Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Выннікі. Вайна 1500-1503 гадоў. Перадумовы. Ход вайны



Выннікі

· Да Маскоўскай дзяржавы адышлі Вяземскае княства i землі ў басейне верхняй Акі;

· Вялікае Княства Літоўскае адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Цвер, Разань.

 

Вайна 1500-1503 гадоў

Перадумовы

· На службу да Івана III перайшлі князі С. І. Бельскі, В. І. Шамячыч, С. І. Мажайскі i іншыя вярхоўскія i чарнігава-северскія князі;

· Заключэнне ваеннага саюза паміж Масквой і Крымскім ханствам.

 

Ход вайны

 

Маскоўскае войска авалодала Бранскам, заняло Пуціўль, Мцэнск, Сярпейск, Старадуб, Гомель, Любеч, Ноўгарад-Северскі, Рыльск. На бок Масквы перайшлі князі Масальскія i Трубяцкія.

У канцы чэрвеня да Смаленска падышоў конны корпус Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем найвышэйшага гетмана Каснстанціна Астрожскага. 14 ліпеня 4-тысячны атрад коннікаў найвышэйшага гетмана атакаваў на рацэ Вядроша пад Дарагабужам аб’яднаныя сілы маскоўскіх ваявод (40 тыс. чал.) i ў жорсткай 6-гадзіннай бітве быў амаль цалкам знішчаны.

У маі 1501 года маскоўскае войска зноў рушыла на Вялікае Княства Літоўскае, a ў чэрвені з поўдня ўдарылі крымскія татары. На баку Вялікага Княства Літоўскага ў вайну ўступілі толькі Заволжская арда i Лівонскі ордэн, магістр якога Вальтэр фон Плетэнберг у маі 1501 распачаў ваенныя дзеянні.

Улетку 1502 года маскоўскае войска безпаспяхова імкнулася захапіць Смаленск. Яно заняло i спаліла Оршу, разрабавала мсціслаўскія воласці, a таксама землі на Віцебшчыне i Полаччыне. (wiki)



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.