|
|||
Гісторыя Беларусі ў мясцовых летапісах і хронікахГісторыя Беларусі ў мясцовых летапісах і хроніках XVІІ – XVIІІ стст.Унікальныя звесткі аб мінулым Беларусі змяшчаюць мясцовыя летапісы і хронікі. Сярод іх Баркулабаўская хроніка, або Баркулабаўскі летапіс. Гэты твор быў складзены ў м.Баркулабава (Быхаўскі раён) у пачатку ХVII ст. Аўтарам, магчыма, з’яў- ляецца мясцовы праваслаўны святар Фёдар Філіпавіч Магілёвец. Летапіс пачынаецца са звестак пра сойм 1545 г. у Брэсце, па- будову ў 1526 г. Магілёўскага замка. Затым назіраецца адзінаццац- ігадовы перапынак. Больш сістэматызавана выкладзены падзеі з 1563 г. (захоп Іванам IV Полацка) і да 1608 г. У канцы летапіса ёсць пазнейшы допіс невядомага аўтара аб паходзе караля Уладзіслава IV Вазы на Смаленск у вайне 1632 – 1634 гг. Баркулабаўскі летапіс змяшчае ўнікальныя звесткі па гісторыі Усходняй Беларусі: інфармацыя пра асобныя ваенна-гістарычныя падзеі, па гісторыі беларускай культуры і праваслаўнай царк- вы, пра гістарычных асобаў, у т.л. двух Ілжэдзмітрыяў, пра ўзнікненне м.Баркулабава. Разгорнута апісана Берасцейская царкоўная унія. Магчыма, аўтар быў удзельнікам ІІ-га Берасцейскага царкоўнага сабора 1596 г. і абараняў інтарэсы праваслаўнага насельніцтва. Асноўнымі крыніцамі для летапіса сталі асабістыя назіранні і ўспаміны аўтара, выкладзеныя ў яркіх эмацыянальных замалёўках жыцця і побыту беларускай вёскі ў цяжкія гады ваенных ліхалеццяў, розных стыхійных бедстваў. Летапісец асвятляў падзеі з патрыятычных пазі- цыяў. Ён асуджаў дзеянні ўкраінскіх казакаў, якія «вялікую шкоду чынілі... горш, чым злыя непрыяцелі». У твор уключаны ліст Івана IV да Стафана Баторыя 1580 г., грамата Жыгімонта ІІІ Вазы 1592 г., тэкст «Універсала рокашу 1606 г.». Помнікам гарадскога летапісання ХVІІІ ст. з’яўляецца Віцебскі летапіс. Гэты твор быў складзены ў 1768 г. на польскай мове жы- харом Віцебска Стэфанам Гаўрылавічам Аверкам на аснове летапісу Міхала Пaнцырнага (звесткі датаваны 896 – 1709 гг.), кароткіх гістарычных запісаў Яна Чарноўскага (1601 – 1633 гг.) і Гаўрылы Аверкі (1733 – 1757 гг.), а таксама аўтарскіх матэрыялаў. Летапіс носіць кампіляцыйны характар, складаецца пераважна з кароткіх сухіх паведамленняў, месцамі нелагічна размешча- ных. Звесткі аб гістарычных падзеях запазычаны з польскіх хронік. Найбольшую каштоўнасць уяўляе арыгінальная інфармацыя па айчыннай гісторыі, асабліва тая, якая датычыцца ваенна-палітычных падзеяў канца ХVІІ – пачатку ХVІІІ стст. Мэта аўтараў – рэгістрацыя фактаў і падзеяў. Але яны абмежаваны гісторыяй Віцебска ў дзейнасці каралёў Рэчы Паспалітай і войнах. Таму летапіс зафіксаваў амаль усё: пастаўкі харчавання, пастой войскаў, удзел гараджан у бітвах. Таксама адзначаны вы- падкі пажараў і эпідэміяў. Апошнім мясцовым беларуска-літоўскім зводам з’яўляецца Магілёўская хроніка. Яна была складзена ў Магілёве на працягу ХІІІ – ХІХ стст. купецкім старастам і лаўнікам Трафімам Раманавічам Суртам і рэгентам канцылярыі Юрыем Трубніцкім, прадоўжа- на яго сынам Аляксандрам і ўнукам Міхаілам. Найбольшую навуковую і гістарычна-літаратурную каштоўнасць мае частка, напісаная першымі двума храністамі. Крыніцамі паслужылі запісы і ўспаміны сучаснікаў, матэрыялы магілёўскага архіва, хронікі Гваньіні і Стрыйкоўскага, Кіеўскі сінопсіс, асабістыя назіранні аўтараў. Хроніка ўсебакова адлюстроўвае жыццё Магілёва. У цэнтры ўвагі аўтараў – справы і клопаты гараджан у сувязі са знешнімі падзеямі. Запісы аб ІІ-й Паўночнай вайне (1700 – 1721 гг.) паказва- юць цяжкае становішча горада і яго жыхароў. Створаны вобразы Пятра І, Карла ХІІ, Меньшыкава, Мазепы і інш. Многія старонкі хронікі прасякнуты сацыяльным падтэкстам, спачуваннем простаму чалавеку. Аўтары не страцілі сувязі з на- роднымі традыцыямі і абапіраліся на беларускую культурную спадчыну. Таксама ў хроніцы змешчаны літаратурныя творы першай паловы ХVІІ ст. (вершаваны пасквіль на кардынала М.Радзяёўскага і караля Аўгуста ІІ Моцнага, алегарычная сатыра «Карнавал інша- земцаў у Польшчы» і інш.).
