Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Аб'язджаць. Ахвотна. Балерына. Бервяно



Аб'язджаць

(дзеяслоў | закончанае трыванне)

1. Часта выязджаючы, пабываць у многіх месцах. А. усю краіну. 2. Прывучыць каня да язды, хадзіць пад сядлом. А. жарэбчыка. 3. Абкатаць, яздой праверыць машыну. А. машыну. 4. Укатаць, зрабіць роўным, гладкім. А. дарогу || незакончанае трыванне: аб'язджаць. || назоўнік: аб'езд і аб'ездка. Аб'езд хворых. Аб'ездка коней.

АБ'ЕЗД

(назоўнік | мужчынскі род)

1. гл. аб'ездзіць і аб'ехаць. 2. Месца, па якім можна аб'ехаць. Новы а. Перад вёскай зрабілі аб'езд.

Рэбус:

6 2 8 4 7 3 5 1 10 9

д б а я ж, з а ь ц

Ахвотна

ахвотна, прыслоўе

Захвотай, з прыемнасцю, з радасцю. [Настаўнік: ] — Ведаеш што, Сцёпа, папрабуй ты на рабфак паступіць.. Табе я ахвотна памагу. Колас. Хлопцы былі гатовы да ад'езду — хто ахвотна, а хто і без ахвоты.

 

Я ахвотна на калядкі

вам спяку бліны, аладкі.

 

Фізкультмінутка

Любяць рукі працаваць-

І вязаць, і прасаваць.

Трэба посуд ім памыць

Трэба кактусы паліць.

Трэба плюшаваму мішку

Гарнітур пашыць, манішку.

Ёсць рукам

Заўжды работа,

Толькі вось была б ахвота.

Балерына

(назоўнік | жаночы род)

Артыстка балета; танцоўшчыца.

Балет

(назоўнік | мужчынскі род)

1. Майстэрства тэатральнага танца. Класічны балет. 2. Тэатральнае прадстаўленне на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі і музыкі, а таксама музычны твор, які ляжыць у аснове такога спектакля. 3. Калектыў артыстаў, якія выконваюць балет. || прыметнік: балетны. Балетная школа.

 

 

Мы – вясёлыя пушынкі,

і сябруем мы з зімой.

Мы – сняжынкі–балерынкі,

мы танцуем танец свой.

Бервяно

На паляне ляжала бервяно. Па бервяну поўзалі мурашкі.

Пад бервяном зрабіла утульнае гняздзечка шустрая мышка. У траве каля бервяна скакалі жабкі.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.