|
|||
ВЫЗНАЧЭННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ, УЗНАГАРОДЖАННЕВЫЗНАЧЭННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ, УЗНАГАРОДЖАННЕ Вынікі ўсяго мерапрыемства падводзяцца, зыходзячы з удзелу ў індывідуальным спаборніцве і камандных гульнях. Выяўленне пераможцаў “Беларусіяды” адбываецца шляхам падсумавання балаў, якія прысуджаюцца камандзе за кожнае занятае ёй месца ў кожным са спаборніцтваў. За першае месца каманда атрымоўвае дзевяць балаў, за другое месца – сем балаў, за трэцяе месца – шэсць балаў, за чацвёртае месца – чатыры балы. За ўдзел у першых сустрэчах па кожным відзе спаборніцтваў каманда ці ўдзельнік атрымоўваюць адзін бал, за ўдзел у наступнай ступені тура – два балы. Пры аб’яўленні тэхнічнага паражэння, каманда атрымоўвае нуль балаў. Прызёрамі спартыўна-адукацыйнага праекта вызначаюцца каманды, якія па суме балаў занялі другое і трэцяе месца. Пераможцам(чэмпіёнам) спартыўна-адукацыйнага праекта “Беларусіяда” з’яўляецца каманда, якая атрымала найбольшую колькасць балаў у суме па ўсіх відах спаборніцтваў. Пры роўнай суме балаў у дзвюх і больш каманд месцы сярод іх размяркоўваюцца па найбольшай колькасці занятых камандай у спаборніцтвах першых, другіх, трэціх месцаў і г. д. Каманда-чэмпіён і каманды-прызёры спартыўна-адукацыйнага праекта “Беларусіяда” ўзнагароджваюцца кубкамі і прызамі.
РАЗДЗЕЛ 7 ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ДОПУСКУ І ТЭРМІНЫ ПАДАЧЫ ЗАЯВАК Прыём неабходных дакументаў і адказнасць за правамернасць допуску ўдзельнікаў каманд да ўдзелу ў спаборніцтвах ускладаюцца на мандатную камісію, якая зацвярджаецца галоўнай судзейскай калегіяй. Непасрэдна перад пачаткам спаборніцтваў трэнеры каманд школьнікаў прадстаўляюць у мандатную камісію заяўку на ўдзел у адпаведнасці з прыкладаемай формай (дадатак 2), якая завяраецца подпісам і пячаткай урача, подпісам кіраўніка каманды і зацвярджаецца кiраўнiком установы адукацыi. Каманды, якія парушылі ўмовы фармiравання каманд, ці якія не прадставілі заяўкі ва ўстаноўленым парадку, да ўдзелу ў спаборніцтвах не дапускаюцца.
РАЗДЗЕЛ 8
|
|||
|