Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Кіеўскае, полацкае, смаленская, галіцка-валынскае летапісанне.



№15. Кіеўскае, полацкае, смаленская, галіцка-валынскае летапісанне.

Найбольшую цікавасць выклікае Кіеўскі летапіс, які быў складзены ў Выдубіцкім манастыры на падставе мясцовых летапісаў і асобных пагадовых запісаў. У адрозненне ад «Аповесці міну-

лых гадоў» ён прысвечаны пераважна мясцовым падзеям (гісторыі Кіева) з 1118 г. да 1200 г., мае больш свецкі характар. Летапісец асуджае княжацкія ўсобіцы, апісвае барацьбу ўсходніх славян з

полаўцамі. Пад 1159 г. у творы размешчаны аповед аб падзеях у Полацкай зямлі, у прыватнасці, аб дзейнасці веча Полацка і Друцка, узаемаадносінах веча і князёў. Таксама аўтар акцентуе ўвагу на Тураве, Пінску, Бярэсці. На думку С.М.Салаўёва, У.Ц.Пашуты, Л.В.Аляксеева, у Кіеўскім летапісе ёсць урыўкі з Полацкага летапіса. Даследчыкі неаднаразова выказывалі меркаванні аб існаванні летапісання ў Полацку і Смаленску. Доказам можа быць аповед пад 1159 г. пра вяртанне выгнанага палачанамі князя Рагвалода Барысавіча, які напісаны відавочцам, з яркімі дэталямі. Другім доказам з’яўляецца фрагмент пад 1180 г. з Іпацьеўскага спіса пра

паход кіеўскіх, чарнігаўскіх і полацкіх князёў сумесна з наўгарод- цамі супраць смаленскага князя Давыда, заняўшага Друцк. Дакладная дата падзеі, падрабязны пералік князёў – усё сведчыць аб

мясцовым полацкім запісе.

Аб існаванні летапісання ў Полацку нам таксама засведчыў

рускі гісторык XVIII ст. В.М.Тацішчаў. У сваёй працы «Гісторыя Расійская» ён упамінаў аб спісе, які належаў пецярбургскаму архітэктару П.Яропкіну. Дзесяць разоў Тацішчаў спасылаўся на зместгэтага летапіса, але да нашых дзён рукапіс не дайшоў.Тацішчаў размясціў аповесць пра Святохну – твор зусім невядомы ў іншых усходнеславянскіх крыніцах. Полацкі князь Барыс

Давыдавіч ажаніўся другі раз з Святохнай – дачкой паморскага князя Казіміра. Разам з ёй у Полацк прыбылі шмат памаран. У Святохны нарадзіўся сын Войцэх, якога бацька назваў Уладзімірам. Каб зрабіць свайго сына адзіным спадкаемцам полацкага прастола, Святохна вырашыла пазбавіцца ад сыноў Барыса ад першага шлюбу – Васількі і Вячкі. Яна здолела з дапамогай інтрыг выслаць старэйшых сыноў полацкага князя і іх прыхільнікаў, затым заду-

мала атруціць Васільку. Той звярнуўся да палачан з заклікам абароны ад іншаземцаў-памаран. Веча раскрыла злачынствы Святохны, якую пасадзілі ў турму.

Тацішчаў датаваў гэту падзею 1217 г., а польскі гісторык Я.Паверскі – 1197 – 1201 гадамі. Беларускі даследчык старажытнарус-кага летапісання В.А.Чамярыцкі даказаў, што аповесць пра Свя-тохну – гэта фальсіфікат XVIII ст., бо яшчэ ў ХІХ ст. М.Лыжын выказаў думку, што гэты твор з’яўляецца своеасаблівым памфле-там на Бірона і нямецкае засілле ў Расіі. Чамярыцкі адзначыў бед-насць мовы і стылю, неадпаведнасць сінтаксісу і лексіцы твора ХІІІ

ст., заўважыў, што факталогія твора не супадае з гістарычнымі кры-ніцамі.

Паданне аб Усяславічах, зафіксаванае ў Лаўрэнцьеўскім спісе пад 1128 г., магчыма, было створана ў Полацкай зямлі і адтуль трапіла ў Кіеў. На думку беларускага даследчыка Ю.А.Зайца, яно з’яўляецца пераказам тэксту гістарычнай песні, пашыранай на тэрыторыі Полаччыны ў канцы ХІ – пачатку ХІІ ст.

Галіцка-Валынскі летапіс змяшчае унікальныя звесткі па гісторыі Наваградка, Бярэсця, Гародні, Ваўкавыска і інш. заходнебеларускіх гарадоў, пра асобныя помнікі беларускай культуры (Лаўры-

шаўскі манастыр, Камянецкая вежа), пра жыццё і дзейнасць князёў Вялікага княства Літоўскага Міндоўга, Войшалка, Тройдзеня. Гісторыкі У.Ц.Пашута і М.І.Ермаловіч выказалі гіпотэзу, што інфармацыя аб літоўскіх князях запазычана з Наваградскага летапісу, магчыма, складзенага ў Лаўрышаўскім манастыры. Фактычна гэта адзіны помнік, які шырока асвятляе пачатковы этап і працэс утварэння ВКЛ. Падзеі пададзены з пазіцыі галіцка-валынскіх князёў, якія прэтэндавалі на Панямонне. Часам яны тэндэнцыйныя, але ў цэлым адпавядаюць гістарычнай праўдзе.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.