Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Абмежаванне канстытуцыйных правоў



 

Гаворка аб правамерных, дазволенных самой Канстытуцыяй абмежаваннях. Пад абмежаваннем канстыцыйных правоў чалавека можна разумець дазовленная Контытуцыяй умяшанне дзяржавай у ажыццяўленне правоў чалавека, якое вядзе да немагчымасці рэалізацыі дадзеных правоў альбо ўскладняе іх ажыццяўленне. У значнай, а то і ў пераважной колькасці скаргаў, які падаюцца цывільнымі асобамі ў Канстытуцыйня суды дзяржаў, камітэта ААН па правах чалавека, Еўрапейскі суд па правах чалавека аспрэчваецца менавіта абмежаванне правоў і свабод, таму інстітут абмежавання правоў мае надзвычай важнае практычнае значэнне, ён пастаянна задзейнічаны ў нарматворчай і правапрымяняльнай практыцы дзяржавы, а таксама ў юрысдыкцыйнай дзейснасці міжнародных органаў.

Прыкладамі абмежаванняў правоў чалавека могуць быць наступнымі: абмежаванне свабоды выезду грамадзяніа Беларусі за мяжу, калі ён валодае дзяржаўнай тайнай; забарона праводзіць публічныя мерапрыемствы на адлегласці меньн за 200 метраў ад афіцыйнай рэзідэнцыі Презідэнта, будынкаў Нацыянальнага сходу, Урада, смяротнае пакаранне за здзяйсненне асабліва цяжкага злачынства як абмежаванне права на жыццё; штраф у якасці адміністрацыйнага спагнанне як абмежаванне права ўласнасці; адлічэнне магістранта з вну за акадэмічную непаспяховасць як абмежаванне права на адукацыю.

Чым болей замацавана правоў у Канстытуцыі, тым больш рэальныя будуць правы чалавека

 

Канстытуцыйная правы і свабоды – гэта правілы, а іх абмежаванне – выключэнні за дадзеных правіл. Аднак у заканадаўстве любой дзяржаве змяшчаецца нямала абмежаванняў, бо яны абумоўлены аб’ектыўнымі патрабаваннямі арганізацыі грамадскага жыцця.

Абмежаванне правоў нельга атаясамліваць с санкцыямі за правапарушэнні. Многія абмежаванні з супрацьпраўнымі ўчынкамі. Аднак абмежаванні могуць з’яўляцца і мерай юрыдычнай адказнаці. Сярод прыведзенных вышэй прыкладаў абмежавання ёсць і першыя і другія.

Артыкул 23 Канстытуцыі Беларусі ўстанаўлівае агульны парадак паводле якога толькі і можа ажыццяўляцца абмежаванне правоў асобы. Дадзены парадак распаўсюджваецца менавіта на канстытуцыйныя правы, а не правы, замацоўваемымі іншымі галінамі права.

Падчас ацэнкі на адпаведнасць артыкулу 23 ажыццёўленых дзяржавай мер першапачаткова трэба ўстанавіць, ці сапраўды мела месца абмежаванне, гэта значыць умяшанне ў рэалізацыю правоў індывідаў. Абмежаванне можа быць прамым або ўскосным. Напрыклад, звальненне асобы за членства ў грамадскім аб’яднанні з’яўляееца абмежаваннем не толькі права на працу (непасрэдна), але і свабоды аб’яднання (апасродкава).

Абмежаваннем прызнаюцца і такіе меры дзяржавы, якія прыняты ўжо пасля реэалізацыя чалавекам свайго права (бо ўскладняюць карыстанне гэтым правам у будучыні). Нават мяккія формы ўмяшання дзяржавы ў правы чалавека кваліфікуюцца ў якасці іх абмежаванняў, калі ўскладняюць карыстанне правамі (Язелін супраць Францыі, Язелін прыняў удзел у дэманстрацыі, якая адбылася супраць рашэння суда. Падчас дэманстрацыі некаторыя ўдзельнікі даволі актыўна выказывалі лозунгі, а асобныя ўдзельнікі сталі дапускаць і знявагу ў адрас суддзяў, якія вынеслі рашэнне. Яшчэ праз некалькі хвілін яны сталі наносіць на дзяржаўныя будынкі непрыстойныя надпісы і невялікія пагромы. Паліцыя не стала вельмі ўмешвацца. Супраць Язеліна было ўзбуджаны дысцыплінарны працэс у калегіі. Суд наклаў на адваката дысцыплінарнае спагнанне за ўдзел у дэманстрацыі на падставе асаблівасцяў яго прафесіі. Ён звярнуўся ў ЕС па правах чалавека, суд прыняў яго пазіцыю, канстатуя, што дэманстрацыя была легальнай, пашкоджанняў і зневажлівых выкрыкаў ён не рабіў. Т. ч., дзяржава парушыла правы чалавека 1991).

