|
|||
Прадмет курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі».Стр 1 из 8Следующая ⇒
№1-2. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ(ад гісторыя + грэч. ^гарііо пішу, літаральна — апісанне гісторыі). 1) У шырокім сэнсе — гістарычная навука (такое азначэнне сёння ўжываецца рэдка). 2) Гісторыя гістарычнай навукі. 3) Сукупнасць гіст. даследаванняў, аб'яднаных агульнымі рысамі: нацыянальнымі (беларуская, польская, расійская і інш.), тэарэтычнымі (ліберальна-буржуазная, марксісц-кая, дэмакратычная і г.д.), тэматычнымі і храналагічнымі (Г. ВКЛ, кан-фесіянальных дачыненняў, запрыгонь-вання сялянства і інш.). Г. як навук. дыс-цыпліна вывучае заканамернасці працэ-су назапашвання гіст. ведаў, навуковага даследавання жыцця грамадства. Яе ас-ноўныя аспекты: вывучэнне арганізацыі гіст. навукі (даследуе пытанні падрых-тоўкі кадраў, сістэмы навук. устаноў, функцыяніравання архіваў, публікатарскай дзейнасці і г.д.)|/даследчыц-кая праблематыка (паказвае развіццё навуковага пазнання гіст. мінулага); тэарэтычная база даследаванняў (выяўленне, якім чынам тыя ці іншыя тэарэтычныя канцэпцыі скарыстоўваюцца ў працы даследчыка, уздзейнічаюць на фарміраванне навук. школ, плыняў); выяўленне ўплыву паліт. сітуацыі на канцэптуальную пазіцыю навукоўца. Вывучэнне гісторыі гістарычнай навукі адлюстроўвае аб'ектыўныя патрэбы на-вукі ў пазнанні самой сябе. Такое вывучэнне дае інфармацыю пра шлях, які прайшла гіст. навука, дазваляе ўдакладніць кірункі яе далейшага развіцця. Гістарыяграфія – гэта навука, якая вывучае навуковыя гістарычныя працы, прысвечаныя развіццю грамадства. Задачы курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі».Вы-вучаемы курс ставіць шэраг задачаў, якія неабходна вырашыць: 1) вывучэнне заканамернасцяў змены гістарычных канцэпцыяў і іх аналіз; 2) аналіз метадалагічных прынцыпаў, якімі кіраваліся дас-ледчыкі гісторыі Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды; 3) дас-ледаванне працэсу накаплення фактычных ведаў аб чалавечым гра-мадстве на тэрыторыі Беларусі, увядзення ў навуковы зварот новых крыніцаў (аднак гістарыяграфія не займаецца пошукам і публікацыяй гістарычных крыніцаў); 4) вывучэнне змены і ўдас-каналення метадаў і прыёмаў крыніцазнаўчага аналізу; 5) выву-чэнне праблематыкі гістарычных даследаванняў; 6) вывучэнне гістарычных навуковых установаў, а таксама сістэмы гістарычнай адукацыі ў краіне; 7) аналіз сродкаў навуковай інфармацыі і рас-паўсюджвання гістарычных ведаў, іх уплыву на грамадскую сама-свядомасць; 8) даследаванне міжнародных сувязяў айчыннай гіста-рычнай навукі, уплыву замежнай філасофіі і навуковай думкі на беларускіх вучоных; 9) вывучэнне ўмоваў развіцця гістарычнай навукі і адукацыі, і, асабліва ўрадавай палітыкі ў вышэйадзнача-най галіне.
