Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Канстытуцыйна-прававы статус асобы: сусветны вопыт, заканадаўства і практыка РБ. Актуальныя пытанні нацыянальнай і міжнароднай абароны правоў асобы.



Канстытуцыйна-прававы статус асобы: сусветны вопыт, заканадаўства і практыка РБ. Актуальныя пытанні нацыянальнай і міжнароднай абароны правоў асобы.

1. чалавек як суб’ект КП адносін, найвышэйшая кааштоўнасць і мэта грамадства і дзяржавы.

 

Паводле арт. 2 Канстытуцыі РБ чалавек, яго правы і свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы. дадзенае палажэнне адлюстроўвае прынцповыя змены ва ўзаемаадносіны чалавека і дзяржавы, якія павінны адбыцца з прыняццем дзеючай Канстытуцыі. Для асэнсавання важнасці арт. 2 Канстытуцыі дастаткова прыгадаць вядомае палажэнне прэамбулы Канстытуцыі БССР 1978 г. : галоўная мэта савецкай дзяржавы – пабудова бязклассавага камуністычнага грамадства. У Канстытуцыі БССР 1937 г. глава аб статусе асобы знаходзілася напрыканцы канстытуцыйнага тэксту, нават пасля глаў аб дзяржаўных органах. Такое становішча было выпраўлена ў наступнай Канстытуцыі Рэспублікі 1978 года, дзе правам чалавека прыссвечаны ўжо раздзел другі, аднак яго назва “дзяржава і асоба” красамоўна сведчыла аб захаванні былых прыярытэтаў.

Фармулёўка арт. 2 дзеючай Канстытуцыі Беларусі ўскосна сведчыць аб наяўнасці ў грамадстве, дзяржаве і іншых “меньш высокіх каштоўнасцяў і мэт”. Некаторыя з іх прама названы ў Канстытуцыі:

- артыкул 18 – адлюстроўваюцца 2 мэты дзяржавы: зрабіць тэрыторыю Беларусі бяз’ядзернай зоны, а дзяржаву – нейтральнай (першая ў свеце дзяржава, якая адмовілася ад ядзернай зброі, у 1996 годзе Расеі аддалі). Для рэалізацыі мэты нейстралітэту ў РБ нічога не робіцца.

Прынцып найвышэйшай каштоўнасці чалавека азначае:

- прыярытэт чалавека над любымі матэрыяльнымі і духоўна-культурнымі дабротамі. Дадзены аспект неспасрэдна адлюстраваны у крымінальна-прававым інстітуце крайняй неабходнасці. Але тут магчыма гіпербалізацыя значэння чалавека ў іерархіі каштоўнасцяў.

- прырытэт інтарэсаў чалавека, яго правоў над інтарэсамі дзяржаўных органаў, службовых асоб, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, аднак у прыведзеным выглядзе дадзены аспект, думаецца, не вычэрпвае разгляальнага прынцыпа. прынцып найвышэйшай каштоўнасці чалавека азначае і прыярытэт індывідуальных інтарэсаў над грамадскімі і дзяржаўнымі інтарэсамі (баранкевіч г. чэхава рэлігійнае мерапрыемства ў гарадскім парку, адміністрацыя адмовіла са спасылкай на неабходнасць абароны грамадскага парадку. ён абскардзіў у чэхаўскім гарадскім судзе, суд адмовіў: паколькі царква еванегельскіх хр вызнае рэлігію, якая адрозніваецца ад рэлігіі насельніцтва і ёсць 20 канфесій, правядзене адной з іх можа прывесці да незадаволеннасці іншых канфесій і грамадзян; ён абскардзіў у Еўрапейскі суд па правах чалавека. ЕС разгледзеў каргу і прыйшоў да высновы, што сапраўды, што колькасць веравызнальнікаў немнога, але: правы чалавека належаць кожнаму чалавеку і іх рэалізацыя не можа зелажыць ад меркавання большасці, закон вышэй грамадскага інтарэсу, арт. 11 Канвенцыі быў прызнаны парушаным, дзяржаву абазялі выплаціць каля 3-5 тыс. еўра ў якасці кампенсацыі).
У адрозненне ад заходніх краін такога прыярытэту у нашай айчыне фактычна ніколі не было (дарэвалюцыйны час, савецкі час). Не рэалізаваны дадзены прынцып і зараз (аб дадатковых мерах аб развіцці дрэваабрацоўчай прамысловасці, дэкрэт ад 07. 12. 12. )  

Прынцып найвышэйшай каштоўнасці чалавека канкрэтна выяўляецца не толькі ў галіновых інстітутах, але і ў канстытуцыйна-прававым інстытуце статуса асобы. Так, ён абумоўлівае крытэрі неабходнасці, у тым ліку суразмернасці, як адзін з элементаў абмежавання правоў чалавека (арт. 23 Канстытуцыі).



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.