Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Выннікі. Вайна 1512-1522 гадоў. Перадумовы. Ход вайны



Выннікі

· 19 верасня 1508 падпісана пагадненне аб «вечным міры»;

· Межы засталіся такія ж самыя, якія былі пасле папярэдняй вайны;

· Абодва манархі абавязаліся разам выступаць супраць ворагаў, у тым ліку і супраць крымскіх татар;

· Князі Глінскія атрымалі магчымасць з’ехаць у Маскоўскае княства.

 

 

Вайна 1512-1522 гадоў

Перадумовы

 

· 3 1510 года Васіль III займаўся падрыхтоўкай смаленскай кампаніі

Ход вайны

Вайна пачалася першым паходам на Смаленск, прымеркаваным на зіму 1512—13. У лістападзе 1512 выйшла войска князя I. М. Рапніна-Абаленскага і канюшага I. А. Чалядніна, якое, спаліўшы пасады Смаленска, павінна было накіравацца да Оршы і Друцка, а на злучэнне з ім з Вялікіх Лук рухалася войска князя В. С. Адоеўскага. У снежні 1512 на Смаленск рушылі галоўныя сілы з Масквы на чале з Васілём III. Пасля шасцітыднёвай аблогі маскоўскае войска, якое пацярпела значныя страты, вярнулася дадому. У чэрвені 1513 пачаўся 2-і паход на Смаленск. Да восені пад горадам была сканцэнтравана 80-тысячная маскоўская армія з вялікай колькасцю гармат і 2 тыс. пішчаляў. Каля 24 тыс. ратнікаў ваявалі на Полаччыне, 8 тыс. чалавек — пад Віцебскам, а 14-тысячная групоўка аблажыла Оршу. Жыхары Смаленска зноў адбілі напад маскоўскіх войск, і Васіль III у лістападзе 1513 адвёў свае палкі назад.

 

У лютым 1514 прынята рашэнне аб 3-м паходзе на Смаленск. Тады ж у выніку перагавораў паміж Маскоўскай дзяржавай і Свяшчэннай Рымскай імперыяй утварылася ваенная кааліцыя супраць ВКЛ і Кароны Польскай, у якую ўвайшлі яшчэ 5 еўрапейскіх краін. Паводле пагаднення ў выпадку перамогі членаў кааліцыі аўстрыйскі эрцгерцаг Максімілян I прызнаваў права Масквы на беларускія і украінскія землі, а Васіль III — права Вены на некаторыя польскія тэрыторыі. У канцы мая 1514 пачаўся 3-і паход на Смаленск, у якім удзельнічала каля 80 тыс. маскоўскіх ратнікаў. 31 ліпеня пасля няспыннага абстрэлу з 300 гармат Смаленск капітуляваў. Імкнучыся выкарыстаць гэты поспех, ваяводы Васіля III хутка рухаліся ў глыб Беларусі. Яны захапілі Мсціслаў, Крычаў, Дуброўну, перайшлі Дняпро і Друць і толыкі каля Бярэзіны сутыкнуліся з перадавымі атрадамі 35 —тысячнай арміяй вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.