Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





У зборніку (9 клас) “Юнацтва сінія арэлі”, 2001 г., стар. 139-202. 3 страница



Спыніўшыся каля акна, Юлька пачула, як за дашчанай перагародкаю рыпела скураное паліто. Падумала, што госць нарэшце збіраецца ісці.

Але ён не ішоў. Скінуўшы з сябе паліто, нібы ўзапрэўшы, ён выйшаў да яе. Юлька павярнулася: ён стаяў побач і ўжо браў яе за плечы чужымі цяжкімі рукамі. Яе аж усю калатнула — скінула яго рукі з сваіх плячэй і сказала-апякла:

- Адной вы пароды... Кабялі...

У святле месяца нахабна гарэлі яго вочы, і яна, не падумаўшы, што робіць, не паспеўшы падумаць, хлёстка агрэла яго аплявухаю па нахабнай мордзе, уклаўшы ў гэтую аплявуху ўсю сваю крыўду, увесь боль, што накіпеў у душы. Мацюкнуўшыся, госць выскачыў у пярэдні пакой, схапіў там сваё дарагое паліто і ўжо ў сенцах гэтак грукнуў дзвярыма, што здрыгануліся сцены.

За печчу зарумзаў Вовік. Юлька падышла да ложка, падсунула руку пад падушку — хуценька супакоіла. Накінула хустку, паліто і выбегла на ганак.

Цёмная постаць ківалася ўжо далёка, у канцы вуліцы. Юлька пабегла ўслед, але спынілася, нерашучая, і зноў пабегла, каб дагнаць чалавека; вярнуць, хоць не ведала — навошта ён ёй, навошта яго вяртаць? А яго ўжо не было, знік у цемені.

Там, наперадзе, вёска канчалася, дарога паварочвала ў поле. Юлька доўга стаяла ў шэрых начных снягах. Скуголіў на волі вецер, з дзікай радасціо замятаў сляды і калдобы, замятаў зорікі на небе, я яна ўсё стаяла, стаяла, пасля зноў ішла, не разумеючы, куды і навошта.

А калі стамілася, калі-астыла ў яё ўсярэдзіне, ёй вельмі захацелася да людзей. I яна заявілася ў клуб.

Ішоў сход.

На Юльку ніхто не звярнуў увагі, і яна непрыкметна прайшла ў самы канец залы, абаперлася аб падаконнік.

Выступаў начальнік аўтакалоны. Ён рэзка махаў рукой над трыбунаю, быццам шаткаваў капурту, нешта хуценька гаварыў, а яна прыслухоўвалася, думаючы аб сваім.

I раптам пачула свае прозвішча. Начальнік гаварыў, што людзей не хапае, летуценнікаў поўна, асабліва ўвосень, як ліст з дрэва ляціць, бягуць у зазімак, калі заробкі на лясных эстакадах. зніжаюцца і сплаву няма. Вясною вяртаюцца, але ненадоўга.

- А мы цяпер будзем так рабіць! — секануў у паветры рукою. Паехаў — бывай здаровы. Назад можаш не вяртацца. Не прымем.

Разышоўся, аж кашуля на грудзях разшпілілася. Накінуўся на баб, што мужыкоў адпускаюць па свеце лётаць. I тут Юлька не стрывала, крыкнула на ўсю залу:

- Абы-што кажаце!.. Хіба мы іх ад сябе гонім?!

Рука павісла цад трыбунай, але зноў яшчэ больш рашуча, падскочыла, паказала пальцам на Юльку:

— А што твой Анкуда – элемент з элементаў! Без рабсілы задыхаемся, а ён чацвёрты год селядцоў ловіць, ніяк не пераловіць.

Па зале пракаціўся рогат.

— Вам абы рабсіла была, — ускіпела яшчэ больш падагрэтая людскім рогатам Юлька. — А мне муж патрэбны! Дзецям маім бацька патрэбны! Гэта вам зразумела?.. Эх вы, рабсіла!..

Усе павярнуліся, глядзелі на яе моўчкі, нібы разгубіліся, а яна адчула, як на вочы набягаюць слёзы, адчула, што не стрымае іх, і выскачыла за дзверы.

Той ноччу колькі ўсяго паперадумала! Усё жыццё сваё ператасавала па дзянёчках, па вечарочках, як калоду карт, Анкудавы і свае костачкі паперамыла. За ўсю ноч ні разу вачэй не звяла. Першы, здаецца, раз гэтак балюча і выразна адчула, што засталася яна назаўсёды адна з хлопчыкамі. Удава...

Адна!..

I вось — плыў плыт, сядзела яна на плыце з Ягорам Кавальком, а думкі ляцелі ў далёкае.

— Проську ці памятаеш? — спытала Юлька ў Ягора. — Мы з ёю доўга вадзілі дружбу.

— Як жа... Шустрая была дзеўка.

Прыгадала сяброўку — душа зноў заныла. Юлька моўчкі перавярнула на скаварадзе сала, цыбулю, разбіла да іх яйкі, шкарлупінне кінула ў агонь.

