|
|||
ТЭКСТ 2. Вярхоўны Госпад сказаў: і адмова ад дзейнасьці, і дзейнасьць у адданым служэньні вядуць чалавека да вызваленьня. І ўсё ж дзейнічаць у адданым служэньні лепш, чым адмовіцца ад дзейнасьці.. Таго, хто не грэбуе пладамі сваёй працы, але й не імкнеццаТЭКСТ 2
шрі бхагаван увача саннйасах карма-йогаш ча ніхшрейаса-карав убхау тайос ту карма-саннйасат карма-його вішішйате
шрі-бхагаван увача - Вярхоўны Госпад сказаў; саннйасах - адмова ад дзейнасьці; карма-йогах - дзейнасьць у адданым служэньні; ча - і; ніхшрейаса-карау – што вядуць да вызваленьня; убхау - абодва; тайох - з тых (двух); ту - жа; карма-саннйасат - адмовы ад кармічнай дзейнасьці; карма-йогах - дзейнасьць у адданым служэньні; вішішйате - лічыцца лепш.
Вярхоўны Госпад сказаў: і адмова ад дзейнасьці, і дзейнасьць у адданым служэньні вядуць чалавека да вызваленьня. І ўсё ж дзейнічаць у адданым служэньні лепш, чым адмовіцца ад дзейнасьці.
КАМЭНТАР: Кармічная дзейнасьць, то бок пагоня за пачуцьцёвымі асалодамі, зьяўляецца прычынай матэрыяльнага рабства жывой істоты. Пакуль жывая істота будзе працаваць дзеля таго, каб акружыць сваё цела матэрыяльнымі выгодамі, ёй прыйдзецца перасяляцца з аднаго цела ў другое, выракаючы сябе на вечнае рабства ў матэрыяльным сьвеце. У «Шрымад-Бхагаватам» (5.5.4 - 6) аб гэтым сказана наступнае:
нунам праматтах куруте вікарма йад індрійа-прітайа апріноті на садху манйе йата атмано ' йам асанн апа клеша-да аса дехах парабхавас тавад абодха-джато яван на джіджнасата атма-таттвам яват крійас тавад ідам мано ваі карматмакам йена шаріра-бандхах эвам манах карма-вашам праункте авідйайатманй упадхійамане прітір на яван майі васудеве на мучйате деха-йогена тават
«Апантаныя жаданьнем пачуцьцёвых задавальненьняў, людзі ня ведаюць, што іхняе цяперашняе цела, якое прычыняе ім шмат пакутаў, - вынік іхняй мінулай кармічнай дзейнасьці. Хоць цела недаўгавечнае, яно дастаўляе жывой істоце мноства розных нязручнасьцяў і непрыемнасьцяў. Таму пагоня за пачуцьцёвымі асалодамі ня прынясе нікому выгоды. Чалавек, які не задумваецца над тым, хто ён на самай справе, пражывае сваё жыцьцё марна. Той, хто не ўсьвядоміў сваё сапраўднае "я", вымушаны займацца кармічнай дзейнасьцю дзеля задавальненьня патрэбаў сваіх пачуцьцяў, і сьвядомасьць, апаганенае жаданьнем пачуцьцёвых задавальненьняў, прымушае яго мяняць адно матэрыяльнае цела на іншае. Таму чалавек, розум якога паглынуты кармічнай дзейнасьцю і схільны ўплыву невуцтва, павінен разьвіць у сабе любоў да Госпада Васудэвы. Толькі тады ў яго зьявіцца магчымасьць вызваліцца ад матэрыяльнага рабства».
