Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Адлюстраванне гісторыі беларускіх зямель у нататках



№17 Хроніка

Важныя звесткі аб гістарычных падзеях на тэрыторыі Беларусі ўтрымліваюцца ў сярэднявечных гістарыяграфічных творах-лівонскіх хроніках. Самай найстарэйшай з іх з’яўляецца Хроніка

Генрыха Латвійскага,нямецкага храніста, які жыў з 1205 г. у Рызе і быў ідэолагам Ордэна мечаносцаў. Хроніку ён напісаў для папскага легата Вільгельма Мадэнскага па заказу епіскапа Альберта, які хацеў атрымаць сан архіепіскапа. Зразумела, што аўтар услаў-

ляў дзеянні Альберта, накіраваныя на рыцарскае заваяванне Ус-ходняй Прыбалтыкі і хрышчэнне мясцовых плямён. Ёсць інфармацыя пра Кукенойс і Герцыке, барацьбу з Ордэнам полацкага князя Уладзіміра, мірныя дагаворы 1210, 1212, 1222 гг.

Невядомы нямецкі аўтар у сярэдзіне ХІІІ ст. напісаў Старэйшую рыфмаваную хроніку, у якой раскрыў гісторыю крыжацкагазаваявання Усходняй Прыбалтыкі да 1290 г. Магчыма, аўтар сам

быў відавочцам і ўдзельнікам апісваемых падзей. Гэты твор лічыцца найважнейшай крыніцай па гісторыі ўтварэння ВКЛ: падрабязна паказана дзейнасць Міндоўга.

Малодшая рыфмаваная хроніка Барталамея Хёнэке, скла- дзеная ў першай палове ХIV ст., не дайшла да нашага часу (яе змест быў пакладзены ў аснову хронікі Германа Вартберга). Аўтар паказаў узаемаадносіны Ордэна з ВКЛ, Псковам і Ноўгарадам у 1315 –1348 гг.

Выхадзец з Вестфаліі, капелан Лівонскага ордэна Герман Вартбергу канцы ХIV стст. напісаў «Хроніку Лівоніі». Ён выкарыстаў творы сваіх папярэднікаў, а таксама шматлікія граматы і кан-

цылярскія матэрыялы з ордэнскага архіва. Падзеі даведзены да 1378 г. Аўтар з’яўляўся апалагетам Ордэна: пісаў аб яго велізарных заслугах і бескарыслівых подзвігах на славу хрысціянства, апраўдваў гвалт і разбой «братоў-хрысціян».

Багаты матэрыял па гісторыі Беларусі ХІІІ – ХІV стст. змяшчае «Хроніка» Віганда з Марбурга, герольда пры двары магістра Тэўтонскага ордэна Конрада Валенрода. Твор утрымлівае звесткі

пра рыцарскія паходы на тэрыторыю Беларусі і Літвы, у прыватнасці, Гарадзеншчыну і Берасцейшчыну. Аўтар падрабязна апісаў бітву на Стрэве, паходы крыжакоў з 1363 г. на Гародню. Віганд правільна размяшчаў зямлю дрыгавічоў на Берасцейшчыне, «замак Нойгартэн» – на левым беразе Нёмана, насупраць Гарадзенскага замка, пабудаванага Вітаўтам у 1391 г. Хроніка дае інфармацыю пра аблогу Полацка (1381 г.) Скіргайлам і магістрам Лівонскага ордэна, пра трагічны штурм Гарадзенскага замка ў 1393 г. рыцарамі з Германіі, Францыі, Галандыі і пра іншыя акцыі крыжакоў. Аўтар ідэалагічна абгрунтоўваў палітыку Тэўтонскага ордэна.

Каштоўную інфармацыю аб гісторыі беларускіх зямель можна знайсці ў скандынаўскіх паданнях (сагах), запісаных каталіцкімі манахамі ў ХІІ ст. «Эймундава сага» апавядае пра варага Эймунда

Хрынгсана. Ёсць звесткі пра княжацкую барацьбу пасля смерці Уладзіміра Святаславіча (1015 г.) з удзелам князёў Яраслава Мудрага і Святаполка Яраполчыча. Зусім нетрадыцыйна ў параўнанні са старажытнарускімі летапісамі раскрываецца супрацьстаянне паміж полацкім князем Брачыславам Ізяславічам і кіеўскім Яраславам Мудрым.

«Сага пра Торвальда Вандроўніка» прысвечана Торвальду Кoдрансану – ісландскаму падарожніку і місіянеру Х стагоддзя. У 1000 г. ён накіраваўся ў Палестыну, адтуль вяртаўся дадому праз Канстанцінопаль і Кіеў. Паводле сагі, Торвальд «памёр у Русі недалёка ад Полацка. Там ён пахаваны ў адной гары ў царкве Яна Хрысціцеля, і называюць палачане яго святым». Невялікая па аб’-ёме «Сага пра Торвальда Вялікага Падарожніка» (татра) удаклад-

няе гэтыя звесткі: магіла Торвальда знаходзіцца «над высокай гарой у Дрофне пры царкве Святога Яна», дзе ён нібыта заснаваў манастыр. Згодна з гэтай сагай Торвальд быў накіраваныў Русь як афіцыйны прадстаўнік візантыйскага імператара. Гара ў Дрофне не лакалізавана па сённяшні дзень. Даследчыкі ідэнтыфікуюць яе з наступнымі мясцінамі: 1) полацкім верхнім

замкам, насупраць якога, на востраве, знаходзіўся манастыр св.Яна; 2) раёнам Дрэтунь на паўночны ўсход ад Полацка; 3) «гарой Рагнеды» на паўвостраве Перавоз паміж вусцем р.Ушчы і вытокам р.Дрысы (А.Кіркор адзначаў, што там, паводле народнага падання, быў забіты ўдарам каменнага молата князь Рагвалод, а потым была па-хавана Рагнеда).