- На днях заязджала. Куды там... модніца.

- Вучыцца?

- У інстытуце.

— Свайго дамаглася.

— А што ёй?.. Ці ў яе сям’я, дзеці?

— Сапраўды.

Ягор пашкадаваў, што падтрымаў нечаканую Юльчыну размову пра сяброўку, бо гэтая размова несла Юльцы адны перажыванні. Не дурнейшая за Просечку, а не ўгналася. Таму што была занадта шустрая з Анкудам. Сляпая.

- Неба нахмарыла, - уздыхнуў Ягор.

- Перад дажджом, — не глянуўшы на неба, адказала Юлька. - Хай пройдзе. Збажыну і травы ўбралі, грыбы пачнуць расці.

Нізка над рэчкаю на поўдзень, куды цёк Сож, стомлена вяслуючы крыламі, ляцеў шнур вялізных цяжкіх птушак. Яны цягнулі нетаропка, прыглядаю- чыся да зямлі, — дзе б сесці на ноч.

— Ужо адлятаюць, — сумна падумала Юлька, доўгім позіркам праводзячы птушак.

— Паўпочныя. Нашы буслы яшчэ з памі. Тут, глядзі, яшчэ і ночы цёплыя, а там, адкуль лятуць, ужо халады прыціснулі.

— Злётаюць па зіму і зпоў вернуцца. Як і нашы.

Птушкі расталі ў небе, педзе наперадзе плыта зліліся з цёмпым ляспым макаўем. Юлька здагадвалася, што япы селі па купніку, дзе пачыпалася балота. Адпачнуць, падмацуюцца жабамі, закусяць салодкімі ажьгаамі — і далей, далей. Ляціце, любыя. А можа, цяплыпь і ежа затрымаюць на балоце не на адну ночку? Навошта спяшацца ў чужыя краі? Яшчэ апрыкрае чужына. Дзіўныя яны, птушкі. Вясною, ледзь задыміць цёплай парай зямля, — ужо ляцяць назад, у родныя гнёзды. Можа, вось гэтым вяртаннем да родных гнёздаў птушкі I блізкія людзям. Хіба не як птушкі вярнуліся ў родную вёску Ваўчок, Грыб, дзед Малах? Людзі, праўда, не ўсе вяртаюцца. А можа, і птушкі не ўсе вяртаюцца? Каторыя ў дарозе гінуць — тыя не вернуцца. Але астатнія, самыя моцныя, мабыць, усе вяртаюцца. Хай бы і людзі гэтак — у птушак вучыліся. Калі разабрацца, дык начальнік аўтакалоны на тым сходзе ў Дубравенцы казаў разумна: не трэба пускаць назад тых, каторыя лётаюць без патрэбы па свеце, лёгка забываюць роднае гняздо, тады толькі пра яго ўспамінаюць, як прыпячэ.

У тым баку, дзе селі буслы, над лесам усплыў зусім кволы, яшчэ ледзь прыкметны зубок маладога месіка.

 

 

— Ты еш, Ягор, еш, — раз і другі паўтарала Юлька, падсоўваючы яму на скаварадзе таўсцейшае сала, яешню. — Ты на мяне не глядзі. Мужыку трэба болей, як бабе.

Ён адклаў да скаварады лыжку, абхапіў Юльку за круглыя плечы, і яна сама прытулілася да яго, горача дыхала ў шыю.

Ціха ляжала вада ля плыта, нідзе не плёскалася. Воддаль, таксама на вадзе, пачулася песня. Ці гэта падалося?

— А памятаеш той вечар у гасцініцы? Зімовы. Калі ты з пілою ўваліўся. Начаваў. Назаўтра ехаў у Старую Буду. Вось тады, у той вечар, штосьці са мною зрабілася. Пачала цябе і чакаць, і шукаць. Але нікому не паказвала сваёй трывогі. Нават ад цябе хавалася. Баялася, што ты ўбачыш, усё зразумееш.

Ён маўчаў.

На беразе стракаталі конікі, яшчэ не паснуўшы, а гарачыя губы ўсё шапталі Ягору каля самага твару, каля шыі:

— Скажуць, што няверная. Не дачакалася мужа.

— Няма на цябе суддзі, Юлька.

— А што?.. I няма!

— Дурны, можа, скажа. А хто пажыў, усё ў гэтым жыцці разумее, той не будзе цябе судзіць.

— А хто скажа, дык хай спачатку пачакае ды нагаруецца, як я. Ну была б вайна — сто гадоў чакала б. А то ж проста так, за гульбою, забыць на дзяцей, на жонку...

Яе губы раптам абдало холадам. Яна хітнулася ад яго, сцялася.

— Думаеш, навошта села на твой плыт? У суд плыву. Пецька Голуб, каторы з Дубравенкі, следчым у раёне, казаў, каб заяву прывезла. Развядуць.

— Во ты якая! — здзівіўся Ягор.

— Не чакаў? — з горыччу ўсміхнулася. — Вядома, не ранейшая. Можа, кепска раблю! Але... хопіць!..