№2-1. Прадмет курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі». Гістарычная навука Беларусі прайшла складаны і супярэчлівы шлях развіцця, асабліва ў савецкі час. Склалася сістэма ўстановаў гіста-рычнага профілю, падрыхтаваны кваліфікаваныя кадры даследчыкаў, назапашаны вялікі аб’ём гістарычных ведаў. Гістарычная на-вука не можа развівацца без аналіза набытых звестак, вызначэння ўкладу асобных вучоных і калектываў у вырашэнне навуковых праб-лемаў. Яна мае патрэбу ў ацэнцы выкарыстаных вучонымі крыні-цаў і іх інтэрпрэтацыі, вызначэння метадалогіі даследавання, дак-ладнасці вынікаў, новага ўкладу ў развіццё навукі. Ус ё гэта вызна-чае высокую ролю гістарыяграфіі гісторыі Беларусі сярод іншых гістарычных дысцыплінаў. Тэрмін «гістарыяграфія» мае грэчаскае паходжанне і склада-ецца з двух словаў: «гісторыя», што азначае «апавяданне аб міну-лым», і «графо» – «пішу». Такім чынам, у прамым сэнсе «гістары-яграфія» азначае «апісанне чаго-небудзь», «пісьмовае апавяданне аб мінулым». Гэтае значэнне тэрміна захавалася да ХХ ст., а тых, хто займаўся гісторыяй, называлі «гістарыёграфамі». Напрыклад, у дарэвалюцыйнай Расіі існавала званне прыдворнага гістарыёг-рафа. Яно прысвойвалася вядомым вучоным і пісьменнікам (Г.Ф.Мілеру, М.М.Шчарбатаву, М.М.Карамзіну). Пасада давала ім вялікі грашовы аклад і доступ у архівы. Такую ж пасаду займаў і нямецкі гісторык Л.Ранке. У ХХ ст. значэнне тэрміна «гістарыяграфія» змянілася. Пад ёю сталі звычайна разумець сукупнасць гістарычных работ, прыс-вечаных той ці іншай праблеме або сукупнасць даследаванняў, аб-’яднаных агульнымі рысамі: нацыянальнымі ( беларуская, расійская, амерыканская гістарыяграфія), тэарэтычнымі (ліберальная, два-ранска-манархічная, марксісцкая гістарыяграфія), тэматычнымі (гістарыяграфія ВКЛ, гістарыяграфія аграрнай гісторыі), хранала-гічнымі (гістарыяграфія 20 – сярэдзіны 50-х гг., гістарыяграфія ся-рэдзіны 50 – 80-х гг. ХХ ст.). Не адразу зацвердзілася вызначэнне гістарыяграфіі як гісто-рыі гістарычнай навукі, якое стала ўжывацца з пачатку ХХ ст. Па-колькі гісторыя гістарычнай навукі – гэта працэс развіцця навукі і яе падсістэм, то гістарыяграфія – гэта навуковая дысцыпліна, якая вывучае гэты працэс. Гістарыяграфія – гэта навука, якая вывучае працэс накаплення ведаў аб развіцці чалавечага грамадства і пераўтварэння іх у навуку, характарызуе розныя погля-ды на гістарычныя з’явы, разглядае працэс удасканалення метадаў гістарычнага даследавання. Прадметам гістарыяграфіі гісторыі Беларусі з’яўляецца гісторыя вывучэння айчыннай гісто-рыі ў гістарычнай навуцы Беларусі. Паколькі прадмет даследавання цесна звязаны з паняццем «гістарычная навука», гістарыяграфія ўключае ў сябе два кірункі: 1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых установаў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай на-вукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.). Таму гістарыяграфія гісторыі Беларусі вывучае арганізацыю гістарычнай навукі, даследчыцкую праблематыку (паказвае раз-віццё навуковага пазнання гістарычнага мінулага), тэарэтычную базу даследаванняў (выяўляе, якім чынам тыя ці іншыя тэарэтыч-ныя канцэпцыі выкарыстоўваюцца ў працы даследчыка, уплыва-юць на фарміраванне навуковых школаў, плыняў), паказывае ўплыў палітычнай сітуацыі на канцэптуальную пазіцыю даследчыка. Крытэрыяў вызначэння гістарыяграфіі як самастойнай гіста-рычнай дысцыпліны – пяць: значныя дасягненні ў галіне тэорыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў, фармаванне цэнтраў па распрацоўцы гістарычных праблемаў, падрыхтоўка кадраў гісто-рыкаў, якія прафесійна займаюцца мінулым сваёй навукі, стварэн-не навуковых даследаванняў, якія асвятляюць працэс развіцця гіста-рычнай навукі, фармаванне асаблівай навуковай лексікі. *** Слово «история» имеет в большинстве европейских языков два основных значения: одно из них отсылает к прошлому человечества, другое – к литературно-повествовательному жанру, рассказу, нередко вымышленному, о неких событиях. В первом значении под историей подразумевается прошлое в самом широком смысле – как совокупность человеческих деяний. Кроме того, термин «история» указывает на знание о прошлом и обозначает совокупность социальных представлений о минувшем времени. Синонимами истории в этом случае выступают понятия «историческая память», «историческое сознание», «историческое знание» и «историческая наука». Явления, обозначаемые этими понятиями, взаимосвязаны, и провести границу между ними нередко трудно, почти невозможно. Однако в целом два первых понятия в большей степени указывают на стихийно формирующийся образ прошлого, в то время как два последних подразумевают преимущественно целенаправленный и критический подход к его познанию и оценке. Примечательно, что термин «история», подразумевающий знание о прошлом, сохраняет в значительной степени и свой литературный смысл. Познание прошлого и оформление этого знания в связном устном или письменном изложении всегда предполагают рассказ о неких событиях и явлениях, вскрывающий их становление, развитие, внутренний драматизм и значение. История как особая форма человеческого знания сформировалась в рамках литературного творчества и сохраняет с ним связь до сих пор. Исторические источники разнообразны по своему характеру: это письменные памятники, устные предания, произведения материальной и художественной культуры. Для некоторых эпох эти свидетельства крайне малочисленны, для других – обильны и разнородны. Однако в любом случае они не воссоздают прошлое как таковое, а их информация не является прямой. Для потомков это лишь фрагменты утраченной навсегда картины минувшего. Чтобы воссоздать исторические события, информацию о прошлом нужно выявить, расшифровать, проанализировать и истолковать. Познание прошлого связано с процедурой его реконструкции. Ученый, равно как и любой интересующийся историей человек, не просто исследует какой-то объект, но, по существу, воссоздает его. В этом отличие предмета исторического знания от предмета точных наук, где любое явление воспринимается как безусловная реальность, даже если оно не изучено и не объяснено.