Такім чынам, г'яны, або веданьня аб тым, што я не матэрыяльнае цела, а вечная душа, яшчэ не дастаткова, каб здабыць вызваленьне. Чалавек павінен дзейнічаць як душа, інакш яму ня ўдасца вырвацца з матэрыяльнага палону. Аднак дзейнасьць у сьвядомасьці Крышны і кармічная дзейнасьць - далёка не адно й тое ж. Дзейнасьць у сьвядомасьці Крышны дапамагае чалавеку духоўна разьвівацца, бо яна заснаваная на сапраўдным і дасканалым веданьні. Адной адмовы ад кармічнае дзейнасьці яшчэ не дастаткова, каб ачысьціць сэрца абумоўленай душы ад матэрыяльнае брыдоты, - трэба яшчэ сьвядомасьць Крышны. Пакуль нашае сэрца нячыстае, мы будзем вымушаныя займацца кармічнай дзейнасьцю. Але дзейнасьць у сьвядомасьці Крышны пазбаўляе чалавека ад кармы, а значыць, і ад неабходнасьці дзейнічаць на матэрыяльным узроўні. Таму дзейнасьць у сьвядомасьці Крышны лепш адмовы ад дзейнасьці, пры якой заўсёды застаецца небясьпека падзеньня. Калі чалавек, пазбаўлены сьвядомасьці Крышны, адракаецца ад сьвету, яго адрачэньне няпоўнае. Гэта пацьвярджае Шрыла Рупа Госвамі ў "Бхакці-расамрыта-сіндху" (1.2.256):
прапанчікатайа буддхйа хары-самбандхі-вастунах мумукшубхіх парітйаго ваірагйам пхалгу катхйате
"Калі людзі, якія імкнуцца да вызваленьня, выракаюцца ад прадметаў, якія так ці інакш зьвязаныя зь Вярхоўнай Асобай Бога, лічачы іх матэрыяльнымі, іх адрачэньне называецца няпоўным". Адрачэньне ад сьвету можна назваць поўным толькі тады, калі яно заснаванае на разуменьні таго, што ўсё ў гэтым сьвеце належыць Госпаду і што ніхто ня мае права лічыць сябе ўласьнікам чаго б там ні было. Неабходна ўсьвядоміць, што на самой справе нам нічога не належыць. Дык ад чаго ж нам адракацца? Той, хто ведае, што ўсё зьяўляецца ўласнасьцю Крышны, заўсёды абыякавы да сьвету. І паколькі ўсё належыць Крышне, трэба ўсё выкарыстоўваць для служэньня Крышне. Такога роду дзейнасьць, то бок дзейнасьць у сьвядомасьці Крышны, дасканалая, і любыя патугі саньясі-майявадзі зрачыся ад матэрыяльнай дзейнасьці ня ідуць зь ёй ні ў якое параўнаньне.
ТЭКСТ 3 джнейах са нітйа-саннйасі джнейах - той, якога варта лічыць; сах - ён; нітйа - назаўжды; саннйасі - адрокся; йах - які; на - не; двешті - ненавідзіць; на - не; канкшаті - жадае; нірдвандвах - які пераадолеў уплыўдваістасьці; хі - безумоўна; маха-бахо - о магутнарукі; сукхам - шчасьліва; бандхат - з палону; прамучйате - цалкам вызваляецца.
Таго, хто не грэбуе пладамі сваёй працы, але й не імкнецца да іх, лічаць за таго, хто заўсёды жыве ў адрачэньні ад сьвету. Пераадолеўшы ўплыў дваістасьці, такі чалавек лёгка скідае кайданы матэрыяльнага рабства й знаходзіць поўнае вызваленьне, о магутнарукі Арджуна. КАМЭНТАР: Той, хто цалкам разьвіў у сабе сьвядомасьць Крышны, заўсёды жыве ў адрачэньні ад сьвету, паколькі не адчувае ані прыхільнасьці, ані непрыязнасьці да плёну сваёй працы. Такі чалавек, які прысьвяціў сябе трансцэндэнтнаму любоўнаму служэньню Госпаду, валодае дасканалым веданьнем, бо разумее сваю ролю ў адносінах з Крышнай. Ён дасканала ведае, што Крышна - гэта цэлае, а ён сам - неад'емная часьцінка Крышны. Такое веданьне зьяўляецца дасканалым, паколькі дае дакладнае ўяўленьне аб якасным адзінстве й колькасным адрозненьні індывідуальнай душы і Ўсявышняга, тады як ўяўленьні аб тоеснасьці звычайнай істоты з Крышнай памылковыя, таму што частка ня можа быць роўная цэламу. Канцэпцыя якаснай тоеснасьці й колькаснага адрозьненьня правільна адлюстроўвае сапраўднае становішча справаў і зьяўляецца трансцэндэнтным веданьнем, якое дапамагае чалавеку стаць самадастатковым і ўлагоджаным, пазбаўляючы яго ад жаданьняў і смутку. Розум такога чалавека вольны ад дваістасьці, бо ўсе ягоныя дзеяньні прысьвечаны Крышне. Пераадолеўшы такім чынам уплыў дваістасьці, чалавек атрымлівае вызваленьне, нават знаходзячыся яшчэ ў матэрыяльным сьвеце.