Ягор заўважаў, як дваіліся яе пачуцці, як ёй хацелася мужчынскай увагі, пяшчоты, цеплыні, як знудзілася яна ў шматгадовай адзіноце, як разам з тым штосьці змрочнае, сумятлівае таілася ў душы, і яна жыла-кідалася паміж гэтых супярэчлівых пачуццяў, ад чаго здавалася то ласкавай і шчодрай, вясёлай, а то стрыманай, замкнёнай, журботнай. Не магла ці нават не жадала хаваць усю гэтую сумятню ў душы? Але Ягор бачыў.

— У суд зручней было б аўтобусам. Мінскі экспрэс ідзе ў сем нуль-нуль. Раніцай села — і раніцай там. На плыце доўга.

— А я захацела на плыце. 3 табою на адным бервяне. Колькі гадкоў згубіла, дык што значыць адзін лішні дзень?

Думаючы, як бы яе развесяліць, Ягор знайшоў у сваім мяшэчку смешны лазовы корань.

— На каго ён падобны? - задаў загадку.

— Нібыта баксёр?

Юлька ўжо не думала пра ранейшае, ужо ўсміхалася, разглядаючы загадкавы падарунак прыроды.

— Штукар жа ты, Ягор. Я б міма прайшла. А ты... Каму-небудзь падорыш?

— Юрку. Даўно за кішэні тузае.

— Глядзі, прывязаўся ён да цябе. Бацьку не тузаў.

Ад гэтых яе слоў Ягору зрабілася ніякавата — быццам ён загаварыў пра Юрку, чужога сына, не маючы на гэта права.

— Малы быў. Тузаюць, як падрастуць, — нібыта апраўдваўся. - Яму сёлета ў школу? Куды павядзеш? У Дубравенку?

— А куды яшчэ?

— Ну, можа, у Селішча? Дзесяцігодка ў нас, інтэрнат. На ўсім дзяржаўным вучыўся б. I накормяць, і адзенуць.

- Не сірата, каб у інтэрнат. Ды і памочнік дома. Ужо за меншым Вовікам прыгледзіць.

Вогнішча то аціхала, то зноў разгаралася, і гэтая гульня агню і цемені адбівалася на Юльчыным твары ён то ружавеў, то шэрх. Набліжалася ноч, але яшчэ нішто навокал не клалася спаць.

Вецер, падганяючы плыт» дыхаў у спіну, і тады, разам з яго дыханнем, далятала чыясьці песня. Калі вецер аціхаў — змаўкала і песня.

— Нехта з нашых следам плыве. Знаёмы голас, — сказаў, прыслухоўваючыся да песні, Ягор.

Песня была ўсё лепей чуваць, асабліва на галоўках, дзе самы вецер, яна ўжо плыла недзе блізка, чыйсьці плыт з песняю мог вось-вось нагнаць, і Юлька перасела на бярозавую калоду, далей ад Ягора. Яна сядзела, адкінуўшы назад галаву, накрыўшы плечы доўгімі хвалістымі валасамі, задумліва, насцярожана глядзела на рэчку, якая ляжала за плытом, быццам у вечаровай шэрані, у няяснай далечыні павінна была вось-вось кагосьці заўважыць. Ягор гэта адчуваў так- сама, але не хваляваўся. Ён не зводзіў вачэй з Юлькі, думаючы сваё: прыгожая, моцная, яна магла б у любой рабоце замяніць мужыка, ганяла б, калі трэба, плыты, садзіла б ці секла лес, нарадзіла б і выгадавала яшчэ не аднаго сына — усё ёй пад сілу, усё б яна рабіла без дяжкога ўздыхання і наракання, без плачу, весела, ні на міг не трацячы ні жаноцкасді, ні прыгажосці. Адно дай ёй крыху ўвагі, пяшчоты, кахання. А калі — не крыху, калі столькі, колькі патрзбна жанчыне?

Зноў пачулася песня.

- Даганяе? — спытала Юлька.

- Як быццам Генік Ладуцька.

Ужо і словы дакаціліся:

У суботу Янка ехаў ля ракі,

Пад вярбой Алёна мыла рушнікі...

- Генік плыты ганяе? — здзівілася Юлька.

— 3 ахвоты. Дзесяць класаў скончыў, у Ленінградзе ў мараходку паступіў.

— Усіх мора прываблівае — дубравенцаў, кавалёўцаў.

— Такога хлопца не страшна і ў мора пусціць. Разважлівы, галавасты. Сёння першы раз гоніць. Сам набіўся. Дайце, кажа, адбыць марскую практыку, да вады прывыкнуць, перш чым ехаць вучыцца. 3 дзядзькам заадно пабачуся.

— А дзе яго дзядзька?

— Ды Саўка аднавокі. Не ведаеш? Пасля вайны ў Дубравенцы жыў, плытаваў, цяпер у запані нашы плыты прымае, падлічвае.