 

 

№21 Польскія храністы аб гісторыі беларускіх зямель. У

польскай гістарыяграфіі позняга сярэднявечча важкую ролю адыграў Ян Длугаш(1415 – 1480 гг.), якога лічаць «бацькам польскай гістарыяграфіі».

Ян Длугаш паходзіў са шляхецкай сям’і, вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага універсітэта (1428 – 1431 гг.), здзейсніў падарожжа ў Аўстрыю, Венгрыю, Італію і Палестыну.

Длугаш сустракаўся з гуманістам і географам Мікалаем Кузанскім, цікавіўся творамі рымскіх аўтараў і тэндэнцыямі італьянскага гуманізму. Пад уплывам кракаўскага біскупа Збігнева Алясніцкага Длугаш прыступіў да працы над «Гісторыяй Польшчы» (у 12 кн.),

напісанай у 60 – 80-я гады XV ст. Значэнне Длугаша ў славянскай гістарыяграфіі надзвычай вялі-

кае. Ён першы ва Усходняй Еўропе паказаў гісторыю славянскіх краін на агульным фоне сусветнай гісторыі. Ён раней за іншых зразумеў значэнне гістарычных крыніц і выкарыстаў іх у сваёй працы. «Гісторыя Польшчы» была самым папулярным сярод тагачасных гісторыкаў даследаваннем, але яе надрукавалі толькі ў пачатку ХVIII ст., бо Ян Длугаш даў вельмі смелыя характарыстыкі каралям, буйным магнатам і іерархам каталіцкай царквы.

Аўтар раскрыў гісторыю ВКЛ, асабліва ў перыяды збліжэння з Польшчай. Длугаш паказаў сваё адмоўнае стаўленне да Крэўскай уніі – лічыў, што «справядлівы Бог пакараў палякаў каралямі,

якія больш клапаціліся пра Літву, чым пра Польшчу». Услед за «Летапісцам вялікіх князёў літоўскіх» храніст апісаў барацьбу Кейстута і Карыбута, Вітаўта і Ягайлы, Скіргайлы і Вітаўта, раскрыў уключэнне Смаленска ў склад ВКЛ, шмат увагі надаваў няўдалай каранацыі Вітаўта, міжнародным адносінам, барацьбе супраць татараў. Длугаш прытрымліваўся рэспубліканска-арыстакратычнай мадэлі паходжання літоўскай знаці – ад Пампея, праціўніка Цэзара. Але ў цэлым гісторыю ВКЛ аўтар «Гісторыі Польшчы» разглядаў дастаткова павярхоўна. Напрыклад, вайну 1386 – 1392 гг. ён тлумачыў асабістым супрацьстаяннем Вітаўта і Ягайлы.

Таксама Длугаш заклаў гістарыяграфічную традыцыю разумення «Русі». Ён лічыў, што «Русь» – гэта землі, населеныя рускімі (найперш Галіцка-Валынская і Чырвоная Русь). Жыхары паўноч-

на-ўсходніх і паўднёвых раёнаў ВКЛ, якія падтрымалі Свідрыгайлу падчас феадальнай вайны 30-х гг. XV ст., таксама рускія. Рускімі населены Смаленшчына, Віцебшчына і Полаччына. Ноўгарад Длугаш называе «самай аграмаднай і багатай з земляў Русі». Жыхароў жа паўночна-ўсходняй Русі ён не ўключае ў лік «рускіх», населеныя імі землі называе «зямля масквічоў, маскавітаў, Масковія». Рукапісная праца Длугаша стала асновай для гістарыяграфіі XVI ст., якая найперш прадстаўлена каралеўскім сакратаром і прыдворным дзеепісьменнікам Жыгімонта І Старога Бернардам Вапоўскім.

У гістарыяграфіі лічыцца, што «Хроніка Польшчы» Вапоўскага ў сваёй значнай частцы ёсць кампіляцыя працы Длугаша (падзеі з 1380 да 1480 гг.). Але вядома, што кампілятыўнасць – харак-

тэрная рыса сярэднявечных гістарычных твораў. Аднак ёсць і адрозненні. У часы напісання хронікі з усходу бяспецы ВКЛ і Польшчы стала пагражаць Вялікае княства Маскоўскае, а з поўдня – Крымскае ханства. Такім чынам, перад аўтарам паўстала задача прадэманстраваць неабходнасць палітычнага саюзу ВКЛ і Польшчы. Вось чаму дзве тэмы – унія Польшчы і ВКЛ і барацьба з крыжакамі – галоўныя. Крэўская унія была заключана «да вялікай радасці і вясёласці польскага і літоўскага народаў». Вапоўскі знач- на больш месца і ўвагі, чым Длугаш, надаваў падзеям у Літве і на беларускіх землях. Невыпадкова пасля апісання Крэўскай уніі ў

Вапоўскага размешчаны нарыс па геаграфіі і этнаграфіі Літвы, чаго няма ў «Гісторыі Польшчы» Длугаша. Такія размеркаванне матэ- рыялу і парушэнне храналогіі тлумачацца тым, што Вапоўскі лічыў неабходным азнаёміць польскага чытача з гісторыяй, звычаямі і

геаграфічнымі асаблівасцямі земляў, аб’яднаных, паводле ягоных слоў, «у вечным саюзе з Польскім каралеўствам». На некаторыя праблемы гісторыі ВКЛ Вапоўскі глядзеў больш глыбока, чым ягоны папярэднік. Вапоўскі бліжэй, чым Длугаш, стаяў да гуманістычнай гіста-

рыяграфіі, якая ставіла новыя задачы перад нацыянальнай гістарычнай навукай. Праца гісторыка разглядалася ім не проста як навуковая дзейнасць, а як грамадска-гістарычная місія. Вапоўскі быў таксама выдатным географам і картографам свайго часу. Вялікай яго заслугай з’яўляецца публікацыя карты «Сарматыя», дзе можна знайсці шмат геаграфічных пунктаў паўднёвай Беларусі.

