Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





У зборніку (9 клас) “Юнацтва сінія арэлі”, 2001 г., стар. 139-202. 1 страница



 

ВІКТАР КАРАМАЗАЎ «ПАГОННІК»

 

Імкненне разгледзець чалавека ў чалавеку заўважаецца ў аповесці В. Карамазава «Пагоннік», творы вельмі цэласным і арганічным.

Узяўшы жыццёвую сітуацыю не такую ўжо для літаратуры і новую, сітуацыю, у якой недзе адчуваецца мастацкая другаснасць, пісьменнік надаў ёй не толькі свежасць гучання, але і напоўніў надзённым і значным ідэйным зместам. За быццам бы асабістымі ўзаемадачыненнямі герояў: Ягора Кавалька, натуры душэўна багатай, якая сваёй задуменнасцю, сцішанасцю неяк арганічна ўліваецца ў навакольную прыроду, Юлькі, даўно каханай ім жанчыны, па сваёй душэўнай сутнасці блізкай Ягору, толькі болып ня- стрымнай, неўтаймаванай, і Анкуды, чалавека энергічнага, настойлівага, чалавека справы, але справы толькі для сябе, вырысоўваёцца канфлікт сённяшні, драматычны па сваім глыбінным змесце, трагічны па развязцы. У гэтым драматычным трохвугольніку Юлька не столькі аб’ект, у адносінах да якога вывяраюцца і ііравяраюцца іншыя характары, колькі галоўны носьбіт этычнага зместу твора. Яна – духоўна і душэўна багатая натўра, жыццелюбівая, працавітая, рашучая і пакорлівая. Шчодрасць, ласкавасць, стры- манасць, журботнасць і вясёласць, а то сумятлівасць і змрочнасць ужываліся ў яе душы, рабілі яе натуру рухомай, пастаянна зменлівай, непасрэднай і прывабнай. Ягор бачыць у ёй імкненне «да нечаканага, незвычайнага». Думае: «Яна, безумоўна, здолела б у любой працы замяніць мужчыну, магла б, гадуючы двух сыноў, нараджаць і гадаваць яшчэ не аднаго, ганяць плыты. Усё ёй было б пад сілу і ўсё рабіла б без уздыхання і наракання, без плачу, з радасцю, не трацячы сваёй жаноцкасці, красы. Нават не шмат узамен прасіла б. Крыху ўвагі, ласкі, кахання».

В. Карамазаву ўдаецца перадаць жыццёвую складанасць і ўнутранае багацце гэтага характару на пераломным жыццёвым рубяжы, Юлька, якая нібы ўвасабляе творчы пачатак жыцця, якая самой прыродай створана для сям’і, для таго каб раджаць, песціць і гадаваць дзяцей, вымушана пакінуць свайго мужа, якога доўга кахала, і сысціся з Ягорам Кавальком.

У ім яна неяк паступова ўсё болып і больш адчувае ўнутраную блізкасць, вялікую душэўную прывабнасць, жыццелгобівы творчы пачатак. Побач з Ягорам яна лепш убачыла і глыбей зразумела Анкуду. Анкуда жыве толькі для сябе. Іншыя існуюць толькі ў той ступені, у якой патрэбны яму. Ён дужы, моцны, нахабны, настойлівы. Па жыцці ідзе лёгка. Яму «абы есці-піць... хапала, з сытым чэравам гарцаваць». Анкуда, займеўшы з прыгожай Юлькай дваіх дзяцей, едзе ў заработкі, а хутчэй — пагуляць. Гэта — сцажывец, для якога вышэй за ўсё ягоныя інтарэсы, для якога прынцып «матэрыяльнай зацікаўленасці» стаў галоўным жыццёвым прынцыпам.

 

Серафім Андраюк

 

ПАГОННІК

АПОВЕСЦЬ

 

 

Вясной, пад самы вясновы шал, калі шчупак ламае на Сажы кованы маразамі лядовы мост, падымаючыся на нераст у рачулкі і ручаіны, а паводкі пачынаюць саграваць пойму, — у Дубравенку, да прыстані, прыходзяць першыя кацеры. Яны прыплываюць па дрэва, якое тут усю зіму возяць з лесу да берагавых эстакад, і тады сплытчыкі юзам пускаюць у ваду лагі, скатваюць па іх бярвенне — дружна бяруцца вязаць плыты.

Пазней, калі паводкі схлынуць, вада сядзе ў трывалыя рачныя берагі, судны ўжо не паказваюцца: Сож улетку таксама не вузкі, ды змялее, куды ні ткнешся — усюды брод. Лес пачынаюць вазіць на чыгунку, а з ёю клопату — і вочы б не бачылі, і вушы б не чулі, бо яна яшчэ ніколі не прымала ўсяго таго грузу, што давала Дубравенка. Дзень пры дні начальнік лесапункта ганяў на станцыю разгойсаны на лясной бездаражы «газік», кожны вагон пад яес вырываў немалымі нервамі, горлам, і нарэшце, знясілены, не вытрымаўшы беганіны па чыгуначных службах, збіраў у кабінет мужыкоў, прывычных да плытніцкага шаста.