- Здаецца, ведаю – успомніла Юлька. — Малая яшчэ была, калі ён да нас у хату прыходзіў. Добры пяюн быў. Бас вёў. Усе плытніцкія песні ведаў. I Генік ад яго, відаць, ведае.

— У Геніка песні іншыя, маладыя.

— А я бабчыны яшчэ памятаю. Праўда, не ўсе. Як яны мне запомніліся? Бывала, выберамся з ёю па шчаўе, цягнемся лугам. Яна ў кошык пакладзе і чабарок — на чаёк, і багун — бадрун, і падбел — кроў спыняць, і цынтаўрыю — ад сэрца. Пра кожную травінку слоўка скажа, тут жа песеньку заспявае. А голас звонкі, заслухаешся. Асабліва любіла гэтую — пра калініцу:

Чырвоная калініца

Над вадою хілілася,

Над вадою хілілася,

А я, молада, журылася,

Што без долі радзілася.

Ягор памятаў, якой галасістаю была і Юлька Ў дзеўках. Вечарамі, бывала, ідзеш з работы, а яна ўжо хлопцаў ды дзяўчат водзіць па вёсцы, усіх сваім голасам пабівае. Спяваць магла ночачку напралёт, да раніцы, пакуль пеўні яе не зменяць, а песні былі ўсё пра каханне — то «мілёначак мяне», то «я мілёначка». Штосьці бабчыных ён ад яе тады не чуў. Можа, саромелася старыя спяваць? 3 маладымі гэта бывае. Затое цяпер ужо не саромелася бабчынай песні, спявала з пачуццём, як сваю, кожнае слоўка вымаўляла з любасцю, да кожнага гуку быццам сэрцам прыкладалася, быццам сама грэлася ў слоўках і гуках:

Я ў бога прасілася —

Не кінь, божа, удавою,

Дзетак маіх сіротамі.

А бог мяне не паслухаў,

Кінуў мяне ўдавою,

Дзетак маіх сіротамі.

А я пайду пагуляю,

Як рыбачка па Дунаю.

Рыба-пгчука з акунямі,

Я, молада, з малайцамі.

Гэтай песні Ягор ніколі ні ад каго не чуў, але падалася яна яму знаёмай, блізкай. Можа, таму, што нагадала маленства, доўгія зімовыя вечары, калі жанчыны з усёй вёскі збіраліся: ў хаце з прасніцамі на пасядушкі? Маці масцілася каля кроснаў, запальвала над імі пузатую трохлінейную лямцу, выкручвала пабольш кноту, абы толькі шкло не чарнела ад дыму, і, жыватом упёршыся ў пруг, які расцягваў ушыркі тканае палатно, запявала. Мякка ляпалі па ставах набілкі, парыпваў навой, панажы грукалі пад нагамі — доўга цягнулася песня. Бацька, вярнуўшыся з кузні, пазней за ўсіх павячэраўшы, майстраваў што-небудзь у сваім кутку на варштаце, а малы Ягорка ляжаў на печы, закінуўшы ногі на жэрдку, дзё звычайна віселі пляцёнкі цыбулі, і, падпёршы галаву рукамі, уважліва лавіў з усіх галасоў — матчын. Яе рукі спрытна, часам няўлоўна перабіралі ніткі асновы, гулялі чаўнаком, і калі ў хаце абрывалася пёсня, 'дык Ягор заўважаў, што здараецца гэта ў той момант, калі на кроснах парвецца або заблытаецца нітка. Песні ліліся доўга, розныя, вясёлыя і сумныя, яны — Ягор тады ўжо гэта разумеў — пасаблялі жанчынам у працы, давалі рукам разгон, нейкі рытм, глушылі стому і клопаты.

Гэтак, у чыстым паветры бабін слоў і Юльчына «Калініца», перадаючы настрой ней- кага іншага руху, можа — руху вады, вечара, надыходзячай ночы, цяперашніх думак і пачуццяў. Бабчына песня не злятала з яе вуснаў ні споведдзю, ні жальбою, не была і ўспамінам, хоць словы песні нечакана расказвалі і пра яе нібыта ўдовін лёс. Юлька не тужыла з гэтай невясёлай песняю, як тужылі пад гэтакія песні жанкі ў матчынай хаце на пасядушках, яна хутчэй за ўсё толькі ўспамінала сваю бабку, кланялася ёй у ногі, здалёк любавалася яе песеннай душою.

За думкамі ды песняю Юлька не заўважыла, як наблізіўся, выплыўшы з-за галоўкі, чыйсьці плыт. Калі плыты сутыкнуліся, яна ўся здрыганулася і замоўкла.

— Ну і пірат ты, Генка! — падаў голас Ягор.

— А можа, ваш выратавальнік? — Хлопец рагатаў, стоячы пасярод свайго плыта з шастом на плячы, вачыма хітра пялячыся на Юльку, якая сядзела каля вогнішча. — Не бачыце, што топіцеся? Ад канцавой грабёнкі адны паклёсы тырчаць.

- Дубу панавязаў, ядры яго...