Мацей з Мяхова(Мяхоўскі, Мехавіта) (каля 1457 – 1523 гг.) польскі гісторык, географ, прафесар медыцыны, астролаг. Ён восем разоў выбіраўся рэктарам Кракаўскага універсітэта (акадэміі), які абавязаны яму сваім росквітам. Праславіўся сваёй дабрачыннасцю.

Вядомасць Мацею з Мяхова забяспечыла яго праца «Хроніка палякаў», выдадзеная ў 1519 г. Але ўвесь тыраж каронны канцлерЯ.Ласкі загадаў канфіскаваць. Шэраг старонак замянілі на новыя,

тэндэнцыйна адрэдагаваныя самім канцлерам. Змены датычыліся шлюбу Ягайлы з Соф’яй Гальшанскай, элекцыі Яна Ольбрахта, ва- лошскага паходу 1497 г., панавання Аляксандра і некаторых іншых падзей.

Мацей з Мяхова выказаў гіпотэзу пра аўтахтоннасць славян, вызначыўшы іх прарадзіму ў Псарах. Ён цікавіўся галоўным чынам усходняй праблематыкай, шмат увагі надаваў падзеям у ВКЛ.

Аўтар крытыкаваў эканамічныя супярэчнасці ў Літве, якія пры- водзілі да падзелу грамадства на два слаі – сялянства і магнатаў. Адлюстраваў усе палітычныя акцыі ВКЛ. Аднак пісаў не столькі

аб палітыцы, сколькі аб культуры. Замест прыярытэту палітыкі, дзяржаўнай арганізацыі, асобы і яе вялікіх учынкаў увёў паняцці аб нараджэнні і пачатках плямёнаў і народаў, славянскай суполь-

насці, адводзіў Польшчы цэнтральнае месца ў славянскім свеце. У «Трактаце аб дзвюх Сарматыях» Мацей Мяхоўскі ўпер- шыню звярнуў увагу на этнаграфічныя асаблівасці Русі, Літвы і Жмудзі. Перад гэтым ён зрабіў кароткі экскурс у гісторыю: «Ста- радаўнія пісьменнікі сведчаць, што некаторыя жыхары Італіі пакі- нулі сваю краіну з-за варожасці ўнутры Рымскай імперыі, прыбылі ў літоўскіяземлі і назвалі іх назвай сваёй радзімы – Італія, а лю-

дзей, якія жылі там, назвалі італамі. А іх нашчадкі дадалі адну літа- ру напачатку, сталі называць краіну Літалія, а людзей – літалы. Суседнія палякі і русіны яшчэ больш змянілі тыя назвы і да сён-

няшняга дня называюць краіну Літвой, а яе жыхароў літвінамі». Мяхоўскі таксама паўтарыў звесткі Длугаша аб тым, што ў былыя часы русіны лічылі літвінаў народам цёмным, вартым пагарды, жабрацкім, так што кіеўскія князі бралі з іх у знак падданства толькі дубовую кару і скураныя паясы. Старонкай вышэй у сваім «Трак- таце» Мяхоўскі апісвае Русь (якая належала да Кароны) у самых лепшых выразах, як багатую і прыгожую краіну. Імёны двух храністаў бацькі і сына Бельскіх займаюць у польскай гістарыяграфіі другой паловы XVI ст. асобнае месца.

Марцін Бельскі(1495 – 1575 гг.) упершыню пачаў пісаць свае тво-

ры па-польску (афіцыйнай мовай справаводства і навукі ў Польшчы лічылася лаціна). Яго твор «Хроніка ўсяго свету», прысвечаная Жыгімонту ІІ Аўгусту, з’явілася першым падручнікам па ўсеагуль- най гісторыі ў Польшчы. Сама ідэя напісання падобнага твора падаецца прагрэсіўнай для свайго часу, праявай гуманістычнага светапогляду аўтара.

Наконт «геніяльнасці» М.Бельскага існуюць спрэчныя погляды. Адзін з даследчыкаў яго творчасці А.Павіньскі даў наступную характарыстыку: «Цудоўная «Хроніка свету», якая, уласна кажучы, павінна блішчэць бляскам зоркі першай велічыні». Другі польскі даследчык І.Хшаноўскі лічыў «Хроніку свету» «сярэднявечнай кампіляцыяй, якую ад суцэльнай сярэднявеччыны ратуе толькі пратэс-танцкая тэндэнцыя, як адзіны новы элемент, адзіная рыса XVI ст.,

бо іншых рысаў гэтага стагоддзя, духу гуманізму «Хроніка свету» не мае». Магчыма, апошняе сцвярджэнне мае рацыю, але з пункту гледжання верагоднасці і маштабнасці ахопленых падзеяў гэты твор неардынарны.

«Хроніка свету» мела тры выданні (1551, 1554, 1564 гг.). Трэ- цяе выданне складаецца з дзесяці кніг. Дзевятая кніга «Аб маскоўскім альбо рускім народзе. Аб пасольстве Васіля да папы рым-

скага. Аб Літве, Аб Ліфлянцкай зямлі. Аб Татарах» закранае гісторыю ВКЛ. Амаль увесь раздзел «Аб маскоўскім народзе» – гэта пераважна скарачэнне «Запісак аб Масковіі» Сігізмунда Гербер-

штэйна. Геаграфічная частка, звесткі пра тэрытарыяльныя памеры ўзяты з «Трактата аб дзвюх Сарматыях» Мехавіты. Інфармацыя пра Літву ў гэтым раздзеле таксама запазычана ў С.Герберштэйна. Адным з самых слабых месцаў працы М.Бельскага было тое, што аўтар некрытычна ставіўся да сярэднявечных паданняў і на- ват анекдотаў, не адрозніваў значныя выпадкі ад нязначных, не- прапарцыянальна скампанаваў матэрыял.

