Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Выннікі. Вайна 1507-1508 гадоў. Перадумовы. Ход вайны



Выннікі

· Падрыхтаванне грамат, якія абвяшчалі 6-гадовае перамір'е (1503—1509);

· Вызначэнне новых меж паміж дзяржавамі і страта ВКЛ гарадоў:  Белы, Бранск, Веліж, Гомель, Дарагабуж, Дрокаў, Карачаў, Любеч, Любуцк, Масальск, Мглін, Мцэнск, Мязецк, Невель, Ноўгарад-Северскі, Папова Гара, Почап, Пуціўль, Радагошч, Рыльск, Се-ранск, Старадуб, Сярпейск, Трубчэўск, Хоцім, Чарнігаў i іншыя.

 

 

Вайна 1507-1508 гадоў

Перадумовы

· Рашэнне Віленскага сойму аб вяртанні зямель, страчаных у папярэдніх войнах;

· Дамова паміж Васілем III і Міхаілам Глінскім;

· Варожыя адносіны Маскоўскага княства з Крымскім ханствам з-за спасылкі Іванам ІІІ казанскага хана, а значыць страта моцнага саюзніка.

Ход вайны

У сакавіку — красавіку 1507 года пасольства Жыгімонта I Старога ў Маскве ва ўльтыматыўнай форме запатрабавала вярнуць гарады і землі, захопленыя Іванам III. Маскоўскі ўрад не прыняў патрабаванняў і заявіў аб гатоўнасці пачаць вайну супраць Вялікага Княства Літоўскага. Ужо ў красавіку 1507 маскоўскі князь Васіль III накіраваў конныя палкі на Полацк і Смаленск. Абмінуўшы фартыфікацыі, ваяводы зайшлі глыбока на тэрыторыю Беларусі, толькі тады з Кракава ў Вялікае Княства Літоўскае выехаў вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт, які загадаў гетману найвышэйшаму Станіславу Кішку сабраць земскую службу (да 14 тысяч чалавек) каля Менска. У чэрвені, калі паспалітае рушэнне сабралася, маскоўскія ваяводы пакінулі межы Вялікага Княства Літоўскага. Кішка накіраваў войска да Друцка, адкуль пасылаў невялікія атрады на парубежныя маскоўскія землі. У хуткім часе паспалітае рушэнне было распушчана. Крымскія татары, якія абяцалі дапамогу Жыгімонту, не зрабілі назначаныя напады на Пуціўль і Чарнігаў. У кастрычніку — лістападзе 1507 года Васіль III зноў накіроўвае войскі ў Беларускае Падняпроўе. Яны асадзілі Крычаў і Мсціслаў. Калі на дапамогу асаджаным стала падыходзіць паспалітае рушэнне, маскоўскія ваяводы разам з войскам адступілі ў свае землі.

Другі этап вайны звязаны з бунтам, узнятым у студзені 1508 года на Беларусі Міхаілам Глінскім. Сабраўшы каля 2 тысяч чалавек, Глінскі авалодаў Туравам, Мазыром, спрабаваў захапіць Слуцк. Васіль III накіраваў войска на чале з В. Шамячычам на Слуцк да Глінскага, палкі Д. Шчэні з Вялікіх Лук і Я. Захар'іна з Масквы — на Смаленск, а трэцяе войска — на Полацк. У маі 1508 аб'яднаныя сілы Глінскага і Шамячыча трымалі ў аблозе Менск і спусташалі яго наваколле, рабілі рэйды ажно да Слоніма. У гэты час каля Ліды збіралася паспалітае рушэнне Вялікага Княства Літоўскага, а з Польшчы падыходзіла пяцітысячнае войска. Аб'яднаўшы сілы (агульная колькасць войска 15—16 тыс. чал.), Жыгімонт I даручыў камандаванне імі гетману найвышэйшаму Канстанціну Астрожскаму. У пачатку чэрвеня пры набліжэнні аб'яднанага літоўскага войска ваявода Шамячыч і Глінскі пакінулі Менск і адступілі на ўсход, а ў сярэдзіне ліпеня, таксама не прыняўшы бою, адступіла буйная групоўка маскоўскага войска, якая трымала ў аблозе Оршу. У жніўні 1508 года Астрожскі і Мікалай Фірлей з атрадамі конніцы напалі на Северскую зямлю, а Кішка з невялікім атрадам рушыў у напрамку Масквы і захапіў Дарагабуж і Таропец, аднак ваяводы Васіля III ударам у адказ вярнулі гэтыя гарады. Астрожскі з Фірлеем таксама мусілі вярнуцца ў свае землі. (wiki)



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.