Ягор быццам апраўдваўся, але Генік з’едліва насядаў:

— Відаць, таму дуб і браў, каб весялей плысці?

- Табе — хаханькі. А хто першы катаў лес на сплытку? Я катаў першы. Ад вады адны дубы і ляжалі, як хто знарок падклаў. Куды дзенешся? Што адкінуў, а ўсё не адкінеш — давялося вязаць. Не я, дык ты б, можа, тапіўся.

— Я — паўбяды. Я без экіпажу, — ківаў Генік на Юльку.

Ягор паспрабаваў збіць яго з жартаў:

— Лепш пашукай дошчыну. Ёсць лішняя?

Хлопец прагрукатаў ботамі па бярвенні, падхапіў шырокую дошчыну, юзам сапхнуў яе на Ягораў плыт, але зноў калянуў:

— Дошчына — пад бок аднаму. Пакуль не позна, магу прыняць пасажырку на борт сухагруза.

Тады ўжо і Юлька не вытрымала:

- Ты сабе пасажырку знойдзеш. Як сонейка ўзыдзе.

Яна ведала, што на выгане райцэнтра, дзе раніцою павінны праплыць плыты, за трыма карчастымі прыбярэжнымі вербамі жыла дзяўчына, пра якую Генка думаў больш, як пра дзядзьку Саўку, і, убачыўшы, што Юлька пра гэта ведае, ужо сам баючыся яе вострага языка, хутчэй пачаў адпіхвацца ад Ягорава плыта, абыходзіць яго, каб выйсці наперад.

— Спадарожнага ветру вам, — пажадаў, рагочучы.

— Прыхапі яго з сабою, — адказаў Ягор.

— А што? Пагонніка баіцеся?..

Ён вывеў плыт на сярэдзіну ракі, паплыў паперадзе Ягора і Юлькі, усё болып адрываючыся ад іх, павялічваючы ваду паміж двума плытамі.

Плыў лёгка, весела, спяваючы:

Чырвоная калініца Над вадою хілілася...

— А ўсё ж падслухаў, кроў Ладуцькава, — без усякай злосці на Геніка, яму наўздагон кінўла Юлька і заўсміхалася, быццам хлопец пакінуў у яе на душы штосьці прыемнае.

Той, відаць, пачуў яе, не мог не пачуць — блізка, — але не азірнуўся, яшчэ грамчэй заспяваў.

- А ты, Ягор, сапраўды баішся пагонніка?

Чаго мне яго баяцца? Але ж сама ведаеш, што ён, гэты вецер, робіць у паводкі. Хто пад ім пабываў...

— Клянуць яго болып, як ён таго варты.

— А памятаеш, як з-пад Белае, Грывы прывезлі нежывога Восіпа Хомку? Чула, мабыць?

— Калі тое было?.. Я тады пад стол пешкі хадзіла.

— А як шыбанула на бераг Банчыка, аб дрэва грудзьмі гнетанула? Тры рабрыны выламала.

— Ну, гэта было.

— А чаму Саўка аднавокі?

Юлька засяроджана глядзела ў вогнішча, якое дагарала, быццам зусім пра іншае думала.

— Ну, чаму?..

— Усю вайну прайшоў — ні разу не параніла. Здаровы мужык быў, ордэны і медалі злева і справа — на ўсе грудзі. Узяўся плыты ганяць. Аднойчы пагнаў на ноч гледзячы, вось як мы сёння. Пад ім месца, плыт значыць, ды яшчэ з дзесятак следам. А ў той час бярвён у плыт вязалі болей, як цяпер. Ноччу іх нагнаў пагоннік. Спачатку — гэта сам Саўка пасля расказваў — быццам і весялей бы, спадарожным ветрам, у спіну падганяе. Але Саўка не бачыў, што з яго плытам робіцца. Вядома — ноч, цемень, у сон гне. А грабёнкі ён вязаў абы-як, абы звязаць. У адну панаклаў дубу камлюкаватага, у другую і тое і сёе, пераходнае, а ў трэцюю — асіну ды елку. Дуб цягне на дно, асіну, вядома, перацягвае, і елку перацягвае, вось грабёнка з асінаю ды елкаю хвост і задрала. А тут галоўка пад Селішчам. Саўка як заплыў у галоўку — пагоннік і паддаў яму пад лёгкі асінавы хвост. Грабёнка ўзляцела над Саўкам, а цемень, што да чаго — не зразумець. Добра яшчэ, што паклёсы не вытрымалі, зламаліся, плыт і склаўся, нібы тая кніга, грабёнка на грабёнку леглі. Саўку тады і выкінула на бераг, у трыснёг.

— Ну а пры чым тут вока? — спытала Юлька.

— А пры тым, што напароўся на чараціну. Вайну прайшоў — ніводнай драпінкі, а тут, на мірнай вадзе...

I гэта часта бывае, Ягор?

— Што бывае?

- Ну... калі спадарожны вецер... Быццам пасабляе, заадно з табою, а потым... Не ведаеш, дзе ён цябе зломіць.