Магчыма, «Хроніка ўся-

го свету» не стала б прадметам гістарыяграфічнага даследавання, калі б не ягоны сын Яўхім Бельскі. У 1597 г. ён выдаў «Хроніку польскую». Гэтую кнігу можна

ўпэўнена лічыць «першай шляхецкай гісторыяй» (Фінкель). Калі Марцін Бельскі, удзельнік шматлікіх бітваў, галоўным абавязкам шляхты лічыў рыцарскую справу, то Яўхім разглядаў паходжанне шляхецкіх і магнацкіх фаміліяў. Над Яўхімам усё жыццё вісеў «грэх» – рэфармацыйныя по- гляды бацькі. Толькі перарабіўшы галоўны твор бацькі, пазбавіў-

шы яго рэфармацыйных тэндэнцыяў, можна было захаваць яго імя для нашчадкаў. Паступова Яўхім пазбавіўся духу пратэстантызму і ў 1595 г. пакінуў евангелісцкую канфесію.

Аўтар у «Польскай хроніцы» разглядае ВКЛ як правінцыю Рэчы Паспалітай, якая «добраахвотна ўцеленая была ў Карону за Ягайлы і вечнай уніяй за Жыгімонта Аўгуста была звязаная, заха-

ваўшы свае правы і юрысдыкцыю цалкам». Згодна з шляхецкай канцэпцыяй твора, Яўхім піша, што «Вялікае Княства Літоўскае ўжывае на харугве з аднаго боку Пагоню, г.зн. узброенага мужа з

голым мечам на кані, бягучага на ўсім скаку, з другога боку – тры белыя слупы ў чырвоным полі». Далей ён пералічвае ваяводствы, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ: Віленскае, Трокскае, Смаленскае,

Полацкае, Наваградскае, Брэсцкае, Віцебскае, Мсціслаўскае, Мінскае, – падзяляючы кожнае на паветы. Усе сучасныя беларускія землі Бельскія называюць літоўскімі. «Русь жа мае тыя самыя

ваяводствы: Рускае, Бэлзскае, Падольскае, Брацлаўскае». У Рускае ваяводства ўваходзілі Львоўская, Галіцкая, Холмская і Перамыс- кая землі. Падобная традыцыя цягнецца па сённяшні дзень: Русь у польскай гістарыяграфіі атаясамляецца з сучаснай Украінай (бы-

лой Галіцка-Валынскай зямлёй), беларускія ж землі традыцыйна называюцца Літвой.

«Польская хроніка» падзяляецца на дзве няроўныя часткі: 1) ад старажытнасці да 1553 г.; 2) ад 1553 да 1586 г. Першая частка носіць кампілятыўны характар – аўтар перапісаў бацькавы твор,

дапоўніўшы яго звесткамі ад Длугаша, Стрыйкоўскага, Кромэра і інш. Найбольш важная другая частка. Але і тут толькі чацвёртая частка мае самастойны характар – нататкі з уласнага вопыту ці здабытыя ў архівах дакументы. Тым не менш усе гістарычныя творы Марціна і Яўхіма Бельскіх з’яўляюцца каштоўнай крыніцай інфар- мацыі аб мінулым ВКЛ.

Епіскап Варміньскі Марцін Кромэр(1512 – ?) па даручэнні Жыгімонта ІІ Аўгуста напісаў, а ў 1555 г. надрукаваў трактат «Аб паходжанні і дзеяннях палякаў ХХХ кніг». Гісторыя Польшчы, на-

пісаная Кромэрам, мела дзяржаўны характар: стаяла на абароне агульнадзяржаўных інтарэсаў, супрацьстаяла як правінцыяльнаму сепаратызму (літоўскаму і прускаму), так і прывілеям шляхты. Аўтар давёў падзеі да 1506 г., да княжання Жыгімонта I Старога. Твор Кромэра быў кампіляцыяй працаў Длугаша і Вапоўскага, але вельмі дасканалай. Кніга прызначалася для замежнага чытача, яна паказывала магутнасць Польшчы і яе гісторыі. Заслуга храніста ва ўвядзенні ў навуковы зварот больш за 100 дакументаў, а таксама звяртанне да самай старой польскай хронікі Гала Аноніма. Кромэр скампанаваў у адзіны твор шматлікія кавалкі гістарыч-

ных ведаў, аб’яднаўшы іх уласнай гістарычнай канцэпцыяй, змя- ніўшы многія традыцыйныя погляды, якія дагэтуль панавалі ў гістарыяграфіі.

У Польшчы і ВКЛ праца Кромэра была прынята варожа, таму што ўсхваляла касцёл і ўладу магнацкай алігархіі, асцярожна выказывалася да шырокіх правоў шляхты, непрыхільна ставілася да ВКЛ. Гэта моцна абурыла шляхту і магнатэрыю княства. На сеймах 1556 – 1557 гг., а потым на сейме 1563 – 1564 гг. супраць Кромэра выступіў М.Радзівіл Чорны. Пасля Люблінскай уніі гэтыя

настроі паступова зніклі. У 1580 г. сейм выказаў Кромэру публічную падзяку.

Аляксандр Гваньіні(1534 – 1614 гг.) – гісторык, вайсковец, дзейнасць якога ў ВКЛ да канца не высветлена не толькі ў беларускай, але ў польскай і літоўскай гістарыяграфіі. Імя яго звязваюць з працай «Апісанне еўрапейскай Сарматыі» (1578 г.), прысвечанай каралю Стэфану Баторыю. Гэты вялікі твор, у якім

налічваецца 203 лісты, багата ілюстраваны, складаецца з чатырох частак, дзе змешчаны гісторыя і геаграфія Польшчы, Літвы, Інфлянтаў, Прусіі, Масковіі і татар аж да часоў караля Генрыха Валуа. Скончваецца апісаннем пахавання Жыгімонта Аўгуста ў 1574 г.

Вядома, што Стрыйкоўскі абвінавачваў Гваньіні ў тым, што той прысвоіў сабе ягоны рукапіс «Сарматыі» і апублікаваў пад сваім прозвішчам. 14 ліпеня 1580 г. кароль Стэфан Баторый выдаў Стрыйкоўскаму дакумент, дзе сцвярджалася, што «Апісанне еўрапейскай Сарматыі» з’яўляецца яго літаратурнай уласнасцю. Большасць да- следчыкаў лічаць, што менавіта гэтая абставіна стала прычынай выезду Гваньіні ў Швецыю. Але смерць Стрыйкоўскага, якая на- ступіла ў канцы 80-х – пачатку 90-х гг. XVI ст., дала магчымасць Гваньіні фактычна без перашкод карыстацца плагіятам.

