Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





2. Тэарэтычнае і практычнае значэнне класіфікацый правоў і свабод асобы.



 

Самай распаўсюджанай класіфікацыяй канстытуцыйных правоў чалавека з’яўляецца іх групаванне па сферы соцыуму і змесце на асабістыя палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя, духоўна-культурныя. Такая класіфікацыя выкарыстана і ў раздзеде 2 Канстытуцыі Беларусі:

- асабістыя правы (арт. 24 – 32);

- палітычныя правы (арт. 33 – 40);

- эканамічныя правы (арт. 41 – 44);

- сацыяльныя правы (арт. 45 – арт. 47, часткова арт. 48 – права на жыллё);

- духоўна-культурныя правы (арт. 49 – 51).

У савецкіхх Кнстытуцыях паслядоўнасць правоў індывіда была супрацьлеглай. Спачатку сацыяльна-эканамічныя, культурныя правы, а на апошнім месцы – асабістыя.

У 1948 выйшаў падручнік аб дзяржаўным праве, які адышоў ад афіцыйнай паслядоўнасці правоў чалавека. і гэта спроба дорага каштавала аўтарам падручніка: пазбавілі грыфа падручнік, канфіскавалі.

Цяжка знайсці нават дзве навуковыя працы, дзе супадаў бы пералік правоў, які адносіцца да кожнага з названых відаў. Такім чынам, сярод навукоўцаў няма адзінства поглядаў на размежаванне асабістых, палітычных і іншых відаў правоў. дадзеная праблемы выходзіць за межы юрыспрудэнцыі, бо выклікана неадназначнай трактоўкай сфер грамадства адпаведнымі гуманітарнымі навукамі. Асабліва гэта датычыцца паняцця “сацыяльнай сферы”.

Асабістыя, палітычныя і некаторыя эканамічныя правы (права ўласнасці, свабода прадпрымальніцтва) з’яўляюцца ліберальнымі правамі, а астатнія правы – пазітыўнымі. Выдзяленне ліберальных і пазітыўных правоў – гэта больш грунтоўны падыход да класіфікацыі правоў чалавека. Ён дазваляе паказаць сутнасць узаемадносін чалавека і дзяржавы у сувязі з рэалізацыяй індывідамі сваіх правоў. Лібреальныя правы – магчымасці, свабода чалавека дзейнічаць самому. дзякуюяу сваім намаганням набываць неабходныя даброты, а пазітыўныя правы – гэта магчымасці атрымаць гатовыя даброты ад дзяржавы (права на ахову здароўя, атрыманне сацыяльнага жыцця, права на пенсію, права на стыпендыю).

практычнае значэнне класіфікацыі правоў на асабістыя, палітычныя і г. д. звязана не толькі з групаваннем нормаў аб правах чалавека у тэкстах Канстытуцый і міжнародных актаў. Разглядаемая класіфікацыя адыгрывая ролю і ў механізме абароны правоў. Справа ў тым, што шэраг развітых ліберальных дзяржаў (ЗША, Велікабрытанія, Нідэрланды і інш. ) не прызнаюць пазітыўныя правы ў якасці канстытуцыйных правоў. безумоўна на сучасным этапе права на працу, зарплату, адукацыю і іншыя пазітыўныя правы абараняюцца і ў названых ліберальных краінах, але ў якасці галіновых, а не канстытуцыйных (публічных) правоў. напрыклад, права на працу прызнаецца ў межах галіны працоўнага права, а значыць яму карэспандуюць абаваязкі толькі наймальніка ў адпаведных прыватна-прававых (працоўных) адносінах, а не абавязкі дзяржавы, уласцівыя канстытуцыйным правам чалавека як правам публічнага кшталту.

Вялікую ролю ў прызнанні пазітыўных правоў на міжнародным і нацыянальных узроўнях адыграў Савецкі саюз. На сёння можна сцвярджаць, што ўсе віды правоў (асабістыя, палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя, духоўна-культурныя) прызнаюцца сусветным супольніцтвам. Сведчаннем таму замацаванне усіх відаў правоў, усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і міжнароднымі пактамі (аб грамадзянскіх і палітычных правах, аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах).

 

Тым не меньш, адрозненне ў механізмах абароны ліберальных і пазітыўных правоў застаюцца. З ліку двух названых міжнародных пактаў толькі міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах узяты разам з факультатыўным пратаколам да гэтага пакта забяспечвае магчымасць індывідуальных зваротаў за абаронай правоў чалавека ў міжнародныя інстытуты, у прыватнасці, камітэт па правах чалавека. Па сацыяльна-эканамічных-культурных нельга

Яшчэ адзін прыклад перевагі ліберальных правоў дае канвенцыя аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодах, якая дзейнічае у межах савета Еўропы. Гэты важнейшы міжнародны дагавор змяшчае толькі асабістыя, палітычныя (і толькі некаторыя пазітыўныя правы). У выніку Еўрапейскі суд па правах чалавека, які прымяняе канвенцыю, разглядае скаргі ад прыватных асоб на парушэнне толькі асабістых палітычных правоў (і некаторых пазітыўных).

Адрозненне паміж ліберальнымі і пазітыўнымі правамі назіраецца і ў Беларусі, аднак мае супрацьлеглы характар. Больш гарантаванымі ў нас з’яўляюцца пазітыўныя, а не ліберальныя правы (кожны месяц РБ выдатковае да 100 млн. даляраў на пенсіі).

акцэнт на пазітыўных правах не пазбаўлены сэнсу, бо большасць насельніцтва сапраўды часцей карыстаецца, напрыклад, правам на працу, на сацыяльная забеспячэнне, ахову здароўя, адукацыю, чым свабодай публічных мерапрыемстваў, сваодай аб’яднанняў, выбарчым правам. Асноўная прычына няроўных адносін дзяржавы да правоў чалавека звязаны з тым, што асабістыя і палітычныя правы, па сутнасці, з’яўляюцца абмежаваннем дзяржаўнай улады. Адпаведна дзяржавы, якія не маюць трывалых дэмакратычных традыцый схільны ўмешвацца ў асабістыя і палітычныя правы, перводзячы акцэнт на сацыяльныя і іншя правы з пазітыўнай прыродай.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.