№19 Адлюстраванне гістарычных падзеяў на тэрыторыі Бе- ларусі ў мемуарнай літаратуры XVІІ – XVIІІ стст.Помнікам эпісталярнай літаратуры лічацца Пісьмы Ф.Кміты-Чарнабыльскага. Філон Сямёнавіч Кміта-Чарнабыльскі(1530 – 1587 гг.) паходзіў са шляхецкага роду Кмітаў, аселага ў Кіеўскім ваяводстве. Прымаў актыўны ўдзел у Лівонскай вайне, за што атрымаў ад Жыгімонта ІІ Аўгуста ў вечнае карыстанне Чарнабыльскае ўладанне і Аршанскае староства. У 1580 г. прызначаны камендантам крэпасці Вялікія Лукі. Да нашага часу дайшло 30 лістоў, якія Кміта-Чарнабыльскі дасылаў з Оршы ў Вільню членам паны-рады ВКЛ. Першы ліст датуецца 1573 г., а апошні – 1574 г. Гэта службовыя данясенні пра ваенна-палітычную сітуацыю на ўсходніх межах краіны. Яны рас- крываюць становішча ў Маскоўскай дзяржаве, планы Івана ІV, руска-татарскія адносіны і інш. У некаторых лістах аўтар характарызуе ўнутрыпалітычнае жыццё Рэчы Паспалітай, закранае вострыя сацыяльныя праблемы. Асобна вылучаюцца лісты да трокскага кашталяна Я.Валовіча, у якіх выразна паўстае асоба аўтара, яго індывідуальны стыль, адлюстраваныя жыццё і побыт служылай шляхты. Лісты напісаны на старабеларускай мове з выкарыстаннем прыказак і прымавак, народных сродкаў гумару і сатыры. Мемуары на тэрыторыі Беларусі з’явіліся ў канцы ХVI – пер- шай палове ХVII ст. і былі прадстаўлены ў асноўным «дыярыушамі», г.зн. дзённікамі. Іх стваральнікі – прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, таму яны адлюстроўвалі факты свайго гаспадарчага і асабістага жыцця, а таксама найбольш важныя палітычныя падзеі. Звесткі пра асобныя гістарычныя падзеі ХVI – ХVII стст. утрымлівае Дзённік Фёдара Еўлашоўскага. Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі(1546 – пасля 1616 г.) нарадзіўся ў Ляхавічах у праваслаўнай шляхецкай сям'і. Шляхам самаадукацыі яшчэ ў юнацтве набыў глыбокія веды па матэматыцы, справаводстве і юрыспрудэнцыі. З 18 гадоў пачаў самастойнае жыццё. Магнаты (М.Радзівіл, Я.Хадкевіч, К.Астрожскі) даручалі яму весці судовыя справы. У 1576 г. быў выбраны паслом ад шляхты Навагрудскага павета на Варшаўскі вальны сейм, а ў 1592 г. – падсудкам навагрудскага земскага суда. Аўтар пачаў пісаць мемуары ў 1603 г. і завяршыў іх у 1604 г., магчыма, пад уплывам дыярыуша М.К.Радзівіла Сіроткі «Паломніцтва да святой зямлі». Мемуары носяць аўтабіяграфічны харак- тар, факты ў іх пададзены ў строгай храналагічнай паслядоўнасці. Аўтар імкнуўся пакінуць нашчадкам звесткі пра сваё жыццё, асабістыя ўражанні ад грамадска-палітычных падзеяў. Ён звярнуў увагу на асобныя бітвы Лівонскай вайны, прыёмы каралямі Рэчы Паспалітай замежных паслоў, заключэнне Люблінскай уніі, выбары каралёў. Дэталёва апісана паўстанне С.