№3-4 Историографический факт, историографический источник+ конспект
В основе современных представлений об историографическом факте, историографическом источнике лежат взгляды известного российского историка А.М. Сахарова, суть которых в следующем. Главным историографическим фактом А.М. Сахаров считал концепцию ученого, которая может быть выражена не в одной, а в нескольких работах. Содержание концепции и её воплощение не всегда совпадают (влияние политики, настроения научного общества и т.д.). Историографическим источником А.М. Сахаров считал труды историков в особой форме (монографии, статьи, заметки, выступления, тезисы, черновики и т.д.). Кроме того, к историографическим источникам относят документацию научно-исследовательских организаций (протоколы съездов, конференций, круглых столов историков стенограммы дискуссии т.д.). Особый вид историографических источников представляют рецензии на исторические исследования, которые не только не отражают процесс утверждения концепции в науке, но и отражают гипотезы и позитивные решения. Таким образом, историография является важной частью исторического знания для формирования и развития профессионального историка, позволяющей дополнить знания по истории общественно-политической мысли, расширить представления о закономерностях научного познания, систематизирует знания обо всем историческом процессе, позволяет понять его во всем многообразии. Важной стороной прикладного значения историографии является использование полученных при её изучении знаний для написания исследовательских работ, в которых должен быть самостоятельный историографический образ. Задачами такого образа являются: 1. подведение итогов предшествующего изучения объекта исследования (выделение этапов, направлений в изучении данной темы, раскрытие методологических подходов, анализ источниковой базы предыдущих исследователей, оценка их труда); 2. выявление на этой основе тех аспектов исторической реальности.
№5 Праблема перыядызацыі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі. Развіццё гістарычнай навукі Беларусі патрабуе аналізу і сістэматызацыі пройдзенага ёю шляху пры дапамозе перыядызацыі.Зразумела, што любая перыядызацыя азначае спрошчванне і схе- матызацыю гістарычнага працэсу, але ўзровень развіцця навукі на сучасным этапе і выкладанне на гістарычных факультэтах вучэбнай дысцыпліны «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі» звяртае даследчыкаў да гэтага пытання. Пытанне аб перыядызацыі гісторыі гістарычнай навукі паўстала ў пачатку 60-х гг. ХХ ст., калі ішла падрыхтоўка «Очерков истории исторической науки в СССР». Акадэмік АН СССР М.В.Нечкіна разгарнула на старонках часопіса «История СССР» дыскусію, якая ахапіла шырокае кола навукоўцаў. Гісторыкі паставілі пытанне аб крытэрыях перыядызацыі, якіх было прапанава- на пяць: выкарыстанне марксісцка-ленінскай метадалогіі, змена праблематыкі даследаванняў, праведзеныя прыёмы даследавання, увядзенне ў навуковы зварот новых крыніцаў, змены ў арганізацыі гістарычнай навукі. Таму савецкія гістарыёграфы сталі падзяляць гісторыю гістарычнай навукі ў СССР на тры перыяды: 1917 – сяр. 30-х гг. – станаўленне савецкай гістарычнай навукі, кансалідацыя гісторыкаў на падставе марсісцка-ленінскай метадалогіі; сяр. 30 – сяр. 50-х гг. – накапленне даследчыкамі факталагічных ведаў, стварэнне першых абагульняльных працаў; сяр. 50-х – 80-я г. – уздым савецкай гістарычнай навукі. З беларускіх вучоных да гэтай праблемы адным з першых звярнуўся А.