|
|||
Берэт. Вуліца. Гараджане. ГрымецьБерэт (назоўнік | мужчынскі род) Круглая мяккая шапачка без казырка. Мужчынскі б. || памяншальная форма: берэцік. || прыметнік: берэтны. Калі ласка, дзядзька вецер, не здзімай ты мой берэцік. Лепей хмары разгані, За ракою адпачні. Вуліца вуліца, -ы, жаночы род 1. Два рады дамоў і прастора паміж імі для праходу і праезду, а таксама сама гэта прастора. Мястэчка малое: ад незабрукаванай плошчы разыходзіцца шэсць вуліц. Брыль. На доўгай, абсаджанай старымі таполямі вуліцы было ціха і бязлюдна. В. Вольскі. 2. Месца пад адкрытым небам у процілегласць памяшканню. На вуліцы такая відната, людзі з работы яшчэ не прыйшлі, а ты ўжо святло запаліў. Мележ. 3. пераноснае значэнне. Асяроддзе, якое сваёй некультурнасцю, нявыхаванасцю дрэнна ўплывае на каго-н. Уплыў вуліцы. ••• Будзе і на нашай вуліцы свята глядзі свята. Выкінуць на вуліцу каго глядзі выкінуць. Зялёная вуліца — прапускаць без затрымак, па-за ўсякай чаргою.
Па шырокай вуліцы Едзе певень с курыцай, А насустрач ім – гусак. Ты выходзіш, калі так. Гараджане (назоўнік | мн. лік) Жыхар горада (у 1 знач. ). || жаночы род: гараджанка, гараджанін. ГАРАДЖАНІН (назоўнік | мужчынскі род) Жыхар горада (у 1 знач. ). || жаночы род: гараджанка. Знайдзі лішняе слова: горад, гарадскі, гараджане, прыгарад. Грымець тлумачэнне слова: грымець, -млю, -міш, -міць; незакончанае трыванне 1. Утвараць моцныя рэзкія гукі, грукат, шум. Паравоз дрыжаў, грымеў, скрыгатаў. Мележ. Бядуля. — Я заўсёды стаяў цвёрда на зямлі, — грымеў словамі мельнік. 2. пераноснае значэнне. Карыстацца вялікай папулярнасцю, славіцца. — Дырэктар школы Яснікоў ужо грыміць на ўсю рэспубліку. Паравоз дрыжаў, грымеў, скрыжатаў. Грымелі раскаты грому. Грымнуў гром угары, Хлынуў лівень На двары. Гром грыміць у верасні- на цёплую восень.
|
|||
|