ТЭКСТ 4 санкхйа-йогау прітхаг балах
санкхйа - аналітычнае вывучэньне матэрыяльнага сьвету; йогау - і дзейнасьць у адданым служэньні; прітхак - розна; балах - неразумныя; праваданті - кажуць; на - ня; пандітах-дасьведчаныя ; экам - да аднаго; апі - нават; астхітах - які прыйшоў; самйак - цалкам; убхайох - абодвух; віндате - здабывае; пхалам - вынік.
Толькі невукі могуць казаць, што адданае служэньне [карма-йога] адрозьніваецца ад аналітычнага вывучэньня матэрыяльнага сьвету [санкх'я]. Сапраўды мудрыя сьцвярджаюць, што той, хто не адхіляючыся ідзе адным з гэтых шляхоў, дасягае мэты абодвух.
КАМЭНТАР: Мэта аналітычнага вывучэньня матэрыяльнага сьвету - знайсьці душу ўсяго існага. Душой матэрыяльнага сьвету зьяўляецца Вішну, або Звышдуша. Займаючыся адданым служэньнем Госпаду, чалавек адначасова служыць і Звышдушы. Мэта аднаго з згаданых тут мэтадаў - знайсьці корань дрэва, а сутнасьць другога - паліваць гэты корань. Прыхільнік сапраўднай філязофіі санкх'я знаходзіць корань матэрыяльнага сьвету, Вішну, і, абапіраючыся на гэтае дасканалае веданьне, пачынае служыць Госпаду. Таму, па сутнасьці, паміж гэтымі двума шляхамі няма розьніцы, таму што мэтай і таго, і другога зьяўляецца Вішну. Тыя, каму не вядома канчатковая мэта шляху санкх'і і карма-йогі, кажуць, што яны прыводзяць да розных вынікаў, але сапраўды адукаваны чалавек ведае, што абодва гэтыя шляхі вядуць да аднае мэты.
ТЭКСТ 5 йат санкхйаіх прапйате стханам
йат - якое; санкхйаіх - філязофіяй санкх'я; прапйате - дасягаецца; стханам - месца; тат - тое; йогаіх - адданым служэньнем; апі - таксама; гамйате - дасягаецца; экам - адно; санкхйам - аналітычнае вывучэньне матэрыяльнага сьвету; ча - і; йогам - дзейнасьць у адданым служэньні; ча - і; йах - які; пашйаті - бачыць; сах -той; пашйаті - бачыць.
Той, хто ведае, што мэты санкх'і можна таксама дасягнуць з дапамогай адданага служэньня, і разумее, што аналітычнае вывучэньне сьвету й адданае служэньне раўназначныя, бачыць сапраўднае становішча рэчаў.
КАМЭНТАР: Сапраўдная мэта філязофскіх пошукаў - вызначыць вышэйшую мэту жыцьця. Паколькі вышэйшай мэтай жыцьця зьяўляецца зразуменьне свайго сапраўднага "я", абодва названыя тут мэтады прыводзяць чалавека да адной і той жа высновы. Вывучаючы філязофію санкх'і, ён прыходзіць да высновы, што жывая істота не належыць да матэрыяльнага сьвету, але зьяўляецца часьцінкай вышэйшага духоўнага цэлага. Такім чынам, вечная душа ніяк не зьвязаная з матэрыяльным сьветам і яе дзейнасьць павінна быць так ці інакш зьвязана са Ўсявышнім. Калі душа дзейнічае ў сьвядомасьці Крышны, яна займае сваё сапраўднае становішча. Мэтад санкх'і мае на ўвазе, што чалавек павінен пазбавіцца ад прыхільнасьці да матэрыі, а йога адданага служэньня дазваляе разьвіць прыхільнасьць да дзейнасьці ў сьвядомасьці Крышны. Па сутнасьці справы, паміж гэтымі двума мэтадамі няма розьніцы, хоць на першы погляд здаецца, што адзін зь іх патрабуе безуважнасьці, а другі прыхільнасьці. Адлучанасьць ад матэрыі і прыхільнасьць да Крышны - гэта, фактычна, адно й тое ж. Той, хто разумее гэта, бачыць рэчы ў сапраўдным сьвеце.
