|
|||
Толькі ў 1991-1995 гг. Касцёл быў узведзены на пагорку па-над возерам на вуліцы Пушкіна. ⇐ ПредыдущаяСтр 5 из 5 У першай палове ХІХ стагоддзя касцёл быў перабудаваны. Здымкі таго часу сведчаць, што касцёл быў прамавугольны ў плане. Аднак спачатку ён меў дзве драўляныя вежы, а ў плане быў крыжападобным. У 1830-х гг. Царскі ўрад пачаў прымаць меры, накіраваныя супраць Каталіцкага Касцёла. Канфіскоўвалася касцёльная маёмасць. Школа ў Докшыцах таксама была адабраная дзяржавай і адразу зачынена. Улады не знайшлі сродкаў на яе ўтрыманне. У канцы ХІХ стагоддзя пробаршчам стаў ксёндз Ігнацый Радзівіл, які служыў тут каля 30 гадоў. Яго мэтай было сапраўднае служэнне Богу, а не прыслугоўванне царскім уладам. За правядзенне працэсій вакол касцёла і адмову ад рускамоўных набажэнстваў ён вымушаны быў некалькі разоў заплаціць штраф. Пад яго кіраўніцтвам быў адрамантаваны касцёл. 17 жніўня 1943 года касцёл быў спалены партызанамі. “Ініцыятыву” па яго знішчэнні праявіў адзін з жыхароў Докшыц, які канфліктаваў з ксяндзом за тое, што той у свой час не згадзіўся абвянчаць яго з сужыцелькай. Толькі ў 1991-1995 гг. Касцёл быў узведзены на пагорку па-над возерам на вуліцы Пушкіна. Выток ракі Бярэзіна Дошыцкі раён размяшчаецца на водападзеле басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў. Тут бяруць пачатак рэкі Вілія і Бярэзіна. Раней рака Бярэзіна з’яўлялася граніцай – на правым беразе была Мінская губернія, на левым пачыналася Віленская губернія. Па словах старых людзей, з краю дарогі і ракі раслі вербы, палова з якіх “плакала” ў ваду, а другая згіналася над дарогай. А вясной Бярэзіна пацягвалася пасля зімовага сну, разгортвалася так, што затоплівала дамы на Глыбоцкай вуліцы, так як дарога ішла метры на два ніжэй, чым зараз. Пасля 1966 года на вуліцы Савецкая пачалася рэканструкцыя. Было пашырана возера, пабудавана дамба і мост, падняты насып, пасаджаны парк. Сёння бераг ракі ўпрыгожвае каваная альтанка з гербам Докшыц, якая сімвалізуе выток ракі Бярэзіна.
|
|||
|