Першы выхад плытоў на шастах — заўсёды свята, як і першы вясновы рэйс кацераў, бо плыт для Дубравенкі і суседняй з ёю Кавалёўкі — таксама транспарт, ды яшчэ на ўсё лета, свой, дармовы. Вёскі, што спакон веку жылі сярод вады і лесу, нават цяпер, у час асфальтовак і аўтобусных экспрэсаў, не развучыліся цаніць падарожжа па рацэ. Надумаўся ў горад па сукенку ці кніжку — плытом не горш, чымся тым аўтобусам, калі няма спешкі. Цішэй, вядома, плывеш, але затое не дрогка, не горача; хоць улева павядзі вокам, хоць управа — уся прыгажосць зямная з табою. Праўда, начальства не давала плытагонам дазво- лу браць «зайцоў», але дзе ж ты кожнага дапільнуеш?

На самым пачатку восені плыла ў райцэнтр Юлька. За Дубравенкай, дзе рака звужаецца і чорнымі вірамі падточвае густыя, навіслыя над вадою хмызы, яна скокнула з адхоннага берага на плыт, ды крыху

раней, чым Ягор Кавалёк падаў руку, — каўзанулася на акораным бервяне і, войкнуўшы, шаснула ў ваду.

— Цяпер мне як?

— А вось гэтак, ну?!

Дужымі ўчэпістымі рукамі ён, рагочучы, схапіў яе пад пахі, пасобіў узабрацца на плыт. Яна хуценька скінула з ног чаравікі, выплеснула з іх ваду, выставіла на сонца, выкруціла падолак лёгкай, у жоўтыя кветкі, сукенкі і намоклыя рукавы шарсцяной кофты, села на плытніцкі рэчавы мяшэчак і зарагатала таксама.

— Табе чаго смешна, птушка мокрая? — жартаваў Ягор, шастом адганяючы плыт на сярэдзіну ракі.

— Душа ж не намокла.

— I бяда — не бяда?

— А ты думаеш?

— Я і думаў, што з табою не засумуеш.

Мясцінамі Сож ляжаў на няроўным дне — пільнуй,

не лаві варон, каб на мель не ўспароЦца, і Ягор то выганяў плыт на стрыжань, то здаваў да высокага правага берага, пасля зноў ціснуўся да левага — без пярэдыху ўсімі жыламі налягаў на шост.

Юлька сядзела пасярод плыта на шырокай вяршковай дошцы, раскінуўшы на круглых каленях мокры падолак сукенкі, не зводзіла з Ягора вачэй. Такія вочы Ягор, бывала, вярнуўшыся з лёсу і сеўшы за стол, бачыў у маці, калі яна, выставіўшы з печы вячэру, не ведала болыпай радасці, - як глядзець на сына, шчырым паглядам дарыла яму сваю дабрыню, адданасць. Юлька, праўда, не падыходзіла яму ў маткі, як ён — ёй у сыны: век у абаіх быў роўны, нават гадоў на пяць ён пажыў болей, значыцца, ўсяго добрага і благога, пабачыў. У гэтую хвіліну яе захаплялі мужчынскія рукі, не зусім адпаведныя целў, бо і ростам Ягор не сказаць каб удаўся, і целам хударлявы — нескладуха, ды і толькі, — адно рукі моцныя, жылістыя ад вечнай работы. Па руках Юлька адчувала душу Ягора, хоць яе даўно ведала.

У вёсцы — не ў горадзе: як не ведаць? Малыя, старыя адзін аднаго ведаюць як аблупленых, а яны ж, як-ніяк, на адной вуліцы цясок басанож мясілі, абое з Кавалёўкі, дзе кожная хата, душа кожная — на людскіх вачах ад калыскі да дамавіны. У адным класе не вучыліся, але ў школу, у Дубравенку, хадзілі разам. Дарогі мералі-перамервалі і зімовыя, завейныя, і восеньскія, і рана-расянык; і позна-цёмныя. аж чорныя. Запомніліся ўсялякімі. А кадрылю каленаў на восем хіба разам не выбівалі па хатах — цярпі, гаспадар, не кашляй. Часы змяніліся, кадрыля выйшла з моды, прыціхла, а раней — хто яе не скакаў, таго за танцора не прызнавалі.