Налівайкі (1595 – 1596 гг.). Аўтар спачуваў казакам, але асудзіў грабяжы і тэрор паўстанцаў. Праўда, Еўлашоўскі не праявіў цікавасці да «вялікай» палітыкі, бо лічыў яе прэрагатывай магнатаў. Закранаючы некаторыі аспекты палітычнага жыцця, сваю абыякавасць ён тлумачыў тым, што не мае намеру паўтараць сказанае іншымі людзьмі. Мемуары сведчаць аб памяркоўным лібералізме аўтара, рэлігійнай верацярпімасці, яго мясцовым патрыятызме. Еўлашоўскі ганарыўся ВКЛ і крытычна ставіўся да Польшчы. «Успаміны» Еўлашоўскага – своеасаблівы зборнік цікавых, месцамі разгорнутых бытавых навел, у цэнтры якіх рэальны чалавек з уласцівымі яму рысамі характару і псіхалогіяй. Перад чыта- чом паўстае вобраз самога аўтара – прыкладнага шляхціца, прыкладнага сем’яніна, прыкладнага сына.Каштоўнасць уяўляе Дыярыуш Афанасія Філіповіча. Афанасій Філіповіч(каля 1595 – 1648 гг.) – пісьменнік-публіцыст, палітычны і царкоўны дзеяч. Выхадзец са шляхецкай сям’і. Меў добрую адукацыю. У 1622 г. канцлер ВКЛ Л.Сапега прызначыў яго выхавацелем Я.Ф.Лубы, якога польскія прыдворныя выдавалі за прэтэндэнта на рускі трон. Правёў жыццё ў манастырах. У 1637 – 1638 гг. быў у рускага цара, сведчыў аб цяжкім становішчы праваслаўных у Беларусі і ва Украіне. Растраляны па абвінавачванні ў дапамозе казакам Б.Хмельніцкага. Кананізаваны праваслаўнай царквой. У 1646 г. выйшаў зборнік публіцыстыкі Філіповіча – «Дыярыуш». Аўтар змясціў свае падарожныя і тлумачальныя запіскі, успаміны і дзённікі, аўтабіяграфічны нарыс, легенды і містычныя прывіды, пасланні і лісты, выкрывальныя прамовы, канспектыўныя накіды асобных артыкулаў, філасофскія трактаты. Філіповіч выступаў за адраджэнне праваслаўнай царквы і саюз з Расіяй, крытыкаваў палітыку Рэчы Паспалітай і магнатаў краіны. Гістарычнае значэнне мае «Дзённік Люблінскага сейма 1569 г.», у якім зроблены запіс перамоваў паміж літоўскай і польскай дэлегацыямі. У творы раскрываецца напружаная сітуацыя падчас заключэння Люблінскай уніі. Вышэйназваныя творы прадоўжылі традыцыі беларуска-літоўскага летапісання, стварылі шырокую панараму тагачаснага грамадска-палітычнага жыцця, ахарактарызавалі многіх гістарычных асобаў, паказалі жыццё розных слаёў грамадства. Першымі мемуарнымі дыярыушамі на польскай мове, складзенымі на тэрыторыі Беларусі, з’яўляюцца «Дыярыушы» Самуіла Маскевіча і Багуслава Маскевіча. Самуіл Іванавіч Маскевіч(1580 – 1642 гг.) нарадзіўся ў в.Сэрвач на Навагрудчыне ў шляхецкай сям’і. Адукацыю атрымаў у Навагрудку. У перапынках паміж вайсковай службай служыў пры дварах маганатаў А.Вішнявецкага і Радзівілаў. У 1617 –1618 гг. быў выбраны дэпутатам Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Навагрудскага павета, потым займаў пасаду навагрудскага земскага пісара. Шмат падарожнічаў. «Дыярыуш» С.Маскевіча ахоплівае падзеі з 1594 па 1621 гг. Аўтар пісаў на падставе ўласных успамінаў, а не па свежых слядах падзеяў. Маскевіч аднолькава праўдзіва характарызуе і сваіх сябраў, і сваіх ворагаў. Падрабязна апісваючы аблогу Смаленска, аўтар адзначыў мужнасць абаронцаў горада, асабліва яго ваяводу М.