Барталамей Папроцкі(каля 1543 – 1614 гг.) – польскі гісторык, паэт. Знакаміты як геральдык, аўтар першага польскага гербоўніка «Гербы польскага рыцарства», дзе даецца пахо- джанне гербоў і інфармацыя аб некаторых родах. Папроцкі ка- рыстаўся не толькі хронікамі, але і шматлікімі дакументамі, якія захоўваліся ў замках, кляштарах, часам сямейнымі хронікамі. Генезіс асобных гербаў і пачаткі шляхецкіх родаў прадстаўляў некрытычна. Верыў у старажытнарымскае паходжанне шляхты. 92 гербы выводзіў з-за мяжы і толькі 58 лічыў тутэйшымі. Некрытычна карыстаўся крыніцамі. Твор падзелены на пяць кніг. Чацвёртая з іх прысвечана сімвалу ВКЛ – Пагоні, а таксама Гедзімінавічам і Ягелонам разам з хронікай іх панавання. Паколькі «з-за далёкасці і шырокасці не ўсіх мог

знаць», даў толькі кароткія генеалагічныя інфармацыі аб найвыдатнейшых баярскіх родах, продкі якіх у 1413 г. у Гародлі прынялі польскія гербы. Дадаў таксама кароткія ўзгадкі аб іншых сем’ях,

галоўным чынам валынскіх. Усяго называе каля 130 прозвішчаў шляхты ВКЛ.

 

 

№22. Адлюстраванне гісторыі беларускіх зямель у нататках

замежных дыпламатаў і падарожнікаў XV – XVIІ стст.Адным з першых апісанняў Беларусі, зробленых замежнымі падарожнікамі, лічацца нататкі фламандца Жылібера дэ Ланаа. Камергер бургундскага герцага ў 1413 г. быў накіраваны паслом у Ноўгарад. Назад, у Францыю, ён вяртаўся праз Дынабург – Вільню – Трокі – Коўна –Мемель. На зваротным шляху сустракаўся з вялікім князем літоўскім Вітаўтам, атрымаў ад яго падарункі. У сваім кароткім і вельмі агульным апісанні адзначыў наяўнасць у жыхароў ВКЛ асобнай мовы і 12 епархій.

Большую інфармацыю аб Беларусі ў ХV ст. аставілі два венецыянцы – пасол Амброджа Кантарыніі Джозафата Барбара. Магчыма, апошні тут не быў, а тэкст скампіляваў у Кантарыні (выдадзены ў 1543 г.). Кантарыні ў лютым 1477 г. праязджаў праз ВКЛ, накіроўваючыся з Масковіі ў Заходнюю Еўропу, а праз дзесяць гадоў апублікаваў свае ўражанні.

У ХVI ст. рымскага папу наведаў рускі пасол Дзмітрый Герасімаў. Яго аповеды пра ВКЛ запісаў італьянскі гісторык Паола Джовія Навакомскі. Потым невядомы аўтар амаль слова ў слова

паўтарыў звесткі, прыведзеныя Паола Джовія, у кнізе «Данясенні аб Масковіі» (1557 г.). Дарэчы, ў той час кампіляцыя не лічыласясправай крамольнай. Напрыклад, рымскі папа Пій ІІпаўтарыў апісанне ВКЛ, зробленае чэхам Геранімам. Той сцвярджаў, што натэрыторыі Беларусі можна ездзіць толькі зімой, а замест грошаймясцовыя жыхары выкарыстоўваюць кавалачкі медзі і серабра.Асабліва цікавыя звесткі пакінуў пасол Свяшчэннай Рымскайімперыі Сігізмунд Герберштэйн.

Сігізмунд Герберштэйн(1486 – 1566 гг.) нарадзіўся ў Штырыі, рос у асяроддзі славенцаў. Вучыўся ў Венскім універсітэце: у 16 гадоў атрымаў ступень бакалаўра. За ваенную службу Габсбургам быў прысвечаны ў рыцары. Займаўся дыпламатычнай справай.

У 1516 – 1517 гг. і 1526 – 1527 гг. ён двойчы праязджаў у Маскву і Ноўгарад. Вынікам гэтых падарожжаў стала кніга «Записки о Московии», у якой асобны раздзел прысвечаны Беларусі – «Аб Літве». Аўтар пад Літвой разумеў ВКЛ. Ён пісаў: «Бліжэй за ўсіх да Масковіі Літва. Я гавару цяпер не пра адну толькі вобласць, але аб краінах, якія да яе прылягаюць і разумеюцца пад агульнай назвай Літва. Яна цягнецца доўгай паласой ад горада Чаркасы, які знаходзіцца ля Барысфена (Дняпра), аж да Лівоніі». Раздзел пачынаецца з панегірыка Яўстафію Дашковічу, ад якога Герберштэйн даведаўся не толькі пра падрабязнасці набегу на Северскую зямлю, але і пра характар узаемадзеяння літоўскіх і крымскіх войскаў падчас набегу 1521 г., дэталі адносінаў чаркаскага ваяводы з крымскім ханам Мухамедам-Гірэем. Пра войны з Масковіяй у

1517 – 1518 гг. расказваў канцлер ВКЛ Ольбрахт Гаштольд, якому Герберштэйн прыпісвае і звесткі пра гандаль у Кіеве. У іншым месцы Герберштэйн называў беларускія землі Руссю, сцвярджаючы, што большай часткай Русі валодае вялікі князь маскоўскі, а