Праўда, Ягор на вечарынках аб’яўляўся рэдка. Калі яму было гуляць вечарынкі? Кавалькі вечна ў рабоце па вушы сядзелі, хвіліны вольнай не мелі, хоць багацей за іншых не жылі ніколі. Бацька Ягораў, падгалы Анані, чорны, як пракапцелы ля кавальскага горна, — ды і дзед, з людскіх слоў, смаляна-чорны быў, увесь род гэтакі, — не ў працу адну глядзеў, а яшчэ ў чарку, што ж да багацця, дык не збіраў ніколі. Ад самай вайны, улетку і ўзімку, цягаў на сабе бушлат вайсковага крою, сівенькую шапку-аблавушку з чырвонай эмалевай зоркаю — як не паўзла з патыліцы, выстаўляючы напаказ смаляны чуб. Адно колерам адзежа мянялася. Некалі зялёны бушлат пажоўк, нібы восеньская паша, пасля збялеў, нібы яго прыхапіла зімовая намаразь. А шапка, наадварот, счарнела. Калі б хацеў, то меў бы дзесятак шапак і бушлатаў на змену — не было такой ахвоты. Грошьі ў руках трымаў, і немалыя, заробіць мог адным махам, лягчэй як хто іншы. Гэта апошнія гады сеў на хімлясгасаўскі аклад у смалакурні, калі сілы здалі, рукі ў крукі пайшлі, а раней — лепшых кавалёў, сталяроў, цесляроў, як Анані з сынам, усцяж па Сажы не ведалі, усе бліжэйшыя вёскі за імі, майстрамі, ганяліся: то хату новым вуглом, у лапу, зрубіць, то ганак з разнымі паясочкамі ды ручнікамі змайстраваць, то аканіцы, ліштву змудрагеліць, якіх ні ў кога няма. Нібыта зарок далі Кавалысі: не рабіць — абы з рук.

Бывала, шкандыбае Анані па вёсцы ў сваім бушлаце, пад зорачкаю на шапцы, брыдзе, гуляючы, на бакі пазірае, нагу левую валачэ — у вайну перабіла, як у партызанах кавальнічаў, — дзесяць разоў спыніцца, пакуль вуліцу асіліць. Ля зялёнага штыкета, проці акна, левую нагу падцягне да правай, доўгім пляскатым, што ў качкі, носам тыцне цераз штыкет у чырвоныя мальвы, нюхне зацяжна, ажно грудзі пад бушлатам расшырацца, закіне голаў, твар і вочы — да неба, быццам да свайго ўнутранага голасу прыслухаецца, пакліча: «Марыля!.. » Маці Юльчына пазнае голас, зірне ў шыбку, а ён і пытае — разважліва, без смеху: «Скажы, Марыля, твой грац зубоў яшчэ не скаліць? Нешта пусцее ўсярэдзіне, ці не паміраць я іду. Каб жа і без мяне ў цябе ўсё ладзілася, каб жалеза не гнулася і дрэва не лопалася. Скажы, а кручча на варотах не абвалілася? Значыць, яшчэ сто гадоў адслужыць. Табе і зяцю твайму, хай падвернецца здаровенькі ды вясёленькі”. Маці адмахнецца кароткім жартам, яшчэ раз падзякуе за паслугу, прыгадае, што ні за грац, ні за кручча сусед яшчэ не ўзяў з яе платы, — спытае, чым ёй разлічыцца, бо няможна, каб дарма, не па-людску гэта. Анані звесіць голаў, пакрыўджана па- маўчыць, сам з сабою пачне гаварыць пра пагоду, ураджаі на бульбу, фасолю, без якой жыць не мог, пра пчолы, вядома, бо калоды чатыры заўсёды трымаў у садзе. Нібыта між іншым дадасць: «Хітрая ты, Марыля. Хочаш заплаціць ды забыцца, што Анані каваў кручча, наварваў грац. А я хачу, каб ты колькі жыцьмеш памятала Ананія... » I пасунецца далей, пакуль яшчэ каго не спаткае на вуліцы, не заўважыць у акне.

Сваё апошняе лета ён выхадзіў таксама ў бушлаце, зусім ужо сівенькім, аслаб, ссухастоіўся, ні з жалезам, ні з дрэвам управы ўжо не меў. 3 маладзейшых каваля да яго кавадла не знайшлося — па новых часах моладзь і працу шукала новую, весялейшую ды лягчэйшую, чым махаць каля горна молатам. Кузню перадалі ці прадалі хімлясгасу, і Анані яшчэ гады два варыў у ёй смалу. Пасабляць бацьку патрэба адпала, Ягор пачаў працаваць на прыстані, у лесе. То з элёктрапілою падхаджваўся на эстакадах, то з трактарыстамі траляваў лес, улетку ганяў плыты — рабіў усё, што да рук прасілася.