Шэйна, крытычна ставіўся да дзеянняў ваенаначальнікаў Рэчы Паспалітай. У «Дыярыушы» падрабязна раскрыты побыт маскоўскіх баяр, майстэрства рамеснікаў. Аўтару імпанавалі меркаванні расіян наконт польскіх шляхецкіх вольнасцяў як шляхецкага свавольства. Значнае месца адводзіцца паказу некаторых рысаў жыццярускага сялянства, яго рэакцыі на прыход войска Рэчы Паспалітай (вайна 1609 – 1618 гг.). С.Маскевіч справядліва падкрэсліў, што войны выклікалі жорсткасць у простых людзей і іх помсту. Відавочна, аўтар крытычна ставіўся да самога сябе. Будучы прадстаўніком засцянковай шляхты, ён турбаваўся пра ўласны матэрыяльны дабрабыт, а вырашэнне пытанняў вялікай палітыкі пе- ракладаў на магнатаў. Паколькі аўтар вызнаваў кальвінізм, то ўсе падзеі апісаны ім аб’ектыўна, без палітычнай і рэлігійнай перадузятасці. Багуслаў Казімір Маскевіч(1625 – 1683 гг.) нарадзіўся ў в.Сэрвач на Навагрудчыне ў шляхецкай сям’і. Адукацыю атрымаў у Навагрудку. Служыў пры дварах харунжага ВКЛ Б.Радзівіла, потым у люблінскага кашталяна Ф.Забжыдоўскага на Пружаншчыне. У 1646 – 1648 гг. знаходзіўся ў войску І.Вішнявецкага, у складзе якога пабываў у Запарожскай Сечы. У 1650 г. пакінуў вайсковую службу, быў выбраны маршалкам Ашмянскага павета. Б.Маскевіч заставіў нашчадкам два «Дыярыушы» на польскай мове. Першы «Дыярыуш» ахоплівае падзеі 1643 – 1649 гг., ваенныя дзеянні І.Вішнявецкага на Украіне, а таксама барацьбу М.Каліноўскага і М.Патоцкага супраць Багдана Хмяльніцкага. Аўтар раскрыў паход гетмана ВКЛ Януша Радзівіла на поўдзень Беларусі, Лоеўскую бітву 1649 г. У творы шмат партрэтных і пейзажных замалёвак, апісанняў узаемаадносінаў паміж людзьмі ва ўмовах вайны. Казацка-сялянская вайна 1648 – 1651 гг. раскрыта праўдзіва, з усімі жорсткасцямі і разбурэннямі, шматлікімі ахвярамі. Маскевіч не абмінуў карціны злачынстваў у Мазыры, Бабруйску, пад Рэчы- цай. Але зразумела, што сімпатыі аўтара на баку Рэчы Паспалітай, а не паўстаўшых украінскіх казакаў. Другі «Дыярыуш» раскрывае ваенныя дзеянні вайны 1654 – 1667 гг., у прыватнасці, паход рускага ваяводы І.Хаванскага напачатку 1660 г. і разгром яго пад Палонкай (каля Слоніма). Цікавая інфармацыя падаецца ў мемуарах Яна Цадроўскага. Ян Янавіч Цадроўскі(1617 – 1682 (?) гг.) нарадзіўся ў в.Пагост (сучасны Салігорскі раён). Вучыўся ў Кёнігсбергскім універсітэце, быў слухачомЯгелонскага універсітэта. З 1637 г. служыў у Б.Радзівіла, разам з ім падарожнічаў па краінах Заходняй Еўропы. Заставіў пасля сябе мемуары (без назвы), напісаныя на польскай мове. Мемуары Цадроўскага складаюцца з дзвюх частак. У першай частцы прадстаўлены кароткія біяграфічныя звесткі, адлюстраваны гістарычныя і грамадскія падзеі, апісаны дыпламатычныя даручэнні падчас вайны 1654 – 1667 гг., голад 1656 г. на Міншчыне, расправа каталікоў над віленскімі кальвіністамі ў 1682 г. Другая частка твора складаецца ў асноўным з мартыралога, дзе прыведзены звесткі пра родных і знаёмых людзей. У аснове мемуараў – выключна свецкія падзеі. Сам аўтар заклікае да талерантнасці, услаўляе зямное жыццё чалавека.
|
|||
|