астатнімі яе часткамі – вялікі літоўскі князь Жыгімонт. Паводле Герберштэйна, усе гарады на заходнім беразе Дняпра былі «падпарадкаваны каралю польскаму, тыя ж, што ляжаць па ўсходняму берагу, падуладны гаспадару Маскоўскаму, акрамя Дуброўны і Мсціслава, якія знаходзяцца пад уладай Літвы». Аўтар разглядаў рэкі Беларусі адносна іх прыналежнасці да розных басейнаў. Прыпяць, Тур і Бярэзіну ён адносіў да басейна Дняпра. Буг, Нёман і

Нараў, паводле яго, цякуць на поўнач. Адзначыў такую адметную рысу Беларусі, як балоты, таксама называў яе «даволі лясістым краем». Праязджаючы з Вільні ў Полацк, ён часта бачыў «вялікія і нязмерна працяглыя лясы, што распасціраліся на 50 нямецкіх міляў». Дарогі былі блытаныя. Казальнікамі звычайна служылі капцы, на якія кожны вандроўнік павінен быў падкінуць камень або сухую галіну. Часам заломваліся сукі, рабіліся засечкі на дрэвах ці на абчэсаных камлях выпальваліся магнацкія гербы. Але разбойнікі ўстанаўлівалі лжэзнакі, каб завабіць абозы ў непраходныя нетры. Таму падарожжа па Беларусі, з Вільні да Полацка, зда-

лося Герберштэйну не толькі цяжкім, але і небяспечным. Аўтар піша пра гарады. Закінутым падалося старажытнае Крэва. Піша пра «замак і горад драўляны» ў Гродне. Менск быў так умацаваны, што Міхал Глінскі, паўстаўшы ў 1508 г., толькі падыйшоў да яго і мусіў адступіць назад, каб потым напасці на іншыя гарады і крэпасці. Звяртае ўвагу на тое, што ў Барысаве Бярэзіна суднаходная. Герберштэйн прыкмеціў, што праваслаўныя жыхары пераме-

шаны з «чужымі, іншамоўнымі і іншавернымі плямёнамі». Аўтара здзіўляла бяспраўнае становішча прыгоннага сялянства і дробнай шляхты. «Народ там прыгнечаны цяжкім рабствам», – сцвярджаў ён. Пра мясцовую шляхту Герберштэйн пісаў так: «Калі ёй пагра- жае адкуль-небудзь вайна, і яна павінна абараняць сваю маёмасць ад варожай сілы, то яна з’яўляецца на месца збору з вялікай пыш- насцю, гатовая больш да самахвальства, чым да вайны, а па закан-

чэнні збору яна хутка разыходзіцца; тыя ж, хто застаецца, адпраўляюць дамоў лепшых коней і рыштунак... А магнаты, абавязаныя пасылаць за свой кошт вызначаную колькасць воінаў, адкупляюцца за грошы, якія даюць ваенаначальніку, і застаюцца дома... Сярод іх назіраецца такое самахвальства ва ўсіх учынках, што, відаць, яны не толькі карыстаюцца непамернай свабодай, але і злоўжываюць ёю».

Ёсць звесткі пра гаспадарку тагачаснай Беларусі. Пра Гарадзеншчыну Герберштэйн напісаў: «У тым княстве даволі добрыя ўраджаі, у адпаведнасці з прыродай той краіны». Сцвярджаў, што з

Беларусі ў Гданьск, а адтуль у Нідэрланды адпраўлялі мёд, воск і паташ, а таксама смалу, збожжа і драўніну для пабудовы караблёў, быў сведкам таго, што з усходу сюды завозілі соль, скуры, футра і «доўгія белыя зубы звяроў, якія завуцца маржамі і жывуць у Паў- ночным моры». Як відаць з запісак Герберштэйна, беларускія купцы карысталіся ў гандлі з Маскоўскай дзяржавай прывілеямі: «Не ўсякаму купцу, акрамя літоўцаў, палякаў ці падначаленых іхняй

уладзе, адкрыты свабодны доступ у Масковію». Дыпламат падае таксама спіс епіскапстваў, якія існавалі ў ВКЛ. Адзначае тры каталіцкія – Віленскае, Жамойцкае і Кіеўскае, і праваслаўныяВіленскае, Полацкае, Уладзімірскае, Луцкае, Пінскае, Холмскае і Перамышльскае. Называе двух найбольш знакамітых тагачасных палкаводцаў – Канстанціна Астрожскага і Міхала Глінскага. Герберштэйн падрабязна апісвае мяцеж апошняга супраць караля Жыгімонта І Старога. Пазней за Герберштэйна, у другой палове ХVI ст., пра Беларусь пісалі венецыянец Рафаэль Барберыні(1565 г.), польскі шляхціц з-пад Торуні Кшыштаф Граеўскі(1574 – 1575 гг.), якога магнаты кінулі ў турму, абвінаваціўшы ў шпіянажы на карысць Івана ІV, паслы Свяшчэннай Рымскай імперыі Ганс Кабенцль фон Просегі князь Даніэль фон Бухаў(1575 г.), англійскі пасол Джэрам Горсі(1591 г.).

У канцы ХVI ст. колькасць падарожнікаў рэзка ўзрасла. Праз тэрыторыю Беларусі праязджалі немец Самуэль Кіхельз Ульма, які вандраваў толькі па цікаўнасці (1586 г.), сакратар пасольства

Ганзы да цара Барыса Гадунова Іёган Брамбах(1603 г.), шведскі дыпламат і гісторык Пер Персан(1620 г.), немец Адам Эльшлегер(Алеарый) (1647 г.), рэзідэнт Швецыі ў Расіі Іёган дэ Родэс (1655 г.), пасол Свяшчэннай Рымскай імперыі Аўгусцін Майерберг(1662 г.), англічанін на рускай службе Сэмуэл Колінз(1671 г.), курляндзец Якаб Рэйтэнфельс(1680 г.) і інш.

Большасць падарожнікаў называлі Беларусь Літвой або Руссю. Што датычыцца тэрміна «Белая Русь», то ў ХV – ХVI ст. ён ужываўся і да Уладзіміра-Суздальскага княства, і да Урала, і да

Вялікага княства Літоўскага.

