Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Аршанская бітва



Аршанская бітва

Палкі Канстантына Астрожскага пачалі рыхтавацца насупраць стану маскавітаў уначы з 7 на 8 верасня. Яны занялі пазіцыі абапал яру, які шоў ад вёскі Пугайлава да пераправы праз Дняпро. Наперадзе свайго войска гетман паставіў два конныя гуфы (палкі), свой і каронны В. Сампалінскага, паміж якімі размяшчалася ўзброеная пальнай зброяй (стрэльбамі і пішчалямі) пяхота. Вершнікі стаялі і ў другой лініі: літоўскі полк Ю. Радзівіла і польскі Я. Свярчоўскага. Флангі трымалі па тры дапаможныя (рэзэрвовыя) палкі (харугвы) конніцы з лягчэйшым узбраеннем. Акурат на правым краі на ўзлеску гетман прыхаваў пад заслонаю пяхоты артылерыю (рушніцы і самапалы).

Войска Маскоўскай дзяржавы было пастаўлена ў тры лініі. Наперадзе стаў полк перадавой варты, у цэнтры — вялікі полк (на фронце шырынёй 5 км), на правым флянгу — полк правай рукі, на левым, каля в. Рукліна — полк левай рукі. На пагорку ў цэнтры за вялікім палком стаяў полк тылавой стражы (рэзэрв). Баявыя парадкі маскоўскага войска былі расцягнутымі ў спадзяванні на ахоп і акружэнне больш малалікага войска ВКЛ.

Бітва распачалася ў полі на беразе Дняпра ў тры кілямэтры ўздоўж ракі, за 200—400 мэтраў ад берага ў першай фазе бою і за тры з паловай кіламетры ў другой фазе, за пяць вёрстаў ад Воршы раніцай 8 верасня 1514 году. Углыбкі абодвух франтоў поле бою таксама складала прыблізна тры кіламетры, пры гэтым не ўсе войскі займалі гэтую прастору — частка іх уводзілася ў бой паступова.

На світанку маскоўскія ваяводы Чаляднін і Булгакаў-Голіца павялі палкі ў першую атаку. К. Астрожскі звярнуўся да сваіх ваяроў з кароткай прамовай: «Мужныя рыцары! Няхай доблесьць і мужнасьць вашы будуць вартыя слаўных бацькаў!..» — і загадаў конным палкам павольна рухацца наперад. Гэты рух маскоўскія ваяводы палічылі за сыгнал да атакі і ў сваю чаргу перайшлі ў агульны наступ. Маскоўскі полк правай рукі князя Голіцы ўдарыў на левае крыло войска ВКЛ. Полк левай рукі наступаў на правае крыло войска ВКЛ, але без вялікага націску, што дазволіла Астрожскаму вызваліць там частку сіл. Іншыя палкі былі пасланыя ў абыход.

 

Войска ВКЛ на сваім левым крыле адбіла атаку і перайшло ў контратаку, атрымаўшы падмацаваньне. Полк цяжкіх латнікаў Сампаліньскага прайшоў перад фронтам і ўдарыў на маскоўскі полк правай рукі з флянгу.

Няўдача першай атакі не зусім моцна збянтэжыла Чалядніна й Голіцу: у іх была амаль трохразовая перавага — 80 тысячаў супраць 30. Такая самаўпэўненасьць саслужыла ваяводам дрэнную службу. Яны кепска ўзаемадзейнічалі і нават не лічылі патрэбным дапамагаць адзін аднаму. Калі ваяры Астрожскага ўдарылі па палках Булгакава-Голіцы, Чаляднін ад бою ўхіліўся, а калі ўдар абрынуўся на яго ваяроў, Голіца адплаціў тым самым.

Спроба абысці войска Вялікага Княства Літоўскага і наляцець з тылу не ўдалася, і пасля паўдня маскоўскія ваяводы кінулі на супраціўніка галоўныя сілы. Сеча дасягнула найвышэйшага напалу. Гетман быў сярод сваіх жаўнераў.

Удалым манеўрам пад выглядам адступлення К. Астрожскі ўцягнуў супраціўніка ў пагоню і вывеў яго пад агонь сваіх замаскіраваных гарматаў. Чаляднін кінуў у пераследаванне ўсе свае сілы. Але выявілася, што ўцёкі коньніцы ВКЛ былі загадзя ўмоўленай хітрасцю, якая вывела пагоню маскоўскага войска на стралкова-артылерыйскую засаду. Шматразовыя залпы гармат і пішчаляў нанеслі ўдары па палках Булгакава-Голіцы і ўшчэнт разбілі іх, частка ваяроў трапіла ў палон, рэшта кінулася наўцёк. Таксама былі разгромлены і палкі Чалядніна. У маскоўскім войску пачалася паніка, многія з уцекачоў загінулі ў Дняпры і Крапіўне.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.