Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎ'Я РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ



МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎ'Я РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МЕДЫЦЫНСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ

КАФЕДРА ФІЛАСОФІІ І ПАЛІТАЛОГІІ

 

РЭФЕРАТ

ПА КУРСУ «ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»

па тэме:

«Суперніцтва ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай»

Студэнта лячэбнага факультэту,

1121 групы,

Кавалёва Міхаіла Юр'евіча

 

Выкладчык:

Масейчук Людміла Іванаўна

УВЯДЗЕННЕ

У XV-XVI стагоддзях новая небяспека для ВКЛ паўстала на Ўсходзе, дзе ўзмацнілася Маскоўскае княства. Узяўшы шлюб з пляменніцай апошняга візантыйскага імператара, маскоўскі князь Іван III абвясціў сябе абаронцам усіх праваслаўных Усходняй Еўропы і запатрабаваў ад вялікага князя літоўскага Казіміра «Полацка, Вітцебска, Смаленска ды ўсіх іншых земляў рускіх».

Барацьба за тытул «Збіральніка зямель рускіх» і проводзіць да мноства войнаў паміж ВКЛ і княствам Маскоўскім:

1. Вайна 1492-1494;

2. Вайна 1500-1503;

3. Вайна 1507-1508;

4. Вайна 1512-1522;

5. Вайна 1534-1537;

6. Лівонская вайна (1558-1583).

 

Адной з самых галоўных прычын войн было парушэнне рэлігійнай раўнавагі паміж феадаламі-праваслаўнымі і федаламі-католікамі. Апошнія атрымалі больш шырокія правы пасля Прывілея Ягайлы(1387) і Гарадзельскай уніі 1413 г. Такое становішча не спадабалася феадалам-праваслаўным, якія і пачалі звяртацца да Маскоўскага цара за дапамогай.

 

Вайна 1487-1494 гадоў

Перадумовы

· Напады ваявод Івана III на Любуцк, Мцэнск i Вяземскае княства;

· Смерць Вялікага князя Казіміра.

 

Ход вайны

У жніўні 1492 войска на чале з Ф. Целяпнём-Абаленскім, накіраванае на Любуцк і Мцэнск, папаліла гарады, a баяр i жыхароў забрала ў палон. Восенню маскоўскія ваяводы занялі Хлепень i Рагачоў. У гэты час у Маскву перабеглі князі з парубежных раёнаў Вялікага Княства Літоўскага — С. Ф. Варатынскі, М. Р. Мязецкі, A. i В. Бялёўскія, А. Ю. Вяземскі, што дазволіла Івану III без цяжкасцей авалодаць землямі ў вярхоўях Акі. Пры дапамозе князёў-перабежчыкаў былі заняты Мезецк, Сярпейск, Масальск, спалены Апакаў, пазней была захоплена Вязьма.

Рыхтуючыся да пашырэння ваенных дзеянняў, Вялікі Князь Маскоўскі сабраў войска ў Вялікіх Луках, Ноўгарадзе, Пскове i Цверы, заклікаў крымскага хана Менглі-Гірэя нанесці ўдар па Вялікаму Княству Літоўскаму з поўдня. У 1493 маскоўскае пасольства наведала князя Конрада Мазавецкага i магістра Тэўтонскага ордэна з прапановай утварыць супраць Ягелонаў ваенны альянс. Вялікае Княства Літоўскае не было гатова да абароны, таму вялікі князь Аляксандр накіраваў паслоў у Крым, Заволжскую Арду i да свайго брата польскага караля Яна Ольбрахта з просьбай аб дапамозе. (wiki)

Каб спыніць вайну, вялікаму князю Аляксандру віленскі двор прапанаваў ажаніцца на дачке Івана III. Гэта і стала прычанай для пачатка перамоў аб заключэнні міра.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.