П.П’янкоў. У зборніку «Наука в БССР за 30 лет» ён вызначыў наступныя перыяды: ад адкрыцця БДУ ў 1921 г. да выхада пастановы ЦК ВКП(б) і СНК СССР аб выкладанні грамадзянскай гісторыі ў маі 1934 г.; з 1934 г. да чэрвеня 1941 г.; з пачатку Вялікай Айчыннай вайны да сучаснага яму часу (1949 г.). Цікава, што гісторык за пачатак развіцця беларускай савецкай гістарычнай навукі прыняў не 1917 г. (Кастрычніцкая рэвалюцыя), не 1919 г. (утварэнне БССР), а менавіта арганізацыю Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Блізкую пазіцыю заняў А.П.Ігнаценка. У брашуры «Введение в историю БССР» ён без аргументацыі вылучыў два перыяды:з 1921 г. да Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны. Пад уплывам пераменаў, якія адбыліся ў грамадска-палітычным жыцці рэспублікі, грунтоўны аналіз праблемы перыядызацыі гісторыі гістарычнай навукі ў БССР прапанаваў у 1990 г. член-ка- рэспандэнт АН БССР П.Ц.Петрыкаў. Гісторык вызначыў чатыры перыяды. Першы: 1917 – 20-я гг. – станаўленне навуковай марксісцка-ленінскай канцэпцыі гісторыі Беларусі, барацьба з яўрэйскімі гісторыкамі-марксістамі і беларускімі нацыянальнымі гісторыкамі. Другі перыяд: 30-я – першая пал. 50-х гг., характарызуецца аўтарам як поўнае панаванне марксісцка-ленінскай канцэпцыі гісторыі Беларусі, глыбокае вывучэнне даследчыкамі прац К.Маркса, Ф.Энгельса і У.І.Леніна. З другога боку, Петрыкаў адзначыў, што гіста- рычная навука ў гэты час была падначалена «многім ненавуковым і валюнтарысцкім пастулатам». Трэці перыяд працягваўся з сяр. 50 – па першую пал. 80-х гг. Для яго характэрны «ачышчэнне гістарычных ведаў ад дагматычных установак сталінізму», выданне калектыўных і манаграфічных прац, але «культ асобы аднаго чалавека быў трансфарміраваны ў культ КПСС». А вось чацвёрты перыяд аўтар пачаў з ХХVI з’езда КПСС (1986 г.) і вызначыў яго часам адмаўлення ад догмаў і стэрэатыпаў, памылковых канцэпцыяў у гістарычнай навуцы. З атрыманнем Беларуссю суверэнітэту гісторыкі прыступілі да фармавання нацыянальнай канцэпцыі гісторыі. Зноў паўстала праблема універсальнай перыядызацыі гісторыі гістарычнай навукі. У 3-м томе «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (1996 г.) аўтары артыкула «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі» (Г.В.Штыхаў, Д.У.Караў, З.Ю.Капыскі, М.В.Біч, М.П.Касцюк, Г.Г.Сяргеева) яе ў цэльным выглядзе не прапанавалі. Даследчыкі вылучылі летапісны перыяд, ХVІ – пачатак ХХ ст., савецкі перыяд. Апошніфактычна супаў з перыядызацыяй П.Ц.Петрыкава за выключэннемсярэдзіны 80-х гг. Аўтары прадоўжылі яго да канца 80-х гадоў. Імкненне стварыць лінейную храналогію гісторыі гістарычнай навукі Беларусі сутыкнулася з праблемай суадносінаў паняццяў «беларуская гістарыяграфія» і «гістарыяграфія гісторыі Беларусі». В.Галубовічзаўважыў, што апошняе паняцце па сваім змесце больш шырокае. Да таго ж Галубовіч прапанаваў свой падыход –вылучыць у кожным перыядзе шэраг «гістарыяграфічных сюжэтаў». Гісторык у чатырох перыядах (гістарыяграфія гісторыі Беларусі ІХ – ХІІІ стст., гістарыяграфія гісторыі ВКЛ, гістарыяграфія гісторыі Беларусі ХІХ – пач. ХХ ст., гістарыяграфія гісторыі Беларусі ХХ ст.) разглядае такія тэматычныя аспекты, як «польская гіста- рыяграфія», «літоўская гістарыяграфія», «расійская гістарыяграфія». У 2002 г. свой погляд на праблему перыядызацыі беларускай гістарыяграфіі найноўшага часу прапанаваў В.