ТЭКСТ 6
саннйасас ту маха-бахо
саннйасах - жыцьцё ў адрачэньні ад сьвету; ту - але; маха-бахо - о моцнарукі; духкхам - няшчасьце; аптум - (можа) прынесьці; айогатах - пазбаўленага адданага служэньня; йога-йуктах - той, хто заняты адданым служэньнем; муніх - мудрэц; брахма - Усявышняга; на чірена - без прамаруджваньня; адхігаччхаті - дасягае.
Адмова ад дзейнасьці сама па сабе, без адданага служэньня Госпаду, нікому не прынясе шчасьця. Але ўдумлівы чалавек, які прысьвяціў сябе адданаму служэньню, можа без прамаруджваньня дасягнуць Усявышняга.
КАМЭНТАР: Ёсьць два тыпы саньясі, людзей, якія далі зарок адрачэньня ад сьвету. Саньясі-майявадзі займаюцца вывучэньнем філязофіі санкх'я, а саньясі-вайшнавы вывучаюць філязофію «Бхагаватам», аўтарытэтнага камэнтара да «Веданта-Сутры». Санньясі-майявадзі таксама вывучаюць «Веданта-сутру», але пры гэтым карыстаюцца ўласным камэнтарам - «Шарырака-бхаш'яй», напісанай Шанкарачар'яй. Пасьлядоўнікі школы бхагаваты служаць Госпаду, кіруючыся правіламі панчаратрыкі, і таму выконваюць шматлікія абавязкі. Цалкам спыніўшы матэрыяльную дзейнасьць, саньясі-вайшнавы тым не менш займаюцца разнастайнай дзейнасьцю ў адданым служэньні Госпаду. Але саньясі-майявадзі, якія вывучаюць філязофію санкх'і і веданты, пазбаўленыя магчымасьці атрымліваць асалоду ад смаку трансцэндэнтнага служэньня Госпаду. Часам, стомленыя філязофскімі разважаньнямі пра брахман, яны зьвяртаюцца да «Бхагаватам», хоць ня маюць належнага ўяўленьня аб гэтай кнізе. Таму, вывучаючы «Шрымад-Бхагаватам», яны сутыкаюцца са шматлікімі цяжкасьцямі. Aбстрактныя філязофскія разважаньні й надуманыя тлумачэньні «Бхагаватам» ў духу імпэрсаналізму не прыносяць саньясі-майявадзі ніякай карысьці. У адрозьненьне ад іх, саньясі-вайшнавы, выконваючы свае трансцэндэнтныя абавязкі ў служэньні Госпаду, адчуваюць сябе шчасьлівымі, а ў канцы жыцьця яны абавязкова патрапяць у царства Бога. Саньясі-майявадзі нярэдка зыходзяць са шляху самаўсьведамленьня й пачынаюць займацца сьвецкаю дабрачыннасьцю, якая матэрыяльная па сваёй прыродзе. Адсюль можна зрабіць выснову, што тыя, хто дзейнічае ў сьвядомасьці Крышны, знаходзяцца ў лепшым становішчы, чым саньясі, якія ўвесь час разважаюць пра тое, што ёсьць брахман і што не зьяўляецца ім, хоць і яны праз шмат жыцьцяў прыходзяць да сьвядомасьці Крышны.
ТЭКСТ 7 йога-йукто вішуддхатма віджітатма джітендрійах сарва-бхутатма-бхутатма курванн апі на ліпйате йога-йуктах - заняты адданым служэньнем; вішуддха-атма - чыстая душа; віджіта-атма - які ўмее валодаць сабой; джіта-індрійах - той, чые пачуцьці ўтаймаваныя; сарва-бхута - да ўсіх жывых істотаў; атма-бхута-атма - які адчувае спачуваньне; курван апі - хоць і дзейнічае; на - не; ліпйате – аблытвае.