Для чужаземных падарожнікаў адметнымі рысамі ВКЛ былі суровыя зімы з маразамі і мноствам снегу, вялікая колькасць лясоў, рэчак і балотаў. Як правіла, яны скардзіліся на сцюжу. Герберштэйн пісаў, што першага студзеня 1527 г., калі ён выехаў з Гродна ў м.Крынкі, «ударылі жорсткія маразы, а імклівы вецер, падобны віхуры, круціў і раскідваў снег так, што ад гэтага

холаду памерзлі коні і сабакі». Іёган Корб пісаў пра неверагодную глыбіню снежных сумётаў, пра непраглядныя завеі ў канцы лютага 1698 г.

Падарожнікі добра апісалі беларускія рэкі і азёры. А.Маерберг падрабязна апісаў Днепр і яго прытокі. Шмат месца адведзена густым і непраходным лясам, расліннаму і жывёльнаму свету

Беларусі.

Дарогі звычайна былі ў дрэнным стане. Чужаземцы скардзіліся аб гэтым. Д. фон Бухаў пісаў: «З-за вузкай дарогі (з Вільні ў Оршу) мы не змаглі карыстацца сваімі павозкамі і мусілі звярнуц-

ца за дапамогай да татар, чые павозкі былі меншыя». Што датычыцца мастоў, то яны ў той час былі часовымі і трымаліся не на сваях, а на плоскіх суднах, напрыклад, у Оршы.

Падарожнікі зрабілі ў сваіх запісах апісанне сродкаў перадвіжэння, карчмоў, якія называліся Пачакай, Вясёлая, Зладзейка, Рым, Выгода. Засталося шмат звестак аб гарадах Беларусі: Мінску, Барысаве, Магілёве, Оршы, Полацку, Віцебску, Ваўкавыску, Пінску, Слоніме і інш. Іншаземцаў здзіўляла гасціннасць мясцовых жыхароў. Б.Танер пісаў: «Тутэйшыя жыхары вельмі гасцінныя; мы прабылі восем дзён, і яны ўдосталь забяспечвалі нас рознымі прыпасамі: півам, мёдам, водкай, віном, шчодра кармілі ўсіх нашых коней». У цэлым замежныя падарожнікі заставілі шмат запісаў аб гаспадарчым жыцці, гандлі, гістарычных помніках і гарадской архітэктуры ВКЛ.

 

 

№18 Летапісанне ў ВКЛ. Беларуска-літоўскія летапісы XV – XVI стст. і іх ідэйна-

палітычная накіраванасць.Беларуска-літоўскімі лічацца летапісы, у якіх выкладаецца гісторыя ВКЛ і якія былі складзены на тэрыторыі гэтай дзяржавы. Агульнадзяржаўнае галоўным чынам па

сваёй тэматыцы і канцэпцыях летапісанне ў ВКЛ у ХIV – ХVІ стст. насіла пераважна прыватна-арыстакратычны або царкоўны характар і вельмі адрознівалася ад больш централізаванага рускага летапісання.

Тэрмін «беларуска-літоўскія летапісы» быў уведзены ў навуковы зварот ў 1969 г. М.М.Улашчыкам і В.А.Чамярыцкім. Вядомы беларускі гісторык М.М.Улашчык падрыхтаваў да друку ХХХІІ і

ХХХV тамы «Полного собрания русских летописей». На сённяшні дзень гэта самае поўнае выданне ўсіх вядомых беларуска-літоўскіх летапісаў. Таксама Улашчык у сваёй апошняй манаграфіі «Введение в изучение белорусско-литовского летописания» (1985 г.) правёў кры-

ніцазнаўчы і археаграфічны аналіз усіх вядомых спісаў. Значны ўклад у вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання ўнёс В.А.Чамярыцкі ў манаграфіі «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў» (1969 г.). Аўтар раскрыў паходжанне летапісаў, зрабіў іх класіфікацыю і літаратура-знаўчы аналіз. Пад яго рэдакцыяй у серыі «Беларускі кнігазбор» выйшла кніга «Беларускія летапісы і хронікі» (1997 г.).

Згодна з класіфікацыяй, прапанаванай А.А.Семянчук, беларуска-літоўскае летапісанне падзяляецца на падставе асноўных летапісных зводаў на тры этапы: Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага, Хроніка Быхаўца.

Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. лічыцца першым агульна-дзяржаўным летапісным зводам ВКЛ. Ён заснаваны на летапісы, складзеным на мяжы 20 – 30-х гг. ХІV ст. у Смаленску, магчыма,

пры двары мітрапаліта Герасіма, які з’яўляўся прыхільнікам палітыкі князя Вітаўта.

Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. раскрывае гістарычныя падзеі з ІХ ст. да 1446 г. Звесткі запазычаны са старажытнарускіх летапісаў і твораў, напісаных у Кіеве, Смаленску, Маскве, Вільні. Неад’емнай часткай звода з’яўляецца «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» і «Пахвала Вітаўту». Тэкст Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. складаўся паступова. Беларускі даследчык Ю.А.Заяц адзначыў тэндэнцыйнасць адбору аўтарам звестак са старажытнарускіх крыніцаў, што было звязана з грамадзянскай вайной 30-х гг. ХV ст. і расколам ВКЛ:

было небяспечна ўзгадваць аб дзяржаўнай самастойнасці Полацкай зямлі ў Х – ХІІІ стст. Таксама летапісец не ўключыў звесткі аб рассяленні ўсходніх славян, аб паходзе Аскольда і Дзіра на Царград, выключана інфармацыя пра паходы кіеўскіх князёў на яцвя-

гаў, радзімічаў, балгар, харватаў, палякаў. Аўтар не праявіў цікавасці да асуджэння княжацкіх міжусобіцаў, што было характэрна для «Аповесці мінулых гадоў».

