Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Дэлегацыя. Дошкі (дошка). Калектыў



Дэлегацыя

тлумачэнне слова:

дэлегацыя, -і, жаночы род

Група дэлегатаў ад якой-н. арганізацыі, калектыву, дзяржавы. Сустрэць дэлегацыю. Дэлегацыя рабочых. Замежная дэлегацыя.

Расшыфруйце слоўнікавае слова.

 

4 1 6 9 3 5 8 2 7

е д а я л г ы э ц

Дошка

дошка, -і, ДМ -шцы; родны склон множны лік -шак; жаночы род

1. Плоскі, адносна шырокі і нятоўсты кавалак дрэва, выпілаваны або вычасаны з бервяна. Напілаваць дошак. Сасновая дошка. Замяніць дошкі ў падлозе. ▪ Станкі былі шчыльна адгароджаны адзін ад аднаго габляванымі дошкамі. Паслядовіч.

2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам. Выклікаць вучня да дошкі. Запісаць сказ на дошцы.

3. Прыстасаванне для чаго-н. у выглядзе пліты, пласціны. Грыфельнаядошка. Дошка для аб'яў. Чарцёжная дошка. Шахматная дошка.

•••

Дошка гонару — дошка з прозвішчамі і фатаграфіямі перадавікоў вытворчасці.

Мемарыяльная дошка — дошка, якая служыць для увекавечання памяці аб якой-н. асобе або падзеі.

Чорнаядошка — дошка з прозвішчамі адсталых у рабоце або вінаватых у чым-н.

Чырвоная дошка — тое, што і дошка гонару.

 

Бягуць па дарожцы

Дошкі да ножкі. (лыжы)

Дошкі (дошка)

1. Плоскі з двух бакоў кавалак дрэва невялікай таўшчыні, які атрымліваецца шляхам падоўжнай распілоўкі бервяна. Сасновыя дошкі. 2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам. 3. Пласціна, пліта. Мармуровая д. Грыфельная д. Шахматная д. Д. аб'яў. Ад дошкі да дошкі (прачытаць, вывучыць) (размоўнае) — ад пачатку да канца. Ставіць на адну дошку каго з кім (размоўнае) —прыраўноўваць каго-н. да каго-н. || памяншальная форма: дошчачка. || прыметнік: дошкавы.

Калектыў

калектыў, -тыву, мужчынскі род

Група людзей, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнай дзейнасцю. Рабочы калектыў. Калектыў мастацкай самадзейнасці. // Група людзей, звязаных сумеснай работай у адной арганізацыі, установе, на прадпрыемства і пад. Фабрычны калектыў.

Закрэслі лішняе слова.

Калектыў, калектыўны, калекцыя, калектыўна.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.