Задумаўся Ягор, усё роўна як не ведаў, што адказаць. I Юлька ўжо маўчала, ні пра што не пыталася. Шбыта ўсё ў гэтым свеце зрабілася ці безнадзейна загадкавым, ці ясным — ясней не трэба.

Дагарала вогнішча. Яны абое ўжо не заўважалі, што трэба падкінуць галлё, ужо абое глядзелі не на вогнішча, не на плыт, не на рэчку, а на высокі правы бераг, дзе паказваліся хаты вялікага Селішча.

 

 

Каля Селішча Сож здаўна віхляў, кожны год мяняў рэчышча. Дзе за былымі часамі плытагонаў пільнавалі водмелі і плыты садзіліся на пясок, там раптам вымывала глыбачэзныя яміны — прытулак акуням, ляшчам і падлешчыкам; дзе шост плытагона, бывала, не кратаў дна — там, наадварот, намывала цэлыя астравы пяску, жаўквы. Рака круціла, віравала, пераворвала дно, быццам увесь час хавала і перахоўвала пад сабою скарбы. Хай бы пераворвала адно сваё  рэчышча, а то ж лугі, лепшыя заліўныя пашы змывала, кідалася то ўлева, то ўправа, наравіла ўхапіць паболей прасторы, хоць дзе ёй ухапіць столькі, дэе той вады набрацца, якой менела з году ў год.

3 абодвух бакоў Сажа здаўна стаялі капхлатыя поймавыя дубы — кожны кругоў па дзвесце ці трыста ў камлі. На свет яны глядзелі мудра і велічна, асабліва ў тую пару, калі сухая звонкая восень, як цяпер, густымі барвамі пенілася на іх і пад імі — на мурагу. Пабітыя маланкаю, падмытыя вадою, яны тым не менш стаялі трывала, ахоўваючы свае загоны, пойму. Можа, дуб, які Малах знайшоў каля смалакурні, і быў адным з іх продкаў?

Наперадзе, на высокім правым беразе, разварочвалася Селішча, даволі вялікае сяло, колішняе мястэчка са сваімі купцамі, якія ўдала прыбіралі да рук тутэйшыя караблёвыя бары, пляжылі і сплаўлялі іх аж у Чорнае мора, на суднаверфі. Цяпер найболыпым гонарам сяла была школа — вялікая, на тры паверхі, цагляная, з садам.

Недзе за школай, у далёкім канцы сяла, жалобна, нібы галодны, завыў сабака, і ўсе яго сваякі, што неслі па дварах сваю адвечную службу, усчалі сумятлівы, раскацісты ў чыстым вечаровым паветры, перабрэх.

— Ці яны костку не падзялілі? — здзіўлена заўважыла Юлька. — А ўжо час супакоіцца. I зверу, і чалавеку. — Агледзелася вакол сябе. — Ночка ціхая будзе.

Ягор змоўчаў, прыслухоўваючыся да цішыні, і Юлька ці то спытала, ці то ўспомніла пра свой клопат:

— Пайду пасцялю.

Ён прытрымаў яе за руку:

— Яшчэ рана.

Юлька паглядзела яму ў твар і здагадалася адразу: утрымаў ён яе не таму, што рана, —нерашучасць скоўвала яго і цяпер, у гэтую хвіліну, і раней, з таго часу, як апынуліся ўдваіх на плыце. 3 ім рабілася штосьці незвычайнае, і Юлька яго, гэтакага, не магла зразумець. “Ужо ж не хлопчык, — думала, — не першы раз блізкія, усё тут ясна, ясней не трэба, дык чаго ж ён?... ”

Яшчэ ўдзень, калі Юлька села на плыт і, скінуўшы з ног мокрыя чаравікі, на каленях сушыла падолак

сукенкі, ды і пазней, калі Ягор сышоў у Кавалёўцы на бераг, агародамі крочыў да матчынай хаты, азіраючыся на рэчку, на плыт, і нават яшчэ пазней — калі стаяў ля Малахавай студні, ля кавальскіх котлішчаў з іржавай рудою, калі з высознага берага бачыў, як з-за галоўкі Сажа выплывае Юлька, седзячы на плыце каля вогнішча, — тады яшчэ, у тыя хвіліны ён з радасцю і хваляваннем зразумеў, што дзень гэты незвычайны ў іх жыцці, у жыцці ягоным і Юльчыным, незвычайныя і гэты рэйс на плыце, і рэчка, і берагі, і ўся навокал зямля, усё неба над ёю, над імі, і пэўна штосьці вялікае адбудзецца, здзейсніцца пад сённяшнім небам. Ён чакаў гэтага з доўгім, ад Дубравенкі да Селішча, хваляваннем, і чым далей плыў плыт, тым усё менш салодкім ды лёгкім было хваляванне — збіралася трывога. Ягор сам ведаў: гэтая трывога была прычынаю таго, што ён пакідаў плыт, сыходзіў на бераг, на беразе шукаў сустрэч, размоў, быццам у сустрэчах і размовах мог знайсці раўнавагу, быццам, апынуўшыся сам-насам з прыродаю, адышоўшы ад Юлькі, мог набыць яснасць у думках, у пачуццях. Але гэта было не так. Думкі і пачуцці, якія апанавалі яго побач з Юлькаю, ужо не знікалі і на адзіноце, не пакідалі яго ні на беразе, ні на плыце, разам з ім плылі і плылі па рацэ, і ён над імі ўжо не меў улады.

