|
|||||||
У гады вайны плошча была месцам пакарання мясцовых жыхароў.У гады вайны плошча была месцам пакарання мясцовых жыхароў. Назва плошча Палявога з’явілася пасля таго, як тут была заложана брацкая магіла, у якой разам з іншымі жыхарамі, партызанамі і вайскоўцамі быў пахаваны Герой Савецкага Саюза Іван Сцяпанавіч Палявы.
Брацкая магіла савецкіх воінаў Іван Сцяпанавіч Палявы нарадзіўся ў 1907 годзе на Украіне. Здзейсніў 125 баявых вылетаў вядучым звяна, авіяэскадрыллі, палка далёкай разведкі і бамбардзіроўкі войск праціўніка. Але 20 жніўня 1944 года адбыўся яго апошні палёт. Лётчык Іван Сцяпанавіч Палявы, штурман Васіль Мікітавіч Ніцай і паветраны стралок-радыст старшы сяржант С.А.Шумкоў – загінулі. У гэты дзень з малажанскага аэрадрома яны выляцелі ў Прыбалтыку бамбіць матэрыяльныя базы ворага на буйным чыгуначным вузле горада Мажэйкяй. Адбамбіліся, здавалася, удала. Уся станцыя была ў агні пажараў і ўзрываў. Але варожая зенітная артылерыя таксама вяла агонь па нашых “Ту-2”. Самалёт Палявога быў падбіты ішоў на адным маторы. Да аэрадрома Палявы яго ўсё ж давёў, ды ў час пасадкі “Ту-2” рэзка пайшоў уніз і ўрэзаўся ў зямлю.
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы Касцёл у Докшыцах быў пабудаваны ў 1608 годзе. Знаходзіўся ён на Базарнай плошчы (цяпер плошча Палявога). Яго фундатарам быў Станіслаў Кішка. Ён жа абавязаў святароў адкрыць школу ў мястэчку. У 1655 годзе касцёл быў спалены маскоўскімі заваёўнікамі. Тым не менш, каталіцкая парафія існавала, а набажэнствы адпраўляліся ў стайні. Толькі ў 1745-1753 гадах касцёл быў адбудаваны. У 1781 годзе пры касцёле было заснавана брацтва Найсвяцейшай Тройцы.
|
|||||||
|