Неяк увосень Юльцы ніхто не знаходзіўся парэзаць дровы, а муж пра гэта і не шманаў. Навокал бензапільшчыкі, і ва ўсіх поўна работы. Сустрэла неяк Ягора, ды не з таго боку зайшла, як трэба было: «Во запыніла, а сказаць баюся. Нейкі ты злы апошнім часам, як воўк... » — «Не разумееш мужыкоў, — кінуў ён, быццам сякерай адсек. — Мужчынская дабрыня не на твары ляжыць, каб зірнуў і ўбачыў». — «А можа», — згодна кіўнула Юлька і зусім сумелася. “А што ў цябе за бяда? » — спытаў, як здагадваючыся. «Дровы парэзаць няма ні рук, ні сілы”. – “Нешта ты сама бегаеш? Мужык на лёдзе ў піліпаўку разадраўся, ці што? ” — “Не твая справа! ” – успыхнула Юлька і, сунуўшы рукі ў кішэні ватоўкі, кінулася дахаты, кленучы і Кавалька, і сябе з ім разам за такую гамонку. А ўвечары, пакуль сядзела ў клубе, глядзела кіно, пакуль мужык недзе піў гарэлку, Ягор, вяртаючдоя з лесу, завітаў на яе двор, і калі яна прыбегла — убачыла: дапілоўваў апошнюю бярэзіну. Сумелася мацней, як тады, раніцай, хацела кінуцца ў краму, ды ён, адкаціўшы з-пад ног самы тоўсты цурбан, шапкаю выцер з ілба пот, схапіў за руку, спытаў, зірнуўшы ў вочы: «Ну, а цяпер што скажаш? Ці злы я? » Было — хоць скрозь зямлю праваліся. «Не, - сказала, апусціўшы голаў. — Ты дабрэйшы за ўсіх. Няпраўду казала я”. “Вось бачыш! ” — першы раз, здаецца, усміхнуўся ён з тонкім намёкам на нешта далёкае... А было такое — хацеў закруціць з ёю. Толькі хіба са сваёй асцярожнасцю мог стаяць супроць Анкуды, які пёр напралом? Не мог. Сам, не дамагаючыся, і адшыўся. Праўда, і яна ў той час не змяняла б Анкуду на Кавалька. Гэта Ягор, відаць, таксама бачыў.

Ускінуў пілу на плячо і пайшоў. А ў яе ў галаве ўсе думкі ўміг скаламуціліся. Нагнала яна яго, схапіла за руку, разгубілася яшчэ мацней. Маўчала, пакуль словы знайшліся: «Куды бяжыш? А грошы за работу? Я не жадаю так. Я разлічуся. — «Надумалася. Ці мы чужыя? Сорамна мне браць з цябе грошы». — «Не, не хачу задарма. Я не бедная! » — уперлася. А ён усміхнуўся і пайшоў. Яна тады доўга стаяла за весніцамі, жмакала ў руках хусцінку, ні пра што пэўнае не думала, не магла думаць, адно чула, як пячэ сэрца ад крыўды, і глядзела яму ўслед, пакуль шэрая заечая шапка не схавалася за гарою. Ледзь схавалася шапка, як Юлька ўспомніла бацьку Ягоравага, старога Ананія, успомніла, як у яго маці пыталася, колькі плаціць за кручча, за грац, а той упіраўся, платы не браў. Шмат хто тады пасміхаўся з суседа: дзівак, маўляў, выбіўся стары з розуму. I вось Юлька, правёўшы Ягора, дапяла, што стары Анані ведаў нейкую асаблівую акрасу мужчынскай натуры, якую перадаў сыну. Можа, з гэтай акрасы Ягор у маладосці і не лез дзеўкам на вочы, як Анкуда?

— Ну?.. Падыдзі да мяне. Ды кідай ты шост. Нешта сёння ён табе даражэйшы, — гарэзліва ўпікнула яна.

Жартам і Ягор адказаў:

— 3 ім шчасця не знойдзеш, але і бяду абмінеш.

— Са мною не абмінеш, значыць?.. Затое...

— Што затое?..

Яна глядзела яму ў вочы, быццам штосьці прасіла, але маўчала, загадкава ўсміхаючыся.

— Ну, кідай жартачкі. Плыт пасодзім.

- А пасодзім, дык пасядзім.

— Супакойся...

На момант Ягор выпусціў плыт з вачэй, і той якраз падлавіў вадамерны кол, наскочыў на яго, сагнуў пад сябе, толькі ляскат прайшоў пад грабёнкаю.

— Не, сёння мы з табою наскочым...

Ён казаў не пустое: на гэтакіх рачных круцялях трэба было глядзець ды глядзець. Юлька замоўкла. Яе вочы зноў пачалі сачыць за яго дужымі, напятымі на шасце рукамі.

Залатыя рукі былі ў Ягора. На любую справу. На мастацтва нават. Яна ведала, як вечарамі, вярнуўшыся з работы, ён садзіўся да бацькавага варштата, браў долата, малаток і са звычайных ліпавых, асінавых, лазовых палак, з кары і карэння, мяняючы долата і малаток на разцы, пілкі, лобзікі, майстраваў хоць людзей, хоць чарцей. Хадзілі чуткі, што не Анані, дык дзед Ягораў захапляўся гэтым у маладосці: за хатаю, у падлеску, кожнае зламанае навальніцаю дрэва, кожную вывараць па-свойму пераробіць то ў чалавека, то ў звера. Дзедава ўмельства, мабыць, вярнулася да Ягора. Гады два назад дазналіся ў раёне — прыехалі глядзець незвычайнае мастацтва. I паслалі Ягора ў вобласць на выстаўку. А вярнуўся паклікалі ў Селішча, у школу-інтэрнат, каб дзяцей свайму мастацтву вучыў, Тады ён і ад школы не адмовіўся, і прыстань не кінуў. Усюды, на два франты, паспяваў,

Ці тое яшчэ ведала Юлька пра Ягора Кавалька? Усялякім бачыла. Хлопцам і мужыком, сытым і галодным, босым і ў блішчаетых чаравіках, у працы і ў кадрылі.