Астрога. Ён вылучыў сем перыядаў, распачаўшы шлях гістарычнай навукі Беларусі з 1918 г. – з прац А.І.Цвікевіча і М.В.Доўнар-Запольскага. Кожны перыяд падзяляецца на мноства дробных этапаў. Перыядызацыя В.Астрогі нагадвае асноўныя вехі грамадска-палітычнага развіцця рэспублікі ў складзе СССР, а другая палова 90-х гг. падаецца як час цяжкага становішча гістарычнай навукі – «перыяд абыякавасці дзяржавы да сваёй гістарычнай спадчыны». З гэтым тэзісам пагадзіцца нельга. Новую перыядызацыю ў 2003 г. распрацаваў П.Ц.Петрыкаў. Беларускі гісторык вызначыў чатыры этапы гістарыяграфіі гісторыі Беларусі: легендарна-апісальны (ХІІ – канец ХVІІІ ст.), апісаль- на-навуковы (канец ХVІІІ – ХІХ ст.), навукова-дыялектычны (1910 г. – 80-я гг. ХХ ст.), плюралістычны (з 90-х гг. ХХ ст.). Відавочна, што ў аснову перыядызацыі пакладзены пануючы метад даследавання мінулага. Праўда, апошні этап звязаны больш са зменамі ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі. Аўтар скептычна ставіцца да метадалагічнай канцэпцыі М.П.Касцюка і М.В.Біча. Храналагічна гістарыяграфію гісторыі Беларусі можна па- дзяліць на шэраг перыядаў: першы перыяд (ХІІ – першая палова ХVI ст.) – накапленне гістарычных звестак аб Беларусі ў летапісах, хроніках і іншых сярэднявечных творах. Другі перыяд (другая палова XVI – канец ХІХ ст.) – фармаванне вытокаў беларускай гістарыяграфіі ў межах польскай гістарычнай думкі. Гэты перыяд падзяляецца на чатыры этапы: другая палова XVI ст. –далучэнне культурна-гістарычных працэсаў у ВКЛ да заходнееўрапейскай культурнай традыцыі (М.Стрыйкоўскі); XVII – першаяпалова XVIII ст. – манаполія ордэна езуітаў на гістарычнае выхаванне моладзі, тэалагічная гістарыяграфія (А.Віюк-Каяловіч); другая палова XVIII ст. – вылучэнне гісторыі ў асобную вучэбную дысцыпліну, фармаванне «манархічнай» школы А.Нарушэвіча. Трэціперыяд (канец XVIII– пачатак 60-х гг. ХІХ ст.) – з’яўленне бела- рускага крыніцазнаўства, фармаванне «рамантычнай» школы І.Лялевеля, зварот да гісторыі Беларусі расійскай дваранскай гістарыяграфіі, фармаванне плеяды «мясцовых» даследчыкаў «гісторыі Літвы» (браты Тышкевічы, Т.Нарбут, А.Кіркор і інш.). Чацвёрты перыяд (пачатак 60-х гг. ХІХ– пачатак ХХ ст.) – вывучэнне гісторыі Беларусі даследчыкамі заходнерускага (М.В.Каяловіч і інш.) і ліберальнага (М.К.Любаўскі і інш.) кірункаў, афармленне беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі (М.В.Доўнар-Запольскі, В.Ю.Ластоўскі). Пяты перыяд (1919 г. – 80-я гг. ХХ ст.) – беларуская савецкая гістарыяграфія – падзяляецца на тры этапы: 1919 г. – 20-я гг. – пераходны этап ад абмежаванага канцэптуаль- нага плюралізму да ўстанаўлення марксісцкай метадалогіі, актуалізацыя гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыкі; 30-я – сярэдзіна 50-х гг. – манаполія марксісцка-ленінскай метадалогіі, прыярытэт гісторыі сацыяльна-эканамічных адносінаў і рэвалюцыйнага руху; другая палова 50-х – 80-я гг. – адносны плюралізм у метадалогіі гістарычнай навукі, пашырэнне яе дакументальнай і крыніцазнаўчай асновы, з’яўленне калектыўных абагульняльных працаў па гісторыі Беларусі, актуалізацыя гісторыі партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі сельскай гаспадаркі і сялянства, гісторыі прамысловасці, гарадоў і рабочага класа і інш. кірункаў. Шосты перыяд (з 90-х гг. ХХ ст. да нашых дзён) – пераход да нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі, плюралізм у метадалагічных падыходах.
|
|||
|