Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





3. Права звяртацца ў міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны правоў і свабод асобы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі.



 

У новай рэдакцыі Асноўнага закону Беларусі з’явілася норма аб праве кожнага звяртацца ў міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў і свабод (арт. 61). Дадзенае палажэнне мае вялікае тэарэтычная і практычнае значэнне. Разглядаемая канстытуцыйная норма прама сведчыць, што адносіны дзяржавы і грамадзяніна здольны ўваходзіць у прадмет не толькі нацыяльнальнага, але і міжнароднага права. Гэта спараджае у тым ліку пытанне аб магчымым абмежаванні дзяржаўнага суверэнітэту. справа ў тым, што па сэнсе артыкула 61 рашэнні міжнародных арганізацый, прынятыя па выніках разгляду індывідуальных справаў могуць мець абавязковую сілу для беларускай дзяржавы. Аналізуемая норма Канстытці Беларусі з’яўляецца міжнароднай гарантыяй правоў і свабод чалавека. Любая Канстытуцыя замацоўвае цэлы шэраг унутрыдзяржаўных гарантый індывідуальных правоў, у тым ліку гарантыі судовай абароны. Пры гэтам звычайна Канстытуцыі абвяшчаюць кампететэнтасць, непрадузятасць і незалежнасць суда. Развітыя заходнія краіны дасягнулі істотных поспехаў у справе забеспячэння судовай незалежнасці і іншых названых прынцыпаў арганізацыі і дзейнасці суда.

Тым не меньш, лююбая незалежнасць нацыяльнага суда аб’ектыўна не можа параўнацца з незалежнасцю міжнароднага органа, які ўтвораны і сфарміраваны на прававых пачатках. Справа ў тым, што магчымасцяў для аказання ўздзеяння на міжнародныя органы значна меньш, чым у дачыненні да нацыяльных судоў і іншых правапрымянальных органаў. Менавіта ў такой незалежнасці велізарная каштоўнасць міжнародных механізмаў правоў чалавека, гэтая каштоўнасць дазваляе сказаць, што на сучасным этапе міэжнародныя юрісдыкцыйныя органы – незаменныя інстытуты правоў асобы.

Артыкул 61 Канстытуцыі замацоўвае ўмовы, захаванне якіх неабходна для звяртання ў міжнародныя арганізацыі:

1. наяўнасць ратыфікаванага Беларуссю міжнародна-прававога акта, які прадугледжвае магчымасць звароту ў міжнародную арганізацыю;

2. індывід павінен вычарпаць унутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны. У дачыненні да нашай дзяржавы гаворка ідзе пра праходжанне першай, апелляцыйнай, касацыйнай інстанцый. Звяртацца за абаронай у парадку нагляду неабавязкова.

Беларусь ратыфікавала некалькі міжнародна-прававых актаў, якія прадугледжваюць магчымасць індывідуальных скаргаў у міжнародня арганізацыі. Перш за ўсё – факультатыўны пратакол да міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Ён падпісаны ў адзін дзень з самім пактам – 16. 12. 1966. Хаця Беларусь ратыфікавала сам пакт яшчэ ў 1973 годзе, ратыфікацыя факультатыўнага пратакола адбылася толькі ў 1992 годзе. Паводле факультатыўнага пратакола ў спалучэнні з самім міжнародным пактам індывіды, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Беларусі могуць накіроўваць скаргі на парушэнне іх правоў і свабод у камітэт па правах чалавека. Дадзены камітэт з’яўляецца органам ААН. Прадметам разгляду камітэта з’яўляюцца паведамленні толькі індывідаў. Звароты ад арганізацый не прымаюцца. Камітэт упаўнаважаны разглядаць паведамленні аб парушэнні толькі тых правоў, якія гарантаваны міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (правы можна абараніць і іншыя, але калі яны звязаны з парушэннем іншых правоў – напрыклад, звальненне з працы за ўдзел у мітынгу).

Факультатыўны пратакол прадугледжвае некалькі ўмоў, якія неабходны для разгляду індывідуальных паведамленняў камітэту:

1. паведамленне не павінна быць ананімным;

2. паведамленне не павінна ўяўляць сябе злоўжыванне правам накіроўваць паведамленне (гэта можа здарыцца, калі шкода зусім неістотная, відавочна, што прычына ў “скаржынстве”; або прайшло вельмі шмат часу паміж тым, калі адбылося парушэнне правоў і звяртанне ў камітет – але як правіла злоўжыванне – гэта рэдкая з’ява);

3. Гэтае пытанне не разглядаецца ў адпаведнасці з іншай працэдурай. Напрыклад, камітэт не прыме паведамленне да разгляду, калі тое ж пытанне пастаўлена індывідам і перад еўрапейскім судом па правах чалавека. Як правіла камітэт не раглядае паведамленні, па якіх міжнародны разбор ужо адбыўся.