— Ты адна пасядзіш? — раптам спытаў Ягор, зноў адчуўшы, як яму патрэбна нейкая хвіліна адзіноты, тая хвіліна, калі ён яшчэ можа штосьці неабходнае зразумець, супакоіцца.

- А навошта адна? — не зразумела Юлька.

— Збегаю на школьны двор. Я хутка. Туды і назад.

— Ну... прыдумаў!

— Трэба. Скажу, каб заўтра маторку на ваду спус- цілі. Дуб ад Малаха забраць трэба.

Тлумачэнне атрымалася нечаканае, і Ягор абрадаваўся, што не схлусіў, сказаў праўду — сапраўды, не цягнуцца ж яму за пяць вёрст у школу, калі можна ўсё зрабіць цяпер, па дарозе. Ды і Юлька ўжо як быццам зразумела яго — адказала мякка, згодна:

Без работы хвіліны не пасядзіш.

Тут такая справа — не я вазьму, дык іншыя знойдуцца. Дуб мораны. Сотні гадоў мяне чакаў.

— Ды цябе кожная трэска чакае. Бяжы.

Плыт рэзнуўся ў бераг. Ягор адшукаў паміж бярвення арала — кол з тросам, які другім канцом мацаваўся да плыта, — і саскочыў на мокры пясок.

Бераг быў высокі. Пакуль на яго ўзабраўся — вада адагнала плыт, панесла далей. Ягор абагнаў яго» завостраным канцом усадзіў кол у зямлю, ды ў спешцы — няўдала: плыт вырваў кол з зямлі. Ягор зноў бег, яго абганяючы, зноў, ужо мацней, з усіл сіл, увагнаў арала ў жвірысты дзёран — плыт тузануўся, напяў трос і, змогшыся, пакорна і мякка тыцнуўся рогам у жаўкву.

 

 

Спякотны жнівень да мядовай духмянасці выспеліў белы наліў і чырванабокія рэпкі. Лопаліся пераспелыя слівы, разліваючы ў паветры водар брагі, пахла прывялым гурісоўнікам, кропам, бульбоўнікам, каноплямі, якія людзі высявалі пад яблынямі, каб адбіць пладажэрку. Надышла самая пара збіраць садавіну, гародніну, але ў школьным садзе панаваў зацішак — тут чакалі блізкі дзень, калі настаўнікі і вучні збяруцца пасля лётніх канікул, каб за работу ўзяцца дружна, з ўсёй талакою.

Ягор абышоў школьны сад, у высокім - глухім плоце адшукаў даўно, яшчэ ў веснў, выламаную дзецьмі дзірку і праз яе пралез у двор. Шукаючы лодку, ёй абшарыў усе закуты пад павецямі, етарымі і новымі, праз мутнае акенца зазірнўў у: Тараж — там, у цемені, нічога не разгледзеў. Пуні былі адчыйеныя, іх таксама абшарыў — маторка як у ваду канула. Ягор выйшаў на сярэдзіну двара і прыслухаўся.

За школаю іграла музыка ў клубе — клуб стаяў на другім канцы сяла, — а бліжэй, ў нечай хаце. Туды і падаўся.

Ягор ішоў хутка, і музыка набліжалася, мацнёла, быццам ён яе да сябе прыцягваў. А потым раптам замоўкла. Ён зрабіў яшчэ крокаў трыццаць, спыніўся каля гародчыка, зарослага буйнымі вяргінямі і касаг чамі. Хата была быццам Лёнікава, школьнага гаспа- дарніка, але рогат з яе чуўся нё яго — басавіты, мацнейшы.

За брамаю забрахаў сабака. Нехта выйшаў з сенцаў:

- Замоўкні ты, ваўкарэзіна, - сабака агрызнуўся і павалок па зямлі ланцуг, як, у будку. — Здыху на цябе няма.

Ягор адразу пазнаў Крыжадзюбіху, матку Лёнікаву.

Праз хвіліну ў жалезнай скабе веснікаў бразнула засаўка, на вуліцу выглянула старая.

— Ананевіч? — здзівілася, як не адразу пазнаўшы.

— Ды... як быццам.

— Дык праходзь, — шырэй расчыніла веснікі перад Ягорам. — Гасцём будзеш.

— Можа, у вас вяселле? Музыка...

— Дзе там! Хіба з маім глумаком дачакаешся?

— Што вы так на сынка?

А яй-бо, Ананевіч. Яно, праўда, і ты... Згаварыліся, ці што? Ды праходзь у хату. Там і цябе спаміналі.