Як і ў «Аповесці...», аўтарам Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. кіравала ідэя незалежнасці радзімы ад іншаземцаў. Гэтая пазіцыя прасочваецца ў запісах аб бітве на Вожы (1378 г.), пра Ку-

лікоўскую бітву (1380 г.), аб прыняцці Смаленскам князя Юрыя Святаславіча (1401 г.). Тагачасная рэчаіснасць заставіла аўтара прасачыць тры сюжэты: татарскае нашэсце, дзейнасць вялікіх кня-

зёў маскоўскіх і гістарычныя падзеі ў ВКЛ, якія падаюцца ў цеснай сувязі з гісторыяй Маскоўскай Русі і ў пераемнасці з гісторыяй Кіеўскай Русі.

У «Летапісцы...» раскрываеца палітычная гісторыя ВКЛ амаль за стагоддзе: ад смерці Гедыміна па смерць Вітаўта. У форме суцэльнага апавядання прадстаўлены змова Альгерда і Кейстута супраць Яўнуція, дынастычная вайна паміж Вітаўтам і Ягайлам, грамадзянская вайна паміж Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Але па сваёй структуры летапісны звод не мае цэласнага характару. У заключнай частцы твора падзеі пераносяцца на Падолію (ад бітвы на р.Сінія Воды па паход Вітаўта ў гэты

рэгіён).

У Беларуска-літоўскім летапісу 1446 г. абгрунтоўваецца заканамернасць палітычнага аб’яднання літоўскіх, беларускіх і ўкраінскіх земляў у складзе ВКЛ і цэнтралізатарская палітыка

літоўскіх князёў, выяўляецца імкненне перадавых колаў тагачаснага грамадства асэнсаваць гістарычную ролю ВКЛ ва Усходняй Еўропе. Адчуваецца ўплыў канцэпцыі правідэнцыялізму, аўтар адбіраў для пераказу толькі тыя факты і падзеі, якія адлюстроўвалі дзейнасць князёў, ваенаначальнікаў, найвышэйшага духавенства. Але ў параўнанні са старажытнарускім летапісаннем прасочваецца больш свецкі характар.

Змена культурна-палітычнай сітуацыі ў ВКЛ напачатку ХVI ст. прывяла да таго, што беларуска-літоўскі звод ужо не задавальняў

кіруючыя колы краіны. З’яўленне «Хронікі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага» было выклікана новымі грамадска-палітычнымі тэндэнцыямі, патрэбай умацавання міжнароднага ста-

новішча ВКЛ, гістарычнага абгрунтавання яго права на беларускія

і ўкраінскія землі, імкненнем даказаць высакароднае паходжанне кіруючай княжацкай дынастыі.

Нельга не адзначыць уплыў рэнесансавых ідэяў. У ХVI ст. у

Еўропе ствараюцца велічныя і патрыятычна накіраваныя гісторыі краінаў і народаў. Прадстаўнікі асобных арыстакратычных фаміліяў шукалі славутых продкаў. Напрыклад, у Польшчы ў ХVI –

XVII стст. была распаўсюджана канцэпцыя паходжання польскай

шляхты ад старажытных сарматаў, у Венгрыі – ад гунаў. Кіруючыя колы ВКЛ ужо не былі задаволены Беларуска-літоўскім летапісам 1446 г. У ім гісторыя ВКЛ з’яўлялася арганіч-

ным працягам гісторыі Кіеўскай Русі, а літоўскія князі выступалі носьбітамі агульнарускіх тэндэнцыяў. Арыстакратыя краіны больш цікавілася мінулым сваёй радзімы – уласна літоўскіх земляў – ге-нэзісам ВКЛ.

«Хроніка ВКЛ» складзена ў 20-я гг. ХVI ст., магчыма ў Вільні. Аўтар гэтага летапіснага зводу быў набліжаным да магнатаў Гаш- тольдаў. Хроніка ВКЛ раскрывае гісторыю дзяржавы ад князя Па-

лемона да Гедыміна.

У аснову летапіса пакладзена легенда пра паходжанне літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў. У І-м ст. н.э. 500 сем’яў рымскай знаці, ратуючыся ад жорсткасцяў імператара Нерона,

уцяклі марскім шляхам у Жмудзь. На чале эмігрантаў стаяў Палемон, або Публій Лібон. Яго сын Кунас заклаў дынастыю літоўскіх князёў, прадстаўніком якой быў заснавальнік ВКЛ Міндоўг. Нават слова «Літва» выводзіцца ад лацінскага «lituus» – труба, сігнальны ваенны ражок.

Аўтар тлумачыць уладу літоўскіх князёў на Русі наступствамі мангола-татарскага нашэсця і шлюбамі з дачкамі мясцовых князёў. Прасочваецца антыпольская накіраванасць летапіснага зводу:

Ягайла называецца клятвапарушальнікам, забойцам. Вядома, што легенды служылі канкрэтным палітычным мэтам. Да таго ж гэты міф сведчыў аб патрэбе этнічнага самаакрэс-лення літоўцаў. Рымскія продкі ўзносілі літоўцаў над іншымі на- родамі, цешылі іх нацыянальны гонар. Згодна з легендай, літоўцы вялі свой радавод ад каталіцкага Захаду і не мелі нічога супольнага

з Усходам (Руссю). Гэта падкрэсліў Міхалон Літвін(магчыма, Вянцлаў Мікалаевіч, магчыма, Міхайла Цішкевіч) у трактаце «Аб норавах татар, літоўцаў і маскавіцян», які быў напісаны да 1550 г., а выйшаў у свет у 1615 г.

Літвін свядома выбраў манархічную мадэль паходжання літоў-скай арыстакратыі – ад Юлія Цэзара, які быццам бы захапіў Літву і зрабіў яе правінцыяй Рыма. У якасці доказу ён прывёў падабен-ства лацінскай і літоўскай моваў. Таксама Літвін абураеца жорсткім

стаўленнем шляхты да сялян і чэлядзі нявольнай, крытыкуе тага-часныя законы, паводле якіх сяляне і дробная шляхта не мелі пра-ва без згоды пана распараджацца сваёй маёмасцю, крытыкуе шлях-ту, якая не абар



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.