|
|||||||||||||||||||||
Самы стары мураваны будынак горада.Самы стары мураваны будынак горада. Ён захаваўся да цяперашняга часу. У ім былі дзве крамы, дзе гандлявалі тэкстылем. У падвале быў цэх па вырабе газіраванай вады і напояў. Знайдзіце гэты будынак. Барысаўская вуліца Гэта вуліца ў часы Расійскай імперыі насіла назву Аляксандраўская, у даваенны час гараджане называлі яе Барысаўскай. Якую назву мае вуліца сёння? Што знаходзіцца у будынку? Базарная плошча Кожны аўторак на плошчы быў кірмаш. З заходняга боку знаходзіўся заезджы двор. На плошчы знаходзіўся і гатэль. Якую назву плошча мае сёння?
Касцёл і царква Гэта фоздымкі царквы і касцёла нашага горада, дзе раней былі яны пабудаваны і дзе знаходзяцца сёння? Свята-Пакроўская царква У цэнтры Докшыц знаходзіцца помнік архітэктуры – Свята-Пакроўская царква. Пабудавана яна ў 1903 годзе на месцы ўніяцкага храма 1514 года. Звесткі пра царкву ў архіўных дакументах заканчваюцца 1913 годам. Але вядома, што ў 20-30 гады, калі на Беларусі адбываліся рэпрэсіі і ішла барацьба супраць цэркваў, гэта царква аказалася па-за агульнай палітыкай кіруючых улад, бо тэрыторыя належала Польшчы. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў царкве немцы зрабілі лагер для ваеннапалонных, а на званіцы ўстанавілі кулямёт. Калі немцы былі выгнаны з Докшыц, усе начынне ў царкве засталося. У вайну царква выстаяла ў многім дзякуючы свяшчэнніку Мікалаю Пляшчынскаму, які рабіў усё магчымае, каб перажыць гэты цяжкі час. Свяшчэннік выратаваў шмат людзей пад час вайны.
ДУДА “Докшыцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”
|
|||||||||||||||||||||
|