Той, хто заняты адданым служэньнем, хто чысты душой і ўтаймаваў свой розум і пачуцьці, той дарагі ўсім, і ўсе дарагія яму. Хоць такі чалавек заўсёды паглынуты дзейнасьцю, ён ніколі не бывае зьвязаны яе наступствамі.
КАМЭНТАР: Той, хто спрабуе здабыць вызваленьне, дзейнічаючы ў сьвядомасьці Крышны, вельмі дарагі кожнай істоце, і ўсе істоты дарагія яму. Прычына гэтага ў тым, што такі чалавек валодае сьвядомасьцю Крышны. Яму вядома, што жывыя істоты неаддзельныя ад Крышны, гэтак жа як лісьце й галінкі неаддзельныя ад дрэва. Ён ведае, што, паліваючы карані дрэва, мы насычаем вільгацьцю ўсё ягонае лісьце й галінкі, а адпраўляючы ежу ў страўнік, даем неабходную энэргію ўсяму арганізму. Паколькі той, хто дзейнічае ў сьвядомасьці Крышны, служыць такім чынам усім жывым істотам, ён вельмі дарагі кожнаму. І паколькі ўсе задаволены ягонай дзейнасьцю, яго сьвядомасьць заўсёды застаецца чыстай. Чысьціня сьвядомасьці дазваляе яму трымаць у падпарадкаваньні розум, а кіруючы розумам, ён падпарадкоўвае сабе пачуцьці. Розум такога чалавека заўсёды засяроджаны на Крышне, таму ён ніколі не забывае Крышну й не займаецца нічым, акрамя служэньня Госпаду. Ён ніколі не стане слухаць тое, што не мае дачыненьня да Крышны, ці ўжываць ежу, не прапанаваную Крышне, і ніколі ня пойдзе куды-небудзь, калі гэта не зьвязана са служэньнем Крышне. Такім чынам, ягоныя пачуцьці заўсёды падпарадкоўваюцца яму. A той, хто валодае сваімі пачуцьцямі, ніколі й нікому не прычыніць шкоды. «Чаму ж тады Aрджуна забіваў, удзельнічаючы ў бітве? Хіба ён не валодаў сьвядомасьцю Крышны? » - спытаеце вы. Шкода, якую Aрджуна зрабіў сваім супернікам, была толькі ўяўнай: усе ваяры, забітыя на поле бітвы, як ужо тлумачылася ў другой частцы, працягвалі існаваць як індывідуальныя душы, паколькі душу нельга зьнішчыць. У гэтым сэньсе ў бітве на Курукшэтры не было забітых. Воіны проста зьмянілі целы па волі Крышны, які асабіста прысутнічаў пры гэтым. Змагаючыся на Курукшэтры, Aрджуна, па сутнасьці справы, ні зь кім не ваяваў: ён проста выконваў загад Крышны, дзейнічаючы ў сьвядомасьці Крышны. Такі чалавек ніколі не заблытваецца ў наступствах сваёй дзейнасьці.
ТЭКСТЫ 8 - 9 наіва кінчіт кароміті пралапан вісріджан гріхнанн
на - не; эва - вядома; кінчіт - што-небудзь; каромі- раблю; іті - так; йуктах - дзейнічаючы (у боскай сьвядомасьці); манйета - стане думаць; таттва-віт - той, хто спазнаў ісьціну; пашйан - які бачыць; шрінван - той, хто чуе; спрішан - які кранаецца; джігхран - які адчувае пахі; ашна - які прымае ежу; гаччхан - які ходзіць; свапан - сьпячы; швасан - дыхае; пралапан - які кажа; вісріджан – які выпускае; гріхнан - які прымае; унмішан - які адкрывае; німішан - закрывае; апі - хоць; індрійані - пачуцьці; індрійа-артхешу - у дзейнасьці, звязанай з пачуцьцёвымі асалодамі; вартанте - займаюцца; іті - так; дхарайан - які лічыць.
|
|||
|