З артыкула 23 Канстытуцыі вынікае, што ажыццяўляемыя дзяржавай абмежаванне правоў павінны адпавядаць некалькім умовам, інакш будуць неправамернымі. Трэба адзначыць, што дадзеныя ўмовы ў прынцыпе з’яўляюцца сусветнымі стандартамі абмежавання правоў, даўно прымяняюцца ў практыцы развітых замежніх дзяржаў, імі кіруюцца камітэт ААН па правах чалавека, ЕС па правах чалавека, іншыя міжнародныя юрысдыкцыйныя органы.

Такімі ўмовамі выступаюць наступныя:

1. Правы дапускаецца амяжоўваць паводле беларускай Канстытуцыі, як правіла, законам. Канстытуцыі развітых замежніх краін устанаўліваюць больш катэгарычную норму – толькі законам. Што датычыцца Канстытуцыі Беларусы, прыведзеная намі фармулёўка “як правіла” выклікана тым, што ў некаторых выпадках Канстытуцыя прадугледжвае магчымасць абмежавання правоў і актамі Прэзідэнта, ужываючы адпаведна фармулёўка “заканадаўства” (арт. 24, арт. 84 п. 23) – гэта акты першаснага рэгулявання. Акрамя двух названых выпадкаў Канстытуцыя не дапускае абмяжоўваць правы чалавека іншымі актамі акрамя закона.

 

Па механізме, які выдзяляе абмежаванне асобы, можна выдзяляць:

- абмежаванні, накладаемыя непасрэдна законам, а значыць, які распаюджваюцца на індывідуальна нявызначанае кола асоб.

- абмежаванне, накладаемыя правапрымяняльным (індывідуальна-прававым) актам, выдадзеным на падставе закона, гэта значыць якія распаюсюджваюцца на канкрэтнага суб’екта. Напрыклад, пастанова суда аб штрафе за адміністрацыйнае правапарушэнне

Трэба звярнуць увагу на тое, што разглядаемая ўмова разглядаемых правоў даволі часта парушаецца ў нашай краіне. У многіх законах можа сустрэць палажэнні, паводле якіх дапускаецца ўстанаўліваць абмежаванне правоў чалавека “заканадаўчымі актамі”. Закон РБ ад 19. 07. 2005 “Аб электрасувязі”. У артыкуле 54 Закона сказана, што абмежаванне права на тайну тэлефонных і іншых паведамленняў, якія перадаюцца па сетках электрасувязі дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

2. Правамернасць мэт абмежавання правоў. Такія мэты вычарпальна замацаваны Канстытуцыяй (арт. 23):

- забеспячэнне нацыянальнай бяспекі

- грамадскага парадку

- абарона маралі

- здароўя насельніцтва

- правоў і свабод іншых асоб

ЕС па правах чалавека, як правіла, не канстатуе парушэнні гэтай ўмовы. Портар супраць Мэгіл, 2002 г., пастанова Палаты Лордаў.

3. Неабходнасць абмежавання правоў асобы (для дасягнення правамернай мэты). На практыцы гэта самая важная ўмова, яна парушаецца часцей за папярэднія ўмовы, бо максімальна стрымлівае органы ўлады ў імкненні абмежаваць правы чалавека. Разглядаемая ўмова прадугледжвае наступнае.

а) наяўнасць пілнай сацыяльнай патрэбы ў абмежаванні права. Яна мае месца калі прычыняецца шкода, існуе ці можа ўзнікнуць пагроза сацыяльным дабротам (інтарэсам грамадства і асобы), названым у якасці мэт абмежавання правоў арт. 23 Канстытуцыі:

 

- забеспячэнне нацыянальнай бяспекі

- грамадскага парадку

- абарона маралі

- здароўя насельніцтва

- правоў і свабод іншых асоб

 

Справа Олінгер супраць Аўстрыі.

 

б) суразмернасць абмежавання пастаўленнай правамернай мэце. Па сур’езнасці ўмяшання дзяржавы абмежаванне правоў павінна быць абмежавана са значнасцю правамернай мэта, якой дамагаецца дзяржава. Калі правамерную мэту можна дасягнуць без выкарыстання абмежавання, яно не павінна ўводзіцца; калі правамерну мэту можна дасягнуць рознымі абмежаваннямі, трэба ўстанаўліваць мінімальнае з іх.

 

Умова неабходнасці абмежавання, а таксама правамернасць мэты абмежавання дазваляюць пераадолець легізм, што пануе ў краінах, якія пакуль не дасягнулі якасці прававых дзяржаў, краінаў, дзе шмат законаў, але мала права. Беларускае заканадаўства патрабуе сур’езнага перагляду для забеспячэння уст. Канстытуцыяй і міжнароднымі прававымі актамі ўмоў абмежавання правоў чалавека. Гэта асабліва датычыцца правамернасці мэт абмежавання і яго неабходнасці. Парушэнне гэтых умоў, нават слабае іх веданне і ўсведамленне суддзямі, іншымі дзяржаўнымі служачамі яскрава бачна ў справах супраць Беларусе разглядаемых камітэтам ААН па правах чалавека ў переважнай большасці якіх дзяржава трывае паражэнне.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.