Як не ведаць, не бачыць, калі абое з аднае вёскі, з аднаго берага?

 

 

Ад Дубравенскай прыстані плыт адчаліў паміж полуднем і вечарам, на той мяжы сутак, дзе неўпрыкмет дзень пачынае вянуць, а вечар яшчэ нічым сябе не выдае. Неба спакваля зацягвалася воблакамі, якія то збіраліся ў крутабокія гурты, то разбрыдаліся вольнымі авечкамі і засыналі ўроссып, чакаючы, што вось зараз нехта падплыве і акрые ўсіх адной коўдраю.

— Дрыжыкі прадаеш ад такога купання, — пацепваючы плячамі, прызналася Юлька, і светлыя вочы яе гарэзна сустрэліся з ціхмяна-глыбокімі вачамі Ягора.

— Пачым просіш?

Ён нарэшце выпусціў з рук шост, падышоў, ахінуў яе спіну сваім лёгенькім картовым пінжаком, угрэтым на гарачых плячах, сеў побач.

Пачынаўся ціхі шырокі плёс.

Я табе яшчэ не казала, як сыночак Ладуцькаў раніцай пад акном стаяў? Вытыркся з-за штыкецін, лыпае вочкамі. «Што, Васёк, стаіш? — пытаюся. А ён, зараза хітрушчая, двайную губу накапыліў і цэдзіць, як сырадой: «Ноццу вас дзядзька з рэцкі гукаў».

- Салапека, а вушлы. - Натура матчына. Што-якое дазнаецца — панёс па хатах. Навошта Дубравенцы тое радыё.

— Але ж не збрахаў, бачыш? Я гукаў. Пастаяў, пакурыў ды і падаўся ў Кавалёўку.

А дзверы ў хату былі адчынены ўсю ночачку. Да раніцы.

— Можа, каму іншаму.

- Не жартуй гэтым.

Яе рука легла яму на плячо, пальцы ўпаўзлі ў жарству валасоў, затрапяталі — дробныя птушкі ў сілках.

— Галава не кружыцца? — спытала.

— А чаго ёй?

— Мая дык як у віры гарачым. Мы дзе плывём?

— Порткі Донькавы ведаеш?

— I далі ж назву!

— Ад паншчыны засталася. Кажуць, пры пане Васілеўскім мужыкі тут лясы па начах церабілі. I Донька з Селішча сюды наведваўся, пакуль не нарваўся на бізун панскі. З-пад бізуна выкруціўся, даў дзёру лесам, часаў цераз пні-калоды, ажно дзяга на пузе лопнула, порткі зваліліся, у нагах запляліся, дык ён іх скінуў. 3 таго часу і назвалі Порткамі волак, дзе Ручай да Сажа выбягае з лесу.

— А зараз і Кавалёўка твая.

— I твая. Вунь ужо вокны матчыны.

— Не соладка жыць адной бабе, — на іншае павярнула Юлька, — Са мною хоць хлопцы. Мала, праўда, помачы, ды радасць нейкая. Жэўжыкі, а ўсё весялей.

— Юрку да сябе забрала?

-  Учора з работы вярнулася, шукаю, а яго і след прастыў. Добра, што людзі бачылі, як пёр лесам да дзеда з бабаю. Хай бы абодва там сядзелі да школы. Малако сваё, не куплёнае. Дык жа яны то туды, то сюды. Як заведзеныя.

- У Кавалёўку мяне самога заўсёды цягне. Нідзе гэтак не магу прыжыцца. Але зімка вернецца — то ў Селішчы заначуеш, то ў Дубравенцы. Дарогі і ногі пацяжэюць.

- Ат, столькі матка і цяпер цябе бачыць.

- Яно і праўда. Яшчэ вось сена няма. Адзін воз першым укосам прывёз, ды воз няпоўны, ды паўвоза атавы. Мала будзе.

- Атаву ж усім давалі.

- Даць далі, ды рукі не дайшлі.

- Скажы калі, пасоблю.

- Ну, яшчэ... Сам як-небудзь.

Ён устаў, пайшоў на край плыта.

Сатлелая кара на бярвенні паабівалася, ногі коўзаліся, ды спрыту ў Ягора хапала на любым бервяне: хоць салам змаж — пройдзе, збоку зірнеш — танцуе на кругляшы, артыст. Увесну, калі цэлыя штабялі круглага лесу спускаюць у ваду на сплытку і ён плавае тарэц да тарца, сучок ля сучка, Ягор і на ім — быццам на беразе. Скача з бервяна на бервяно, боты не замочыць — здалёк бачыць, на каторае ступіць, каторае абмінуць, дзе ўстоіш, а дзе на дно каменем пойдзеш. Цяпер ён падняў з-пад ног шост, боўтнуў канцом у ваду, жалезным рачыкам дзеўбануў жвірыстае дно — яно паўзло блізка, які метр ад плыта, аж чуваць быў танклявы звон каменьчыкаў пад рачыкам. Не здаючы плытам да берага, каб не зрушыць са стромы, кіяуў шост пад ногі, вышэй каленяў закасаў штаніны і скочыў у ваду.