У пярэднім пакоі каля самага парога, на шырокім зэдліку, стаялі чыгуны з цёплай паранкай, місы, конаўкі, ляжалі таўкачы і лыжкі, тут трымаўся звычайны для раніцы, не для вечара, гаркава-кіслы бульбяны дух, а далей, за дашчанай перагародкаю, гучна гаварылі мужчыны. Праўда, размова заціхла, калі ў хату ўвайшоў Ягор, і праз якую хвілінку ў дзвярах, што з залы, з’явіўся Лёнік: п’яны, расхрыстаны, вочы чырвоныя.

- Хто да мяне?.. Га! Ананевіч?..

— Да цябе, — пацвердзіў Ягор, а сам падумаў: дарэмна прыйшоў, з п’яным гаварыць — дурня катаць.

— Дык садзіся! Пасядзі, Ананевіч. — Гаспадыня зняла з зэдліка чыгуны, на падлогу паставіла, махнула па зэдліку анучаю.

— Няма часу, сядзець. Бегчы трэба. — Ягор паглядзеў у акно: на дварэ ўжо сцямнела, счарнела старая груша, густая сінька разлілася па небе. Падумаў пра Юльку, плыт, рэчку — узяўся за клямку. — Заўтра, Лёнік, як праспішся, катэр на ваду спусціш. Зразумеў? — Папрасіў гаспадыню: — Вы яму нагадайце. А то ён па п’янцы забудзе.

— Ці далёка ж паплывеш? — пацікавілася старая.

- Далёка, — адмахнуўся Ягор.

Яму карцела хутчэй пайсці, ужо ён папракаў сябе, што прыйшоў сюды, у гэтую прасмуроджаную гарэлкаю і свіною запаркаю хату, а можа, нават не столькі гарэлкаю і запаркаю, колькі нейкім чужым брыдкім духам, пашкадаваў, што пакінуў Юльку адну на плыце, і раптам зусім блізка, бліжэй, як там, на рацэ, адчуў яе побач, быццам і яна разам з ім зайшла ў хату. Ен ужо быў гатовы выскачыць за парог, ужо бразнуў клямкаю, як раптам за спіною пстрыкнуў выключальнік, пад столлю заззяла жаўтлявым святлом лямпачка, і моцны бас як ухапіў за каўнер:

— Старыы! На якар!..

У грудзях у Ягора штосьці жывое адразу скамянела ад гэтага знаёмага, нібы даўно забытага, але забытага, аказваецца, не назаўсёды, голасу. На імгненне замёр, думаючы: хто ён, знаёмы?.. Азірнуўся, кінуў позіркам па хаце — перад ім у дзвярах стаяў Анкуда, стаяў і лыбіўся гладкай мордаю, выкаціўшы круглы жывот, адставіўшы нагу ў чорным лакірованым чаравіку.

— 3 марскім прыветам, сваячок! — Ён ужо не зводзіў вачэй з Ягора.

Ягор маўчаў.

Анкуда быў ў белай нейлонавай кашулі, пад чорным нейлонавым гальштукам, з тоненькімі парыжэлымі бачкамі, сыты, гладкі, румяны. I вясёлы, як раней, як колькі гадоў назад, калі ад’язджаў у Мурманск. Раздабрэў, мабыць, залішне, хоць яму і гэта было да твару. Прыгожы, халера.

— Дык, можа, паздароўкаемся?

— Здароў, калі без жартаў, — адказаў Ягор, але рукі не падаў.

— Мазгуеш, адкуль зваліўся зямляк? Не чакаў?

Пад пухлай верхняй губою бліснуў залаты зуб: раней залатога ў Анкуды не было.

— Не чакаў.

Душа Ягорава зноў прасілася з хаты, алё вочы не маглі адарвацца ад Анкуды: там, дзе ён стаяў, з ім побач, бачыўся і Юльчын твар, яе разгубленыя вочы. Адно тут, здаецца, упершыню, гледзячы на Анкуду, Ягор падумаў, як змяніліся за апошнія гады Юльчыны вочы, куды дзяваліся ў іх ранейшыя задзёрыстыя агеньчыкі, уся яна была ўжо не тая — дзе маладосць, лёгкасць, якім, здавалася, зносу не будзе? Затое Анкуда як заўсёды. Пракантаваўся чатыры гады на Поўначы і не пастарэў ніколькі.

— Значыць, не чакаў? А я, стары, заўсёды гэтак — нечакана, як снег на галаву. Ну, што стаім, землякі? — Зарагатаў, кінуў позірк на Лёніка, які ўжо сядзеў каля акна на кушэтцы, звесіўшы да пляча слабую галаву і заплюшчыўшы вочы, на гаспадыню, якая ціха стаяла каля печы, уважліва глядзела на ўсю гэтую сцэну. — Прашу да стала. Я частую — сахалінскі рыбак Павел Анкуда.

— I сапраўды, — жвава падхапіла старая. — Ну, Ананевіч?.. Праходзь. У нагах праўды няма.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.