![]()
|
|||||||
верасня 1969 года ў Докшыцах адкрыты Дом піянераў і школьнікаў, які размясціўся на вуліцы Палявога. Былі адкрыты 4 гурткі: фатаграфіі, танцавальны, харавы і авіямадэльны.1 верасня 1969 года ў Докшыцах адкрыты Дом піянераў і школьнікаў, які размясціўся на вуліцы Палявога. Былі адкрыты 4 гурткі: фатаграфіі, танцавальны, харавы і авіямадэльны. У 1981-1985 гады ў Доме піянераў працуе 10-12 гурткоў рознай накіраванасці, а да 1990 года гэта колькасць вырасла да 44.
У 1993 годзе Дом піянераў перайменаваны ў Цэнтр дзіцячай творчасці. А з 1 верасня 2011 года ўстанова называецца Докшыцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі. З моманту ўзнікнення Цэнтр дзяцей і моладзі мяняў прапіску больш за 9 разоў. І толькі ў кастрычніку 2007 года пасля рэканструкцыі будынка былога вузла сувязі ва ўстанове, можна сказаць, пачалося новае жыццё. Цэнтр дзяцей і моладзі сёння гэта 81 гурток, 1097 навучэнцаў. Гэта месца, дзе кожны можа знайсці сабе занятак па душы. Гэта наш дом, дзе ўтульна і цёпла, дзе заўсёды рады гасцям.
|
|||||||
|