— Ты куды? — спытала Юлька.

— Дамоў збегаю. Пакуль ты галоўку абагнеш.

— Даўно з дому? Начаваў жа...

— Начаваць начаваў, ды старой не пабачыў.

— А чаму ж гэта?

— Цёмна прыйшоў, цёмна пайшоў. Сёння ж субота, здаецца? Будзе паліць лазню, чакаць, не ведаючы, што плыты пагнаў.

«Во нагадала пра матку! » — падумала Юлька і змоўчала: няхай бяжыць, калі наважыўся. Сож пайшоў роўны, чысты, ненаравісты — тут не страшна было і адной плыць.

Усцяж вады лўжок стапталі жывёла, людзі, птушкі, ён за лета пабурэў, пасох, аж калоў у босыя ногі. Ужо за ім, ля агародаў, Ягор азірнуўся: Юлька стаяла на плыце высокая, танклявая, здавалася зводдаль дзяўчынаю, зусім маладой. Можа, што ўся ззяла пад астылым сонцам і гэтае ззянне крыху мяняла яе постаць, аблічча? Кветкі на сукенцы запаліліся, як жывыя, пазалацелі загарэлыя рукі, ногі, рассыпаныя на плячах доўтія валасы, якія яна звычайна збірала касніком у косы, звівала на галаве, а сёння распусціла, вольна адкінула, не прызнаўшы раптам свае ранейшае моды. Ад вёскі, здаля, яна была падобная на размытае сонцам дрэўца, што стаяла пры сцежцы і пачало ўжо ўплятаць у зялёную вопратку жоўтыя восеньскія строчкі. Гэта — калі глядзець здаля... А нейкія восем гадоў назад?..

Той вясной Ягор пачаў рабіць на прыстані, дамоў вяртаўся пазнавата, калі Юлька з Анкудам залівалася рогатам на ўсю вёску, шчасцем сваім выхвалялася. На Ягора, як ішоў міма, бывала, вокам не кіне: ведай нашых. Ды і што ёй Ягор? 3 работы прывалачэцца —работа дома чакае. 3 такім не да гуляў. То бяжыць у кузню старому пасабляць, то ля хаты падхаджваецца, ля каровы, свіней, у агародзе спіну гне. Адзін жа сын у бацькоў — хто яшчэ ім, хворым, пасобіць? Рабіў і Анкуда ў Селішчы, дзе жыў, на калгасным трактары, ды таму неяк удавалася болып на рамонце стаяць-загараць, як рабіць. Бывала, кіне-рыне свой ДТ, на велік ускочыць ды і газуе ў Кавалёўку. Ведаў, сабака, што дзеўкі ад яго без памяці. Шмат каторыя мбцілі, вока на яго мелі, а Юлька ўсіх абставіла, з носам, як кажуць, пакінула. Зямлі пад сабою не чула, дурніца.

Сцежка вывела да жардзянога плота. Злева, за плотам, ляжалі агароды, яшчэ зялёныя, хоць сады зарана пачыналі жоўкнуць і асыпацца; справа, воддаль, ад самага лесу, віднеліся пасохлыя шкілеты буданоў, расшкуматаных вятрамі, а дзе і зусім параскіданых навальніцамі. Уздоўж ракі, за буданамі, пачыналіся сенажаці. Лепшыя ў гэтых мясцінах, яны кожнае лета распальвалі сэрцы кавалёўцаў, ды чамусьці, яшчэ здаўна, не ім належалі — зусім іншамў раёну. Ледзь пачынаўся сенакос, як незнаёмыя касцы наязджалі сюды разам з жанкамі, маладымі дзеўкамі, прывозілі чыгуны і гармонікі: жылі сваім вясёлым табарам, пакуль да апошняй травінкі не пускалі лугі пад косы, пакуль не высушвалі і не вывозілі апошнюю копку сена. Пасля іх ад’езду будаяы служылі пастухам, рыбакам, плытагонам, дзятве, птушкам. Неаднойчы за лета хто-небудзь паднаўляў буданы, і яны аж да позняй восені давалі прытулак начлежнікам, хавалі ад вятроў і дажджоў.

Ягор весела пераскочыў цераз плот, насвістваючы, мяжою шыбануў паўз матчын сад.

Не новая, але ладная, дагледжаная яшчэ бацькам хата стаяла ў лагчыне, на выгане. Двума вокнамі ў блакітных аканіцах, аздобленых карункамі, глядзела на Сож, двума астатнімі — на вёску; глухой сцяною, нядаўна абшаляванай і прапакошчанай Ягорам, — да лесу. Мясціны лепшай не выгадаеш. Гусям, качкам, пчолам, сабе. Пад бокам лес, вада, паша... Воля!

Ягор лёгка ўскочыў на ганак — замок на дзвярах. Абышоў хату — маці анідзе не згледзеў. Зноў узышоў на ганак, з яго вышыні акінуў вачыма суседскія двары і задворкі, з ганка спусціўся да веснікаў і выйшаў на вуліцу.

