачкі, узяўся разматваць. Ён не глядзеў на плыт, на Ягора.

Ягор ад яго адвярнуўся, глядзеў на жоўтую сукенку, пад якою ляжала Юлька.

— Што ж ты нарабіла? — шаптаў ён, уставіўшыся на яе пахаладнелымі, быццам шклянымі, вачыма. — Навошта ты лезла пад плыт? Стаяў бы ён колам.

Вочы глядзелі як у туман.

- I хто вінаваты? — думаў Ягор. — Выпадак? Маці заўсёды казала, што чалавек ходзіць пад выпадкам. Гэтак казала, як хавалі бацьку. А ён увесь апошні год хварэў, сам збіраўся на той свет, дошкі на труну ў хляве трымаў. 3 хаты не выходзіў, і раптам надумаў суседцы франтон зашыць. Памру, казаў, дык спамінаць будзе: жыў побач сталяр, а не пасобіў. ІІаставіў драбіну, палез на хату, а нага і саступіла з драбіны. Выпадак? Можа быць: вісіць над чалавекам мільён выпадкаў, а выбірае чалавека які-небудзь адзін. Вось і Юльку адзін выбраў. Магла б учора не плысці. Не, паплыла. Магла б яго пабудзіць — не пабудзіла. Магла б не лезці пад плыт — палезла. Выпадак?..

Не... Сама бяду чула. Яшчэ ўчора. Анкуда, маўляў, не на добрае прыляцеў. Штосьці будзе. Бяда будзе. Адчувала.

У небе, вольна і моцна раскінуўшы крылы, нават не варушачы імі, не робячы ніводнага ўзмаху, плыла вялікая прыгожая птушка. То ўзлятала высока, то зніжалася ледзь не да самай вады і травы, потым зноў набірала вышынго, выпісвала ў паветры круг за кругам, пільна прыглядаючыся да жыцця на зямлі, на рацэ. I раптам, нібы наліўшыся неверагодным цяжарам, яна рынулася з вышыні ўніз, каля самай зямлі спыніла сваё падзенне, падскочыла ўгару, і побач з ёю, крыху ніжэй, затрапятала малая светлая пташачка. Яна хацела жыць, з усіх сіл біла крылцамі, шукаючы паратунку. Але вораг быў мацнейшы, і знясіленая пташка нікуды не магла схавацца ад кіпцюроў, якія віселі над ёю. Зусім страціўшы сілы ў няроўным змаганні, яна раптам успомніла, што акрамя неба ёсць яшчэ і зямля, а на зямлі — таемныя хованкі, і з апошніх сіл, ужо амаль падаючы на зямлю, яна панеслася да блізкага зялёнага куста. Куст мог схаваць яе, малую, мог уратаваць, алё было ўжо позна — драпежніца якія два разы ўзмахнула вялізнымі крыламі і каля самага куста знікла разам з малой птушкай. А ў наступны міг яна ўжо ўзляцела над кустом і нізка, над самым лугам, паляцела да лесу. У кіпцюрах яна трымала сваю ахвяру.

Гэта палявала зязюля.

Ягор яшчэ з матчыных слоў ведаў, што ў канцы лета, сытаю для ўсіх — для чалавека і птушкі — парою, бяздомная блудніца і гультайка рабілася драпежніцаю. Нават свае піскляты, пагадаваныя ў цеплыні чужых гнёздаў, здаралася, траплялі ў яе жорсткія кіпцюры.

Рогам грабёнкі плыт парануў пясчаную касу, вынес задні рог наперад, перакруціўся другі раз, трэці — пайшоў мераць бераг рагамі, закружыўся. I пабеглі па крузе, закружыліся ў вачах у Ягора зямля, вада, неба.

Жоўтыя кветкі ўспыхвалі і гаслі ўваччу зыркімі плямамі. I таксама кружыліся, кружыліся.

 

ПЫТАННІ I ЗАДАННІ

 

1. Як пісьменнік вырашае ў гэтай аповесці праблему птушак і гнёздаў?

2. У творы ставіцца праблема выпадковасці, збегу абставін і заканамернасцяў. Што і чаму вы аднеслі б да першага, а што да другога?

3. Як вы разумееце выказванне дзеда Малаха, што ў кожнага чалавека ёсць свая жыла? Які сэнс укладвае стары ў слова жыла?

4. Юлька выйшла замуж за Анкуду па каханні. Пазней сама ініцыявала развод. Чаму?

5. Што яднала Юльку і Ягора? Паразважайце, ці былі б яны шчаслівыя ў сямейным жыцці?

6. Звярніце ўвагу на значэнне слова «Пагоннік», якое даецца ў тэксце. Які сэнс гэтага слова заключаны ў назве аповесці?

7. Якая роля пейзажаў ў творы? Раскрыйце іх функцыю на адным-двух прыкладах.

 

У зборніку (9 клас) “Юнацтва сінія арэлі”, 2001 г., стар. 139-202.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.