![]()
|
|||||||||||||||||||||||||
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ “ДОКШЫЦКІ РАЁННЫ ЦЭНТР ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ”Стр 1 из 5Следующая ⇒ ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ “ДОКШЫЦКІ РАЁННЫ ЦЭНТР ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ”
Прывітанне, сябры! Жыхары Докшыччыны – гэта шчырыя і дбайныя гаспадары, якія заўсёды рады гасцям. Мы запрашаем вас у невялікае падарожжа па нашай вялікай малой радзіме! Пазнаёмцеся з багатай гісторыяй нашага краю і паўдзельнічайце у квесце. Наперад!
Існуе некалькі версій, якія тлумачаць, адкуль пайшла назва “Докшыцы”. Версія 1. У часы Вялікага княства Літоўскага на чале з князем прыехала будаваць горад ля вытокаў Бярэзіны вялікая колькасць халопаў. У кожнага на шыі вісела невялікая дошчачка, на якой было напісана ці то прозвішча халопа, ці то імя яго гаспадара, ці то лічба. Справа была зроблена: горад пабудавалі і дарогі да яго вымасцілі. У знак прызнання заслуг усім халопам была падорана свабода. Радасныя рабы тут жа скідвалі з сябе ненавісныя дошчачкі пад ногі. Халопаў было так многа, што ўся мясцовасць была літаральна ўсеяна гэтымі біркамі. Людзі яшчэ доўга расказвалі аб убачаным, паўтараючы мноства разоў: “Дощечки, дощечки, дощечки», што з часам трансфарміравалася ў Докшыцы.
Заданні для праходжання маршрута:
Герб Докшыц уяўляе сабой выяву двух чорных узгоркаў, на якіх ляжаць два жоўтыя збаны, што праліваюць ваду з дзвюх срэбраныях крыніц, накіраваных ў розныя бакі верхняй часткі шчыта.Адна з якіх сімвалізуе раку Бярэзіна, адкажыце, якую раку сімвалізуе другая крыніца?
|
|||||||||||||||||||||||||
|