4. Абгрунтаванасць паведамлення. На практыцы менавіта за невыкананне гэтай умовы адхіляецца большасць індывідуальных паведамленняў. Абгрунтаванасць патрабуе ад аўтара паведамлення дакладна ўказаць усе факты парушэння яго права і даказаць іх прыклаўшы неабходныя дакументы, іншыя матэрыялы.

 

Суб’ект, які накіроўвае паведамленне, называецца “аўтарам”. Супрацьлеглая старана – гэта заўжды дзяржава. У дачыненні да паведамленняў з Беларусі трэба звярнуць увагу, што іх аўтарамі могуць быць як грамадзяне Беларусі, так і замежнія грамадзяне, асобы без грамадзянства, што знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Беларусі (была 1 скарга беларуса, які пражывае за мяжой, юрысдыкцыя – наяўнасць прававой сувязі з Беларуссю).

 

Працэс разгляду паведамленняў мае пісьмовы характар: ні аўтары, ні прадстаўнікі дзяржавы не могуць выступаць на пасяджэннях камітэта і ўвогуле не прысутнічаюць на такіх пасяджэннях. Камітэт разглядае справу толькі па прадстаўленых яму аўтарам паведамлення і дзяржавай пісьмовых матэрыялаў. Пасля атрымання індывідуальнага паведамлення, камітэт звяртаецца да дзяржавы для атрымання ад яе неабходных тлумачэнняў, інфармацыі і ўвогуле абгрунтавання сваёй прававой пазіцыі. Працэдура дзейнасці камітэта пры разглядзе паведамлення складаецца з двух стадый:

1) высвятлення пытання аб прымальнасці паведамлення. На дадзенай стадыі камітэт правярае, ці адпавядае паведамленне тым умовам, якія ўказаны вышэй. Калі ўмовы захаваны, паведамленне аб’яўляецца прымальным і камітэт пераходзіць да другой стадыі;

2) Разгляд паведамлення па сутнасці. па выніках разгляду справы камітэт прымае рашэнне, якое называецца “меркаванне”. Факультатыўны пратакол дакладна не рэгулюе юрыдычную сілу меркаванняў камітэту. Палажэнні пратакола і нават сама назва “меркаванне” дазваляюць зрабіць выснову, што паводле факультатыўнага пратакола меркаванне камітэта не з’яўляюцца абавязкова для дзяржавы.

Беларуская практыка. Індывіды ўсё часцей карыстаюцаа сваім правам, замацаваным арт. 61 Канстытуцыі Беларусі і звяртаюцца ў камітэт па правах чалавека. На пачатак 2013 года камітэтам разгледжана 47 паведамленняў асоб, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Беларусі з прыняццем па гэтых паведамленнях меркаванняў. Першая такое паведамленне было накіравана ў 1997 годзе (Уладзімір Лабцевіч, арт 19 Пакта, на свабоду слова; пасля гэтага 19 артыкул – самы папулярны артыкул скаргаў з Беларусі). З 47 меркаванняў камітэта па ўказанных паведамленнях з Беларусі зроблена выснова аб парушэнні правоў грамадзян у 37 меркаваннях. Аднак і ў гэтых выпадках камітэт пагадзіўся не з усімі сцвярджэннямі аўтараў. Даволі распаюсджана з’яляецца сітуацыя, калі некаторыя з заяўленых аўтарам патрабаванняў прызнаюцца непрымальнымі па прычыне неабгрунтаванасці, а рашэнні па сутнасці прымаюцца толькі па астатніх патрабаваннях. Адсутнасць парушэння правоў грамадзян канстатавана камітэтам у двух меркаваннях (адна жанчына ў нецвярозым выглядзе была зволена з працы), у астатніх 8 меркаванях звароты аб’яўлены непрымальнымі, як правіла, па прычыне невыканання ўмовы аб неабходнасці абгрунтаванасці. Ніводная рашэнне не выкана, што парушае арт. 61 Канстытуцыі.

развіццё правапрымальнай дзейнасці НПА

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.