Немаведама з якіх часоў Кавалёўка сялілася і жыла на гэтай доўгай, адзінай вуліцы ўсцяж Сажа. Хаты ставіліся высокія, у лапу рубленыя, з ладнымі, сотак па пяцьдзесят, шнурамі садоў і агародаў. Вёска ніколі не належала ні калгасу, ні саўгасу, яна разам з усёй сваёй рабочай сілаю, як і Дубравенка, адыходзіла пад лесапункт. У гэтым свае выгады і свае страты. Большыя выгады, хоць і перад Селішчам, прыпадалі на той час, калі калгасы, раскіданыя і абяскроўленыя вайною, кармілі галаднавата, людзі петаваліся на бульбе ды шчаўі, а тут, лесапунктаўскія, жылі ўсё ж на акладзе, з пашпартамі, з якімі можна было ў любы час адарвацца ў горад на заробкі ці вучобу, тут мелі і соткі, і, акрамя сотак, — сена ўволю, орсаўскую краму, куды багацейшую за сельпоўскую, дроў колькі хочаш, выгану. Але часы мяняліся. Цяпер ужо Селішча не глядзела на лесапунктаўскага суседа як на багатага дзядзьку — калгас падняўся з каленяў на ногі, грашыма амаль зраўняўся з лесапунктам, да таго ж калгаснік меў мацнейшую ўласную гаспадарку. Кавалёўцы, праўда, і цяпер не вельмі зайздросцілі селішчанцам, бо з імі быў лес — родны бацька, які заўсёды накорміць і напоіць. Хаты стаялі — званочкі, якіх на правым бязлесным беразе Сажа не шмат знойдзеш: з прасторнымі верандамі, высокімі ганкамі, разьбянымі аканіцамі, карнізамі. Амаль ніколі не жывучы ў нястачы, людзі тут думалі пра сады і кветкі, ля ракі ставілі лазні, разводзілі пчол, і амаль над кожнай страхою, як сытая светлая песня, жылі бусліныя пары. Да Селішча і Дубравенкі, працуючы там і там не адзін год, Ягор не мог прывыкнуць, як да Кавалёўкі, дзе заўсёды пахла садавінаю, мёдам, лясной ягадай, рыбай, смалою, ні ўлетку ні ўзімку не выводзіўся водар свайго, самасаднага, тытуню.

За вёскаю Сож крута абгінаў сенажаці, буданы, малады гаёк, вяртаўся назад, як нешта забыўшы ў вёсцыі але цёк ужо з іншага ад яе боку — доўгай пятлёю абвіваў і вёску, і клін спелага сасновага бору.

Лес маўчаў. Адно дзяцел цюкаў дзюбаю ў бярозу, недзе высока, ды сойка крычала ў кустах. Ягор свіснуў у бярозавы ліст, і яна, на хвілінку замоўкнуўшы, яму адгукнулася. Ён зноў свіснуў — яна зноў. Гульня спадабалася чалавеку і птушцы, ды раптам не пару- шыў Юрка, сын Юльчын. Ён выскачыў з гушчару — босы, без кашулькі, з рабенькім шчанюком каля ног, а следам за ім лапацелі яшчэ два падшывальцы. Юрка заўважыў Ягора — кінуўся насустрач, з лёту абхапіў, прытуліўся кудлатаю галавою.

Ад шчырай Юркавай лзскі зрабілася не па сабе, быццам Ягор быў у нечым вінаваты перад дзіцём, прымаючы яго даверлівую цяплынь, быццам штосьці дарагое прысвойваў сабе, не маючы на гэта ніякага права. Пэўна, дзіцячаму сэрцу не хапала пяшчоты, увагі — мужчынскай, бацькоўскай. Такі, пэўна, узрост. Вунь Вовік, трохгадовы Юркаў брацік, гэтага яшчэ не ведаў — натапыраны, ваўчанё ў кошыку. А Юрка іншы. Варта было Ягору раз-другі пракласці сцежку да Юльчынага парога, паднавіць плот, ганак, выразаць хлопцам драўлянага коніка, як ён ужо і прыляпіўся.

Смалакурня стаяла на голай выспе, урасла ў пясок. 3 чорнага коміна валіў густы дым. У лясной цішыні ён строма падымаўся ўгару і высока, над верхавінамі ялін, клаўся набок — ад ракі цягнуў вецер. Гаркава патыхала смолкім паленым дрэвам.

Хацелася піць. Ягор падышоў да студні, аберуч злавіў апушчаны ў зруб вочап з цяжкім, жалезнымі паскамі акованым цабэркам, пагнаў уніз, насустрач чорнаму блішчастаму воку.

Вада залягала глыбока, цабэрак глуха біўся па мяккіх, што грыб, сценках зруба.

Рьшнулі дзверы смалакурйі, але ад цабэрка, п’ючы, Ягор не адарваўся, адно вочы ўскінуў над вільготным бухматым брыжам: з дзвярэй высунулася спачатку нага ў шэрым боце, за ёю выплыла прыгнутая пад нізкім вушаком белая поўня — галава дзеда Малаха, а там — і чырвоная, навыпуск, кашуля, тонкім раменьчыкам перахопленая пад жыватом.

