|
|||
Памочнік. Паштальён. Подпіс. Секунда ⇐ ПредыдущаяСтр 4 из 4 Памочнік (назоўнік | мужчынскі род) 1. Чалавек, які памагае каму-н. у чым-н. П. у рабоце. 2. Тое, што і намеснік (у 2 знач. ). П. машыніста цеплавоза. || жаночы род: памочніца. Без яго жыццё – самота, ён надзея, і пяшчота, і памочнік ён, і брат. Хай у нас іх будзе шмат. Паштальён паштальён, разносчык пошты. Страус- паштальён З птушак ён — Бягун адзіны, Страус — Добры паштальён, Прабяжыць За паўгадзіны Кіламетраў Трыццаць ён... Па пустыні Бездарожнай Паўз трапічныя лясы Пошту прынясе Ў дом кожны — Кнігі, Пісьмы, адрасы. Плывец (назоўнік | мужчынскі род) Спартсмен, які займаецца плаваннем, а таксама той, хто плавае, умее плаваць. Добры п. || жаночы род: плыўчыха. Памагаюць трэніроўкі, Ксеня радуецца ціха, І зайздросцяць ёй сяброўкі. Ксеня – лепшая плаўчыха. Подпіс (назоўнік | мужчынскі род) 1. гл. падпісаць. 2. Надпіс пад чым-н, над чым-н. П. пад карцінай. 3. Прозвішча, напісанае ўласнаручна. Паставіць п. і дату. Аблачынкі, сонца круг, А пад імі – рэчка, луг… І паставіў подпіс Дзіма: “Гэта ўсё – мая Радзіма! Секунда тлумачэнне слова: секунда, -ы, ДМ -дзе, жаночы род 1. Адзінка вымярэння часу, роўная 1/60 часткі мінуты. Кожны з нас Працы час Да секунд разлічыў, Толькі б болей зрабіць для любімай Радзімы! Панчанка. // Вельмі кароткі адрэзак часу, імгненне. І вось праз секунду, а можа праз дзве Трапечацца лешч на вільготнай траве. 2. Адзінка вымярэння вуглоў, дуг, роўная 1/3600 градуса, якая на пісьме абазначаецца значком ″ зверху лічбы справа. 3. У музыцы — другая ступень дыятанічнай гамы, а таксама інтэрвал паміж двума суседнімі гукамі гэтай гамы. 4. Другі інструмент і яго партыя ў аркестры. Скрыпка-секунда. Кларнет-секунда.
Бліснула маланка, праз секунду пачаў грымець гром. Услых тлумачэнне слова: услых, прыслоўе Уголас, каб было чутно іншым. Чытацьуслых. ▪ — Ну вось. У добры шлях, — услых пажадала Таня і зайшла ў вагон. Сінонімы: уголас, голасна. Уверсе (прыслоўе) У верхняй частцы, у вышыні. У над дзвярыма была вялікая шчыліна. Уверсе зоры, Унізе вата, А між зор і ваты – хата. Унізе тлумачэнне слова: унізе, прыслоўе У ніжняй частцы; ніжэй чаго-н.; процілеглае уверсе. Унізе мерна цякла Бярэзіна, якая яшчэ не ўвайшла ў свае берагі. Дзятлік сівы, як праменьчык жывы, то ўверсе, то ўнізе. На суку павісне, схаваецца ў дупле, або ізноў на ствале.
|
|||
|