Дзед стаяў каля парога, цёр кулаком вока. У смалакурні ён не толькі гнаў смалу, але і жыў у дашчанай бакоўцы.

— Прыйшоў? — спытаў, падыходзячы да студні.

— Ну і вада ў вас! Яі адарваўшыся ад цабэрка, пахваліў Ягор. — У Кавалёўцы тры калодзежы, а ні ў адным няма такой вады. Чаму? Усе як быццам на адным гарызонце.

— Гарызонт адзін, а жылы розныя. Тут жыла сярэбраная.

Ягор яшчэ раз ахаладзіўся серабранкаю, знарок міма рота пусціў ручаёк, і ён пакаціўся пад сарочку, на грудзі, прыемна заказытаў.

— Як гэта — жыла?

— А так. У кожнай студні свая. I ў чалавека. Я, скажам, сваю маладым на суднах знайшоў. Плаваў. Бацька — ля горна. Там песні.

— Калі па-вашаму, дык мая жыла — плыты ганяць?

— Твая — у дрэве. Бацька твой з жалеза ды дрэва мог душу выняць, на сподачку людзям паднесці: міласці просім... Мог і ўставіць душу. Тое і ў цябе. Кажуць, твае драўляныя звяры Мінск бачылі? — спытаў, але адказу не чакаў: - А што? Дрэвам можна ўвесь свет зваяваць.

- Золата цяпер не ў модзе, а дрэва — сапраўды...

Вось ужо дзед Малах абшчапіў рукамі цабэрак на зрубе, нахіліў да сябе, і нешта аж заквактала — ні то ў цабэрку, ні то ў горле. Піў доўга, нібы конь, прысёрбваючы. Кашуля на ім вісела свабодна, бы крыху за лета ўсохся, падбіўся каля карчоў. Пяць гадоў назад, здаецца, спраўнейшым вярнуўся ў Кавалёўку, хоць сам казаў — слабейшым. Тую раніцу Ягор памятаў. Цёплую, на пачатку мая. Хоць нядзелька выдалася, але вёска не гуляла. Чысцілі агароды ад леташніку, садзілі бульбу. Дзеці на беразе палілі прынесеныя паводкаю кусты, галлё, лом розны. Ягор ішоў берагам з Дубравенкі, дзе надоечы да цемені крыжаваў Данбасу рудстойку, і бачыў, як у сітнів ля вёскі ўшылася маторка, як з яе на бераг выскачыў чалавек, вопраткаю падобны на гарадскога, з чамаданам, паліто на руцэ. Маторка, развярнуўшыся, паплыла ўніз, адкуль прыплыла, а чалавек адышоўся крокаў дзесяць ад вады, паставіў чамадан на зямлю, сеў на яго, прыпаліў люльку і не ўставаў, курыў і глядзеў на вёску, вачэй з яе не зводзіў. Ягор спыніўся, думаючы: хто ж такі? Хацеў падысці, ды чалавек, ужо сабраўшы вакол сябе хлапчукоў, устаў з чамадана, узяў яго ў руку і падаўся напрамкі ў вёску.

Праз нейкую гадзіну ўся Кавалёўка толькі і гаварыла аб тым, што Малах вярнуўся, той самы, які яшчэ годзе ў дваццатым, калі па хатах хадзіла халера, пахаваў адразу, у і адзін дзень, бацьку і маці, пакінуў двух братоў, а сам, зусім маладым хлопцам, паплыў з дубравенскімі плытагонамі ў заробкі на новыя мёсцы, некуды на поўдзень, у цёплыя краі.

3  таго часу недзе па моры і плаваў. Там, на моры, пастарэў, на пенсію выйшаў. Адразу пасля вайны прыязджаў у Кавалёўку, але не знайшоў ні хаты, згарэла пры немцах, ні братоў — абодва з вайньі не вярнуліся. Паглядзеў на вёску і паехаў назад. На марскім беразе домік купіў, там сабраўся дажываць свой век. Ды сталася дзіва дзіўнае з чалавекам: занудзілася сэрца па родным краі — усё там кінуў-прадаў, паміраць вярнуўся ў родную вёску. Вугла не асталося, ды асталася, аказваецца, прывязь для душы. — Падсобніка не даюць? — спытаў Ягор, нібыта пашкадаваўшы старога.

Малах абыякава махнуў рукою:

— Адзін упраўлюся. Вунь... мой памочнік.

На ўзлеску паказаўся Юрка. 3 тым самым рабым шчанюком, але ўжо без сябрукоў. Дарослыя гаманілі паміж сабою, і ён падышоў, ціха, аблёгся побач на зруб студні, да вільготнай свежасці, цераз зруб, звесіў, дападны нос. Рабы цёрся аб яго ногі.

Пачуўся выбух. Юрка занепакоіўся, зірнуў на старога.

— Не пужайся, — супакоіў дзед Малах, паклаўшы на голаў малому далонь. - Цо: нашы. Заўтра карчы прывязуць.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.